Там, дзе рэчка Iардан
Там, дзе рэчка Iардан
Рэпартаж карэспандэнта "Звязды" Яўгена Пясецкага з мясцiнаў, самых вядомых i адначасова самых цяжкадаступных на планеце Ад Лiванскiх гор да Мёртвага мора нясе свае хвалi рака Iардан. На яе берагах ва ўсе часы iмкнулiся пабываць не толькi хрысцiяне ўсяго свету, але i тыя, каго прыцягвае магiчнае жаданне спрычынiцца нават сваёй прысутнасцю да гiсторыi Зямлi. Месца Хрышчэння Збавiцеля цяжкадаступнае — у гэтых мясцiнах праходзiць мяжа... Ад Лiванскiх гор да Мёртвага мора нясе свае хвалi рака Iардан. На яе берагах ва ўсе часы iмкнулiся пабываць не толькi хрысцiяне ўсяго свету, але i тыя, каго прыцягвае магiчнае жаданне спрычынiцца нават сваёй прысутнасцю да гiсторыi Зямлi. Месца Хрышчэння Збавiцеля цяжкадаступнае — у гэтых мясцiнах праходзiць мяжа...З дзяцiнства памятаю незвычайныя словы, знойдзеныя ў мамiным хатнiм сшытачку, куды яна i бабуля занатоўвалi самаробныя рэцэпты i парады ад хваробаў. Сярод назваў звычайных траў ды ягад выступалi таямнiчыя радкi: ...спынiся кроў у ране, як вада ў Iардане, дзе Святы Божа ваду пiў... Рэпартаж карэспандэнта "Звязды" Яўгена Пясецкага з мясцiнаў, самых вядомых i адначасова самых цяжкадаступных на планецеАд Лiванскiх гор да Мёртвага мора нясе свае хвалi рака Iардан. На яе берагах ва ўсе часы iмкнулiся пабываць не толькi хрысцiяне ўсяго свету, але i тыя, каго прыцягвае магiчнае жаданне спрычынiцца нават сваёй прысутнасцю да гiсторыi Зямлi. Месца Хрышчэння Збавiцеля цяжкадаступнае — у гэтых мясцiнах праходзiць мяжа... Ад Лiванскiх гор да Мёртвага мора нясе свае хвалi рака Iардан. На яе берагах ва ўсе часы iмкнулiся пабываць не толькi хрысцiяне ўсяго свету, але i тыя, каго прыцягвае магiчнае жаданне спрычынiцца нават сваёй прысутнасцю да гiсторыi Зямлi. Месца Хрышчэння Збавiцеля цяжкадаступнае — у гэтых мясцiнах праходзiць мяжа...З дзяцiнства памятаю незвычайныя словы, знойдзеныя ў мамiным хатнiм сшытачку, куды яна i бабуля занатоўвалi самаробныя рэцэпты i парады ад хваробаў. Сярод назваў звычайных траў ды ягад выступалi таямнiчыя радкi: ...спынiся кроў у ране, як вада ў Iардане, дзе Святы Божа ваду пiў... З дзяцiнства памятаю незвычайныя словы, знойдзеныя ў мамiным хатнiм сшытачку, куды яна i бабуля занатоўвалi самаробныя рэцэпты i парады ад хваробаў. Сярод назваў звычайных траў ды ягад выступалi таямнiчыя радкi: ...спынiся кроў у ране, як вада ў Iардане, дзе Святы Божа ваду пiў...На тыя часы я ўжо чуў, што Iарданам старэйшыя называлi палонку, якую ў студзенi прасякаюць у неглыбокай рачулцы на ўскраiне нашага пасёлка. Але сапраўдны Iардан мне пашчасцiла ўбачыць толькi праз многiя дзесяцiгоддзi. Не на дзiцячых санках з заснежанага берага, а на хуткакрылым "Боiнгу" ляцеў я ў той край, дзе рэчка Iардан ужо два тысячагоддзi вабiць сваёй непазнанай таямнiчасцю i таямнiчай прыгажосцю. Дарэчы, два тысячагоддзi аддзяляе нас толькi ад тых часоў, калi ў празрыстыя струменi гэтай ракi насустрач Святому прароку Iаану Прадцечы ўступiў Збавiцель. Тады i адбылося Хрышчэнне Iсуса Хрыста, якое чалавецтва святкуе сярод самых значных евангельскiх падзей. Але