21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ураўненне з усiмi вядомымi

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ураўненне з усiмi вядомымi

Усяго некалькi дзён засталося да заключнага канцэрта праекта "ЕўраФэст" — нацыянальнага беларускага адбору на "Еўрабачанне". З пецярых фiналiстаў гледачы iнтэрактыўным галасаваннем павiнны будуць выбраць аднаго — ён i стане нашым "паслом" у Маскве. Прычым прафесiйнае музычнае журы ў гэты працэс выбару, паводле палажэння, умешвацца не будзе.

Такiм чынам, 19 студзеня ў гала-канцэрце ў Палацы спорту выступяць (дакладны парадак выхаду на сцэну напярэдаднi вызначыць жараб’ёўка) 5 фiналiстаў:

Пётр Елфiмаў з песняй "Eyes, that never lie" ("Вочы, якiя нiколi не хлусяць"),

з песняй "Eyes, that never lie" ("Вочы, якiя нiколi не хлусяць"),

Гюнеш — "Fantastic girl" ("Фантастычная дзяўчына"),

— "Fantastic girl" ("Фантастычная дзяўчына"),

Даменiка — "My day" ("Мой дзень"),

— "My day" ("Мой дзень"),

Тандэм гурта "Litesound" i Дакоты — "Carry on" ("Так трымаць"),

— "Carry on" ("Так трымаць"),

Гурт "Вецер у галаве" — "Or or and" ("Цi" або "i").

— "Or or and" ("Цi" або "i").

Паводле палажэння конкурсу, дарэчы, у фiнале выканаўцы пры жаданнi могуць памяняць песню (выбраўшы замену з лiку заявак, дасланых аўтарамi песень, i адабраных журы). Больш за тое, некаторым артыстам прафесiяналы не вельмi настойлiва, але рэкамендавалi гэта зрабiць. Тым не менш, як расказала выканаўчы прадзюсар дырэкцыi музычных i забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампанii Анастасiя Цiхановiч, коней на пераправе мяняць нiхто не стаў — песнi за сабой канкурсанты пакiнулi ранейшыя. Зразумела, абяцалi дапрацаваць, дадаць "фiшкi", здзiвiць i скарыць шаноўную публiку. Але ўсё ж хто з iх чаго варты? Каб адказаць на гэта пытанне, мне здаецца, трэба ведаць шэраг акалiчнасцяў...

Такiм чынам, 19 студзеня ў гала-канцэрце ў Палацы спорту выступяць (дакладны парадак выхаду на сцэну напярэдаднi вызначыць жараб’ёўка) 5 фiналiстаў:

Пётр Елфiмаў з песняй "Eyes, that never lie" ("Вочы, якiя нiколi не хлусяць"),

з песняй "Eyes, that never lie" ("Вочы, якiя нiколi не хлусяць"),

Гюнеш — "Fantastic girl" ("Фантастычная дзяўчына"),

— "Fantastic girl" ("Фантастычная дзяўчына"),

Даменiка — "My day" ("Мой дзень"),

— "My day" ("Мой дзень"),

Тандэм гурта "Litesound" i Дакоты — "Carry on" ("Так трымаць"),

— "Carry on" ("Так трымаць"),

Гурт "Вецер у галаве" — "Or or and" ("Цi" або "i").

— "Or or and" ("Цi" або "i").

Паводле палажэння конкурсу, дарэчы, у фiнале выканаўцы пры жаданнi могуць памяняць песню (выбраўшы замену з лiку заявак, дасланых аўтарамi песень, i адабраных журы). Больш за тое, некаторым артыстам прафесiяналы не вельмi настойлiва, але рэкамендавалi гэта зрабiць. Тым не менш, як расказала выканаўчы прадзюсар дырэкцыi музычных i забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампанii Анастасiя Цiхановiч, коней на пераправе мяняць нiхто не стаў — песнi за сабой канкурсанты пакiнулi ранейшыя. Зразумела, абяцалi дапрацаваць, дадаць "фiшкi", здзiвiць i скарыць шаноўную публiку. Але ўсё ж хто з iх чаго варты? Каб адказаць на гэта пытанне, мне здаецца, трэба ведаць шэраг акалiчнасцяў...

