Фота и відэа. Хранічных алкаголікаў адправілі ў ЛПП пад музыку аркестра
16 января 2009 ОтКлик
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН 15 студзеня ў Мінску ў межах антыалкагольнай акцыі сталічнай міліцыі "Калі піць — у сям’і не жыць" адбылася першая сёлета адпраўка ў ЛПП у Навагрудак 35 хранічных алкаголікаў, жыхароў сталіцы. Фота Юлiя Дарашкевiч
Мерапрыемства прайшло пры ўдзеле аркестра ГУУС на тэрыторыі цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў.
Тым, каго адпраўлялі ў лячэбна‑працоўны прафілакторый, раздалі кефір.
Пагрузка ў аўтобус праходзіла пад кампазіцыю з эпізоду "Напарнік" кінакамедыі Леаніда Гайдая "Аперацыя "Ы" і іншыя прыгоды Шурыка" і марш "Развітанне славянкі". Усе адпраўленыя ў ЛПП — мужчыны. Праз некалькі гадзін прайшла адпраўка ў лячэбна‑працоўны прафілакторый 10 жанчын‑алкаголікаў. Як паведаміў у гутарцы з журналістамі начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Юрый Сарокін, у Беларусі працуюць тры мужчынскія і адзін жаночы ЛПП, "якія выконваюць функцыі ізаляцыі антысацыяльных элементаў ад грамадства" і ажыццяўляюць іх лячэнне. Летась у ЛПП было накіравана 850 чалавек, у тым ліку 135 жанчын. Прадстаўнік ГУУС зазначыў, што адпраўка ў ЛПП не лічыцца судзімасцю, хаця рашэнне аб гэтым прымае суд, які прызначае тэрмін знаходжання ў прафілакторыі — ад 1 да 1,5 года. Відэа: ctv.by Get the Flash Player to see this player. var s1=new SWFObject("http://tut.by/player/player.swf","single","447","376","9");s1.addParam("allowfullscreen","true");s1.addVariable("video","http://tut.by/user.files/Alkashi_13_150109.flv");s1.addVariable("AutoPlay","false");s1.addVariable("image","http://tut.by/user.files/Alkashi_13_150109.jpg");s1.write("player");Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 января 2009 ОтКлик Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН 15 студзеня ў Мінску ў межах антыалкагольнай акцыі сталічнай міліцыі "Калі піць — у сям’і не жыць" адбылася першая сёлета адпраўка ў ЛПП у Навагрудак 35 хранічных алкаголікаў, жыхароў сталіцы.
|
|