Укралі тыграня з кракадзiльчыкам!
Укралі тыграня з кракадзiльчыкам!
А не "кідай" земляка!
Прайдзiсвет з Баранавiчаў завалодаў грашыма iншага мясцовага жыхара, якi яму давяраў. Непрыгожая гiсторыя адбылася яшчэ ў студзенi 2004 года, калi пацярпелы вырашыў прадаць сваю кватэру. Тут яму i прапанаваў дапамогу дабрадзей, якi ўзяўся вырашыць пытаннi па гэтай здзелцы. Як высветлiлася пазней, памагаты аказаўся вельмi карыслiвай асобай: ён завалодаў грашыма земляка — Br 9,2 млн. Ігар ГРЫШЫН. Укралі тыграня з кракадзiльчыкам!А разам з iмi i медзведзянят. Мяккiя цацкi ўсё гэта. Ажно семдзесят штук. Iх, падабраўшы ключ да гаража, нехта сцiбрыў у аднаго жыхара Жлобiна. Не пашанцавала i жыхарцы горада Ельска. Пасярод белага дня нехта ўзламаў замкi дзвярэй яе кватэры i ўкраў 340 тысяч беларускiх i 30 тысяч расiйскiх рублёў, а таксама 1553 амерыканскiя долары. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. На зайцоў i дзiкоў... з петлямi У Вiцебскую аблiнснекцыю паведамiлi пра незаконнае паляванне ў паляўнiчых угоддзях сялянска-фермерскай гаспадаркi "Лапеха" Сенненскага раёна. Дзяржiнспектары выехалi на месца i знайшлi 4 пятлi. Падчас агляду прылеглай тэрыторыi было выяўлена, што здабыты два зайцы i дзiк. Урон прыродным рэсурсам нанесены ў суме 2,8 мiльёна рублёў. Следча-аператыўная група мясцовага РАУС, якая прыбыла на месца, выявiла, што забароненыя прылады палявання — металiчныя петлi — выкарыстоўвалi непрацуючы грамадзянiн i навучэнец 11-га класа. У вынiку праведзенага ў падазроных вобыску канфiскавана незарэгiстраваная паляўнiчая стрэльба, 10 патронаў з кулямi i карцеччу, 10 петляў, падобных на знойдзеныя ў лесе, 10 кiлаграмаў мяса зайца i 100 кiлаграмаў мяса дзiка. Матэрыялы перададзены ў пракуратуру Вiцебскай вобласцi для разгляду пытання аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А разам з iмi i медзведзянят. Мяккiя цацкi ўсё гэта. Ажно семдзесят штук. Iх, падабраўшы ключ да гаража, нехта сцiбрыў у аднаго жыхара Жлобiна. Не паш |
|