 

Такiм чынам, 19 студзеня ў гала-канцэрце ў Палацы спорту выступяць (дакладны парадак выхаду на сцэну напярэдаднi вызначыць жараб’ёўка) 5 фiналiстаў:

Пётр Елфiмаў з песняй "Eyes, that never lie" ("Вочы, якiя нiколi не хлусяць"),

з песняй "Eyes, that never lie" ("Вочы, якiя нiколi не хлусяць"),

Гюнеш — "Fantastic girl" ("Фантастычная дзяўчына"),

— "Fantastic girl" ("Фантастычная дзяўчына"),

Даменiка — "My day" ("Мой дзень"),

— "My day" ("Мой дзень"),

Тандэм гурта "Litesound" i Дакоты — "Carry on" ("Так трымаць"),

— "Carry on" ("Так трымаць"),

Гурт "Вецер у галаве" — "Or or and" ("Цi" або "i").

— "Or or and" ("Цi" або "i").

Паводле палажэння конкурсу, дарэчы, у фiнале выканаўцы пры жаданнi могуць памяняць песню (выбраўшы замену з лiку заявак, дасланых аўтарамi песень, i адабраных журы). Больш за тое, некаторым артыстам прафесiяналы не вельмi настойлiва, але рэкамендавалi гэта зрабiць. Тым не менш, як расказала выканаўчы прадзюсар дырэкцыi музычных i забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампанii Анастасiя Цiхановiч, коней на пераправе мяняць нiхто не стаў — песнi за сабой канкурсанты пакiнулi ранейшыя. Зразумела, абяцалi дапрацаваць, дадаць "фiшкi", здзiвiць i скарыць шаноўную публiку. Але ўсё ж хто з iх чаго варты? Каб адказаць на гэта пытанне, мне здаецца, трэба ведаць шэраг акалiчнасцяў...

 

Пi-ар-квадрат

Лiтаральна да апошняга моманту праект праходзiў адносна спакойна, у нармальнай рабочай атмасферы. I тут, вiдаць, хтосьцi палiчыў, што тэма крызiсу перацягнула ўсю ўвагу, трэба нагадаць аб сабе i конкурсе, а для гэтага ўсе сродкi добрыя. Ну i нагадалi. Дэлегацыя з трох фiналiстаў — гурта "Litesound" i Дакоты, гурта "Вецер у галаве" i спявачкi Даменiкi — наладзiла сапраўдны марш пратэсту, падаўшы старшынi Белтэлерадыёкампанii лiст з патрабаваннем дысквалiфiкаваць Пятра Елфiмава за парушэнне палажэння аб конкурсе. Паводле яго — дакладней, пункта 33 у iм, "кожны з артыстаў, адабраных для ўдзелу ў паўфiнале праекту, на працягу 20 дзён з моманту апублiкавання спiсу падпiсвае дагавор, распрацаваны арганiзатарам праекту". Пятра не задаволiлi ўмовы дагавору, таму ён адзiны з 15 паўфiналiстаў дакумент не падпiсаў, але ў паўфiнале, тым не менш, выступiў i прабiўся ў фiнал. Iншыя выканаўцы палiчылi, што гэтыя "асаблiвыя ўмовы" сведчаць пра прывiлейны стан, у якiм знаходзiцца спявак, i абурылiся.

Белтэлерадыёкампанiя, са свайго боку, нагадала, што палажэнне трэба чытаць уважлiва — у iм абавязкова знойдзецца пункт аб тым, што ўсе спрэчныя моманты i пытаннi разглядаюцца арганiзатарам. Ёсць такi пункт i ў гэтым выпадку — апошнi, 51-ы. Акрамя таго, прэс-служба БТРК падрыхтавала афiцыйны адказ, дзе зазначана: "Форма дагавору, указанага ў п.33, не была зацверджана як тыповая. Гэта акалiчнасць дазваляе Белтэлерадыёкампанii абмяркоўваць любыя пытаннi, звязаныя з падпiсаннем дагавораў, з кожным выканаўцам, якi выказаў жаданне ўдзельнiчаць у праекце. У выпадку з Пятром Елфiмавым падставы для дысквалiфiкацыi выканаўцы па фармальных прыметах адсутнiчаюць, бо бакi дасягнулi пагаднення, што не ўшчамляе iнтарэсы выканаўцы i/цi творчага калектыву, якiя могуць перамагчы ў фiнале Нацыянальнага тэлевiзiйнага конкурсу "ЕўраФэст" (адборачны тур конкурсу песнi "Еўрабачанне-2009")". Дагавор з Пятром Елфiмавым быў падпiсаны 12 студзеня. Увогуле ж, адзначым, па мiжнародных правiлах падобны дагавор абавязковы толькi для пераможцы, якi будзе прадстаўляць краiну на конкурсе, i заключаны ён павiнен быць да сустрэчы кiраўнiкоў дэлегацый краiн — удзельнiц "Еўрабачання" ў сакавiку (!).