ж паданнi старажытных грэкаў сцвярджаюць, што Iардан стаў шырокавядомым яшчэ за тысячу дзвесце гадоў да Хрышчэння ў iм Сына Божага — менавiта тады на гэтай рэчцы адбыўся цуд пераправы цэлага народа, якi сорак гадоў вандраваў па пустынi. Ды й потым тут здаралiся дзiвосы... Святая рака Старога i Новага Запавету мае пачатак у перадгор’ях. Назва "Iардан" складаецца ад слоў "Йерад" (падае) i "Дан" (назва вытоку). Па хрысцiянскай традыцыi лiчаць, што Хрышчэнне адбылося ў васьмi кiламетрах ад старажытнага горада Iерыхон. Падобных на мяне ахвотнiкаў убачыць Iардан безлiч — злятаюцца яны сюды з усiх кантынентаў незалежна ад свайго веравызнання. Мiжнародныя турыстычныя кампанii маюць на гэтым вялiкi бiзнэс, i не дзiва — для хрысцiян патрапiць на бераг бiблейскай ракi азначае тое ж самае, што для мусульманiна зрабiць "хадж" у Меку, а для iншых само слова Iардан напiсана ў першых радках спiсу прывабных цудаў Свету. — Сапраўдны цуд, — пераканана казаў мне мой знаёмы святар з Падмаскоўя, якi аднойчы пабываў на запаветным беразе ў самы сакраментальны час года. На свае вочы бачыў ён, як нiбы ў адказ на словы агульнага набажэнства (а ў час Хрышчэння моляцца хрысцiяне ўсiх кантынентаў) паверхня ракi закiпае вiрамi, на стромах сцiшваецца плынь i неўзабаве рака рушыць у адваротным накiрунку. Пасля вяртання дадому я "дакапаўся" да пiсьмовых сведчанняў на гэтую тэму, занатаваных у мiнулых стагоддзях, i пераканаўся, што такое ж апiсанне гэтага цуда iснавала i ў дзённiках нашых продкаў. Людзi iмкнулiся сюды ва ўсе часы, але сёння, здаецца, патрапiць на Iардан цяжэй, чым нашым папярэднiкам. Непадалёк ад Святой ракi разгортваюцца ваенныя сутыкненнi, канфлiкты выклiкаюць насцярожанасць у жадаючых зрабiць паломнiцтва. Далiна Вiфанii нiбы перадае сабой гэты напал — тут заўжды горача, зацягнутае смугой неба быццам нагадвае, што тут знаходзiцца адна з самых нiзкiх кропак на планеце — 400 метраў нiжэй за ўзровень мора. I ўсё ж такi мне пашчасцiла ўзяць прыгаршчамi празрыста-зеленаватую ваду Iардана i, ахалоджваючы твар, пачуць яе смак. Я ўглядаўся ў далёкi паварот рэчкi i знаходзiў, што ўсцяж па беразе зелянее вярба, вельмi падобная на нашу. I птушкi тут спяваюць гэтаксама, як на беразе беларускiх рэчак. Хiба што самi птушкi былi непадобнымi: вылучалiся сярод iх белакрылыя, падобныя на таго голуба, у якiм (згодна са Святым пiсаннем) зышоў з неба Дух Святы... Вярнуся iзноў да той замовы, што з дзяцiнства трымаю ў памяцi, як узяты з простай народнай мовы знак надзеi на Боскую дапамогу: "...спынiся кроў у ране, як вада ў Iардане...". Здаецца, што гэта менавiта пра сённяшнiя днi нашэптвалi калiсьцi нашы продкi? Магчыма, бо Час не мае падзелаў, ён агульны для ўсiх. Калi сёння недзе льецца кроў, то няхай яна спынiцца, як гэта на вялiкi цуд часам адбываецца перад усiмi пакаленнямi на рацэ Iардан. Яўген Пясецкi. Фота аўтара. Мiнск — Тэль-Авiў — Iардан.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэпартаж карэспандэнта "Звязды" Яўгена Пясецкага з мясцiнаў, самых вядомых i адначасова самых цяжкадаступных на планеце Ад Лiванскiх гор да |
|