Здароўя моцнага i шчасця вялiкага!
Здароўя моцнага i шчасця вялiкага!
Такiя пажаданнi гучалi ў Гомельскiм гарвыканкаме падчас ушанавання маладых мацi i iх нованароджаных дзетак, якiя з’явiлiся на свет у навагоднюю ноч. Прыём праходзiў пад дэвiзам "Першыя гамяльчане 2009 года". Насельнiцтва горада за той час папоўнiлася двума хлопчыкамі i шасцю дзяўчаткамi. Маладых мацi цёпла вiталi намеснiк старшынi гарвыканкама Сяргей Парошын, старшыня абласнога савета жанчын Галiна Пашэд, старшыня абласной арганiзацыi АА "Белая Русь" Ала Навумчык, прадстаўнiкi iншых грамадскiх арганiзацый. Шчаслiвыя мацi прымалi падарункi i былi ў добрым настроi, казалi, што яны нараджалi ў новым раддоме, якi адчынiўся ў лютым мiнулага года. А намеснiк старшынi гарвыканкама з намёкам (маўляў, не спыняйцеся на дасягнутым) паведамiў, што сёлета iдзе рэканструкцыя адной бальнiцы з радзiльным аддзяленнем, а жылля будуецца значна больш у параўнаннi з мiнулым годам. Мы ўзялi iнтэрв’ю ў 32-гадовай мацi Нiны Кудзелькi, якая шчаслiва ўсмiхалася. Яна расказала, што працуе бухгалтарам у краме "Лiракерамiка", а яе муж Генадзь — слесарам у РДУП "Беларуснафта—Гомельаблнафтапрадукт". У сям’i цяпер трое дзяцей: Кiрылу — 11, Карыне — 8 гадоў. А Ксенiя на свет з’явiлася вось толькi. Усе дзецi на лiтару "К" завуцца. Цi папоўнiцца сям’я яшчэ? Як Бог падкажа, быў адказ... Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такiя пажаданнi гучалi ў Гомельскiм гарвыканкаме падчас ушанавання маладых мацi i iх нованароджаных дзетак, якiя з’явiлiся на свет у навагоднюю ноч. П
|
|