Праблема, такiм чынам, знятая, а вось пытаннi, выклiканыя гэтым дэмаршам, засталiся. Напрыклад, адкуль гэта тройка фiналiстаў увогуле даведалася пра юрыдычныя падрабязнасцi ў дачыненнi да яшчэ аднаго фiналiста? Наўрад цi пра гэта напiсана на дзвярах дырэкцыi музычных i забаўляльных праграм. Чаму гурт "Litesound" падаваў заяўку на адну песню, а выконвае iншую, хаця ў палажэннi таксама пазначана (пункт 16): адзiн выканаўца — адна заяўка — адна песня? I цi не з’яўляецца, у такiм выпадку, парушэннем правiлаў тое, што Дакота выступiла ў якасцi выканаўцы ў дзвюх песнях?

— Галоўнае, што ў фiнале Дакота не ўдзельнiчае ў дзвюх iпастасях, не спявае сольна ў дзвюх песнях, iнакш гэта сапраўды было б парушэннем, — лiчыць Анастасiя Цiхановiч. — Што да дуэтнай песнi з гуртом "Litesound" — яе прапанавалi лiтаральна ў апошнi момант, i гэта быў у пэўным сэнсе сюрпрыз нават для арганiзатараў i журы. Але, тым не менш, песню ацанiлi i прапусцiлi ў паўфiнал, а потым у фiнал — на падставе таго ж пункта палажэння, дзе сказана, што арганiзатар у спрэчных момантах самастойна прымае рашэнне. Так што гледачы ў любым выпадку ўбачаць усiх 5 фiналiстаў i змогуць самi вырашыць, за каго аддаць свой голас.

Не ўдзельнiчала ў тэхнiчна-юрыдычных разборках гэтага года толькi спявачка Gunesh, але i ёй дасталося — ускосна супернiкi паспрабавалi абвiнавацiць яе ў плагiяце, маўляў, песня "Фантастычная дзяўчына" падазрона нагадвае хiт "А Студыё" — "Стоп, ноч". Але, як высветлiла "Камсамольская праўда", аўтар названай песнi нiякiх прэтэнзiй да спявачкi не мае, так што i пытанне з плагiятам здымаецца. Застаецца апошняе — навошта было ўвогуле агарод гарадзiць? "Звычайныя iнтрыгi, пiар хацелi сабе зрабiць", — лiчаць вопытныя людзi. А я лiчу, што атрымаўся пi-ар-квадрат — у сэнсе, круглы нуль. Нават з мiнусам, бо мала хто са староннiх назiральнiкаў успрыняў гэту "высакародную барацьбу за свае правы" з адабрэннем.

Хто на што вучыўся

Тым не менш, да фiнальнага выпрабавання дайшлi ўсе байцы песеннага фронту, i адназначныя прагнозы, хто з iх паедзе ў Маскву, пакуль што не рызыкуюць рабiць нават вопытныя аналiтыкi. Таму мы проста паспрабавалi скласцi агульную карцiнку, аб’ектыўна ўзважыўшы перавагi i хiбы кожнага выканаўцы ў параўнаннi з канкурэнтамi. З просьбай ацанiць, чым фiналiсты змогуць "зачапiць" публiку, мы звярнулiся да людзей, якiя добра ведаюць гэтых артыстаў.

