Каляды: Трэцяя, Вадапосная, Галодная, Хрышчэнская КУЦЦЯ
Каляды: Трэцяя, Вадапосная, Галодная, Хрышчэнская КУЦЦЯ
Святкавалася ўвечары з 18 на 19 студзеня, якраз напярэдаднi Хрышчэння. Перад вячэрай гаспадар абыходзiў усе пабудовы з асвечаным макам, куццёй, вараным гарохам i крэйдай. На дзвярах i вокнах пабудоў крэйдай (або мукой, разведзенай на вадзе), маляваў крыж, потым сыпаў крыху маку i куццi. Гаспадар спыняўся каля парога i кiдаў у бок стала вараны гарох, якi збiралi дзецi. Па колькасцi гарошын кожны вызначаў сваё "шчасце" цi "няшчасце" ў гэтым годзе. Пасля гэтага гаспадар кiдаў жменi жыта на чатыры куты хаты i запрашаў усiх на вячэру. Ежа на стале была поснай, часцей за ўсё гэта была посная куцця. Гэты i наступныя два-тры днi завяршалi святкаванне Калядаў. l Імкнулiся ў гэты дзень увогуле нiчога не рабiць. Падлогу вымяталi вельмi рана, а смецце спальвалi ў печы, "каб нiшто не шкодзiла ў хаце". l Ужо не раз узгадвалася пра розныя забароны выконваць якую-небудзь працу ў калядныя днi. Калi ж здаралася так, што ў першую або другую куццi хто-небудзь выпадкова што-небудзь рабiў, то ў трэцюю ўсё гэта можна было "адчараваць" наступнымi словамi: "Што завязалася — развяжыся, што шылася — расшыйся, што паролася — распарыся, што рабiлася — адрабiся". Людзi былi перакананы, што ў такiм выпадку парушэнне забароны не прынясе шкоды. l Трэццяя куцця яшчэ насiла назву Вадапосная. У некаторых сем’ях, акрамя вады, нiчога ў ежу не ўжывалi. Часцей за ўсё гэта былi сем’i пчаляроў, якiя лiчылi, што калi ў гэты дзень не есцi, пчолы будуць добра раiцца, а мёду будзе столькi, колькi вады выпiлi. l Сад i агарод таксама не пакiдалi без увагi. "Попел ад святочных дзён няможна вымятаць аж да Вадохрышча". Попел гэты збiралi i захоўвалi на працягу ўсяго года. Летам iм пасыпалi сад, каб захаваць ад шкодных насякомых. l А яшчэ, калi ў гэты дзень пяклi хлеб, то рэшткамi цеста абмазвалi пладовыя дрэвы, каб летам яны далi добры ўраджай. l Асаблiвая ўвага ў гэты дзень надавалася снегу. Хрышчэнскi снег кiдалi ў калодзеж, каб вада была чыстая, смачная i нiколi не скончылася. Снегам лячылi розныя хваробы, сутаргi. Снег збiралi для лазнi: "Лазня ўсё паправiць, а снегавая лазня красы i здароўя дадасць". l Мыцца ў гэты дзень можна было толькi да захаду сонца, таму што вечарам напярэдаднi Хрышчэння адбывалася першае асвячэнне вады — унутры храмаў, другое — непасрэдна ў дзень Вадохрышча — у рэках i азёрах. l Здавён захавалася павер’е: калi ў ноч на 19 студзеня малiцца небу, то здзейснiцца любое пажаданне, таму што ў Богаяўленскую ноч, перад ранкам, неба "адчыняецца". l Вечар гэтага дня прысвячалi варожбам. Дзяўчаты пяклi пiрагi i выходзiлi на двор клiкаць нарачонага. Узрост, выгляд, голас, iмя, строi i г.д. давалi магчымасць прадказаць будучага мужа. АКСАНА КАТОВIЧ, ЯНКА КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святкавалася ўвечары з 18 на 19 студзеня, якраз напярэдаднi Хрышчэння. Перад вячэрай гаспадар абыходзiў усе пабудовы з асвечаным макам, куццёй, вараны |
|