Сярэдняя зарплата ў прамысловасці ў лiстападзе 2008 года была на 7,2 працэнта вышэйшая, чым у сярэдн
Сярэдняя зарплата ў прамысловасці ў лiстападзе 2008 года была на 7,2 працэнта вышэйшая, чым у сярэднiм па Беларусi
На прамысловых прадпрыемствах Беларусi сярэдняя заработная плата ў лiстападзе 2008 года склала Br1 млн 24 тыс. Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, гэта на 7,2 працэнта вышэй за сярэднерэспублiканскi ўзровень аплаты працы. Найбольш высокая аплата працы была на прадпрыемствах нафтаперапрацоўчай прамысловасцi — Br1 млн 753 тыс., чорнай металургii — Br1 млн 644 тыс., хiмiчнай прамысловасцi — Br1 млн 393 тыс. Сярэдняя заработная плата на прадпрыемствах швейнай прамысловасцi складала Br591 тыс., тэкстыльнай — Br645 тыс., гарбарнай, футравай, абутковай — Br764 тыс., дрэваапрацоўчай — Br808 тыс., у будаўнiчых арганiзацыях — Br1 млн 264 тыс., на прадпрыемствах транспарту — Br1 млн 59 тыс., у тым лiку аўтамабiльнага — Br943 тыс., чыгуначнага — Br1 млн 74 тыс., трубаправоднага — Br1 млн 362 тыс., авiяцыйнага — Br1 млн 529 тыс., у арганiзацыях сувязi — Br1 млн 94 тыс., жыллёва-камунальнай гаспадаркi — Br872 тыс., гандлю i грамадскага харчавання — Br806 тыс., лясной гаспадаркi — Br789 тыс., у арганiзацыях сельскай гаспадаркi — Br641 тыс. Намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi-лiстападзе 2008 года склала Br875,2 тыс. (па прагнозу на год — Br832 тыс.), у тым лiку ў лiстападзе — Br954,9 тыс., што на 0,4 працэнта (на Br3,5 тыс.) менш у параўнаннi з кастрычнiкам 2008 года. Рэальная налiчаная заработная плата (разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэнаў на тавары i паслугi) за 11 месяцаў мiнулага года ўзрасла на 9,8 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года, а ў лiстападзе ў параўнаннi з кастрычнiкам 2008 яна знiзiлася на 1,8 працэнта. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя зарплата ў прамысловасці ў лiстападзе 2008 года была на 7,2 працэнта вышэйшая, чым у сярэдн На прамысловых прадпрыемствах Беларусi сярэдняя заработная плата ў лiстападзе 2008 года склала Br1 млн 24 тыс. Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычн |
|