Пётр Елфiмаў

Плюсы. "На мой погляд, Пеця з’яўляецца вельмi моцным прафесiйным вакалiстам, — мяркуе Вячаслаў Шарапаў, кiраўнiк Дзяржаўнага ансамбля "Песняры", у склад якога пэўны час Елфiмаў уваходзiў. — Ён спявае моцна, стабiльна, упэўнена — на выдатна". Дададзiм сюды Гран-пры "Славянскага базару", якiм адзiны з фiналiстаў можа пахвалiцца Пётр, i якi канчаткова здымае ўсе крытычныя папрокi кшталту "не ўмее спяваць".

"На мой погляд, Пеця з’яўляецца вельмi моцным прафесiйным вакалiстам, — мяркуе Вячаслаў Шарапаў, кiраўнiк Дзяржаўнага ансамбля "Песняры", у склад якога пэўны час Елфiмаў уваходзiў. — Ён спявае моцна, стабiльна, упэўнена — на выдатна". Дададзiм сюды Гран-пры "Славянскага базару", якiм адзiны з фiналiстаў можа пахвалiцца Пётр, i якi канчаткова здымае ўсе крытычныя папрокi кшталту "не ўмее спяваць".

Мiнусы. "Слабы бок — гэта абраная песня, яна ў дзесяць разоў слабейшая за самога выканаўцу, — працягвае Вячаслаў Шарапаў. — У гэтым сэнсе перавагу маюць "Litesound" з Дакотай. Увогуле мяне засмучае тое, што ва ўсiх пяцi фiналiстаў няма прыгожай беларускай песнi, а ехаць на конкурс з нашай англiйскай — дык яна не дасягае еўрапейскай арганiчнасцi... Няхай бы спявалi нават на рускай, у нас дзве дзяржаўныя мовы, але прытрымлiвалiся нацыянальнай мелодыкi, паказвалi самабытны каларыт, як гэта зрабiла калiсьцi Марыя Шэрыфавiч...".

"Слабы бок — гэта абраная песня, яна ў дзесяць разоў слабейшая за самога выканаўцу, — працягвае Вячаслаў Шарапаў. — У гэтым сэнсе перавагу маюць "Litesound" з Дакотай. Увогуле мяне засмучае тое, што ва ўсiх пяцi фiналiстаў няма прыгожай беларускай песнi, а ехаць на конкурс з нашай англiйскай — дык яна не дасягае еўрапейскай арганiчнасцi... Няхай бы спявалi нават на рускай, у нас дзве дзяржаўныя мовы, але прытрымлiвалiся нацыянальнай мелодыкi, паказвалi самабытны каларыт, як гэта зрабiла калiсьцi Марыя Шэрыфавiч...".

Вердыкт. "Хацелася б памыляцца, але на сто працэнтаў дастойнага выканаўцы, якi мог бы прадставiць Беларусь на конкурсе, я сёлета сярод канкурсантаў не ўбачыў".

"Хацелася б памыляцца, але на сто працэнтаў дастойнага выканаўцы, якi мог бы прадставiць Беларусь на конкурсе, я сёлета сярод канкурсантаў не ўбачыў".

Gunesh

Плюсы. "Тое, што ў Гюнеш быў адзiн з лепшых нумароў у паўфiнале — нават не падлягае сумневу. I песня вельмi неблагая, i прыдуманы вобраз", — адзначае рэжысёр i клiпмейкер Уладзiмiр Максiмкаў, сярод работ якога ёсць у тым лiку "экранiзацыя" Гюнеш.

"Тое, што ў Гюнеш быў адзiн з лепшых нумароў у паўфiнале — нават не падлягае сумневу. I песня вельмi неблагая, i прыдуманы вобраз", — адзначае рэжысёр i клiпмейкер Уладзiмiр Максiмкаў, сярод работ якога ёсць у тым лiку "экранiзацыя" Гюнеш.

Мiнусы. "Адзiнае, што многiя адзначалi, у нас у краiне гэту тэму ўжо распрацавалi дзяўчаты з гурта Merry Poppins, але ўсё адно нумар прыдуманы быў вельмi i вельмi цiкава. Гюнеш увогуле вельмi таленавiты чалавек, хоць i мае пэўныя праблемы са знешняй камунiкацыяй".

"Адзiнае, што многiя адзначалi, у нас у краiне гэту тэму ўжо распрацавалi дзяўчаты з гурта Merry Poppins, але ўсё адно нумар прыдуманы быў вельмi i вельмi цiкава. Гюнеш увогуле вельмi таленавiты чалавек, хоць i мае пэўныя праблемы са знешняй камунiкацыяй".

Вердыкт. "Калi разважаць пра шанцы i перспектывы, то маё меркаванне такое: не важна, хто з артыстаў паедзе. Важна, каб гэтым з года ў год займалася адна i тая ж прадзюсарская каманда. Прычым беларуская! А то атрымлiваецца, што на Беларусi хто толькi не паразiтаваў...

. "Калi разважаць пра шанцы i перспектывы, то маё меркаванне такое: не важна, хто з артыстаў паедзе. Важна, каб гэтым з года ў год займалася адна i тая ж прадзюсарская каманда. Прычым беларуская! А то атрымлiваецца, што на Беларусi хто толькi не паразiтаваў...

Кожны раз мы спрабуем знайсцi артыста "яшчэ лепшага, з лепшай песняй". Але хто там на "Еўрабачаннi", скажыце, ацэньвае вакальныя даныя? Я лiчу, што трэба адпраўляць альбо фальклорны калектыў, якi перадасць нашу самабытнасць, альбо гэткi "раздзяўбайскi", якi пакажа, што беларусы — вясёлая нацыя. Цi зусiм маладых артыстаў, хто мог бы на гэтым конкурсе павучыцца. I рабiць усё гэта весела, нязмушана, а то нашы артысты кожны раз выходзяць на сцэну з такiм выглядам, быццам кiдаюцца на амбразуру.

Яшчэ адна iдэя ёсць — прадаваць удзел у "Еўрабачаннi" законна i афiцыйна, адкрыта. На гэтым ужо дакладна нiчога не згубiм, а мо i заробiм — бо ёсць артысты i беларускiя, i расiйскiя, i замежныя, хто пагодзiцца заплацiць".

"Litesound" i Дакота

Плюсы. "Тут склалiся сiмпатыi двух плыняў прыхiльнiкаў — гурта асобна i Дакоты асобна, так што разам у iх стала больш слухачоў, — лiчыць народны артыст Беларусi Анатоль Ярмоленка, якi сочыць за творчым лёсам "Litesound" ужо некалькi гадоў, а летась нават прадставiў з братамi Дзiмам i Валодзем дуэт. — Яны безумоўна таленавiтыя, з добрым англiйскiм вымаўленнем, што немалаважна, з добрай мелодыкай. У хлопцах спалучаюцца абаянне маладосцi i пэўная еўрапейская рэспектабельнасць".

"Тут склалiся сiмпатыi двух плыняў прыхiльнiкаў — гурта асобна i Дакоты асобна, так што разам у iх стала больш слухачоў, — лiчыць народны артыст Беларусi Анатоль Ярмоленка, якi сочыць за творчым лёсам "Litesound" ужо некалькi гадоў, а летась нават прадставiў з братамi Дзiмам i Валодзем дуэт. — Яны безумоўна таленавiтыя, з добрым англiйскiм вымаўленнем, што немалаважна, з добрай мелодыкай. У хлопцах спалучаюцца абаянне маладосцi i пэўная еўрапейская рэспектабельнасць".

Мiнусы. "Хлопцы крыху статычныя на сцэне — але гэта, пэўна, залежыць ад вопыту. Я не магу сказаць, што яны развiваюцца адносна сцэнiчнага вобразу, але адносна музычнага матэрыялу вiдавочна растуць. Важна не спыняцца, не ўпiвацца сваiмi поспехамi i не ставiцца пагардлiва да iншых, бо яшчэ хапае над чым працаваць".

"Хлопцы крыху статычныя на сцэне — але гэта, пэўна, залежыць ад вопыту. Я не магу сказаць, што яны развiваюцца адносна сцэнiчнага вобразу, але адносна музычнага матэрыялу вiдавочна растуць. Важна не спыняцца, не ўпiвацца сваiмi поспехамi i не ставiцца пагардлiва да iншых, бо яшчэ хапае над чым працаваць".

Вердыкт. "Выканаўца павiнен "браць" публiку не толькi галасавымi данымi, але яшчэ асаблiвай прывабнасцю, той самай харызмай, якая неабходна кожнаму артысту... Хлопцы пакуль што не валодаюць менавiта харызмай, але ўжо выклiкаюць сiмпатыю — таму шанцы на перамогу ў iх ёсць, нягледзячы на наяўнасць моцных канкурэнтаў".

"Выканаўца павiнен "браць" публiку не толькi галасавымi данымi, але яшчэ асаблiвай прывабнасцю, той самай харызмай, якая неабходна кожнаму артысту... Хлопцы пакуль што не валодаюць менавiта харызмай, але ўжо выклiкаюць сiмпатыю — таму шанцы на перамогу ў iх ёсць, нягледзячы на наяўнасць моцных канкурэнтаў".

Даменiка

Дазванiцца да заслужанай артысткi Беларусi Iрыны Дарафеевай, у склад тэатра-студыi якой уваходзiць гэта спявачка, на момант здачы нумару не ўдалося. Але ўжо той факт, што менавiта Iрына — педагог 22-гадовай спявачкi, сведчыць пра добрую сцэнiчную школу. Акрамя таго, у Даменiкi, якая раней выступала пад сцэнiчным iмем Забава, хапае вопыту выступленняў на публiцы — усё ж яна ўдзельнiчала ў некалькiх вялiкiх гастрольных турах "Пад мiрным небам". Але слабая песня i пастаноўка нумара, на думку многiх прафесiяналаў, пазбаўляюць спявачку ўсiх шанцаў у фiнале.

Вердыкт: не канкурэнтка.

не канкурэнтка.

"Вецер у галаве"

Тыя самыя джокеры ў калодзе, пра якiх амаль нiхто нiчога не ведае, акрамя таго, што салiстка Саша Захарык — студэнтка ўнiверсiтэта культуры i аўтар песень гурта, а Жэня Герасiмовiч — салiст мюзiкла "Прарок". Зрэшты, практычна ўсе члены прафесiйнага журы ўхвалiлi калектыў, якi грае ў стылi фанк, за свежасць i прагрэсiўнасць музычных iдэй. Так што з харызмай i творчым патэнцыялам у маладых людзей усё ў парадку. З мiнусаў жа — недапрацаванасць "сырога" матэрыялу i ўласных вобразаў.

Тым не менш, вердыкт: удалы дэбют i шанцы "стрэлiць" на беларускай сцэне.

Галасуй, а то прайграе!

На гала-канцэрце па традыцыi выступяць запрошаныя госцi, удзельнiкi конкурсу "Еўрабачанне" розных гадоў — Анi Лорак, Руслан Аляхно, Дзмiтрый Калдун. Прычым апошнi з’явiцца яшчэ i ў якасцi сувядучага. "Таксама будуць выступаць нашы цудоўныя дзецi — пераможцы дзiцячага "Еўрабачання" Ксенiя Сiтнiк i Аляксей Жыгалковiч, — расказала Анастасiя Цiхановiч, яна ж другая сувядучая канцэрта. — Але квiнтэсенцыяй вечара стане, натуральна, выступленне самiх фiналiстаў".

Пасля выступлення ўсiх фiналiстаў пачнецца галасаванне тэлегледачоў. Свой голас за ўпадабанага кандыдата можна аддаць, набраўшы добра знаёмы ўжо за некалькi гадоў нумар 8-803-100-03-ХХ, дзе ХХ — нумар выканаўцы ад 01 да 05. Званок, як паведамiлi нам у прэс-службе Белтэлерадыёкампанii, бясплатны; а сам ход галасавання будзе перыядычна адлюстроўвацца на тэлеэкранах i вiдэапанэлях ля Палаца Спорту. Так што яшчэ да ночы Вадохрышча стане вядома iмя таго/тых, каму выпадзе гонар быць прадстаўнiком Беларусi на "Еўрабачаннi-2009" у Маскве. Высновы ж будзем рабiць пасля — як кажуць, па факце.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота прэс-службы БТРК, Пятра Фаміна.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго некалькi дзён засталося да заключнага канцэрта праекта "ЕўраФэст" — нацыянальнага беларускага адбору на "Еўрабачанне". З пец
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика