Сучасны дырэктар, сучасны мастак
Сучасны дырэктар, сучасны мастак
Мастацкi бамонд сабраўся днямi ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва, каб павiншаваць яго дырэктара Васiля Шаранговiча з 70-годдзем. Але Народны мастак Беларусi прымаў вiншаваннi не толькi як юбiляр i як гаспадар, але i як творца, якi дэманстраваў свае працы. А хто з мастакоў будзе спрачацца з тым, што лепшы падарунак — гэта персанальная выстава? Мiж iншым, за гады актыўнай творчасцi ў Васiля Пятровiча было шмат памятных падарункаў не толькi ў выглядзе выстаў. Ён за свае творы ў галiне кнiжнай графiкi атрымлiваў дыпломы ўсесаюзных i рэспублiканскiх конкурсаў, сярод iх нават 4 дыпломы i медалi iмя Ф. Скарыны. Ён быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэмii Беларусi — за серыю "Памяцi вогненных вёсак", гэтая праца дапамагла яму здабыць бронзавы медаль на трыенале "Майданэк-85". Але тыя з беларусаў, хто ўсё яшчэ лiчыць лепшым падарункам кнiгу, маглi ацанiць працу Васiля Шаранговiча, якi праiлюстраваў шэраг выданняў, сярод якiх даволi знакавыя — "Пан Тадэвуш" Мiцкевiча, "Новая зямля" Коласа, паэмы Янкi Купалы. Купала быў менавiта тым чалавекам, дзякуючы якому Васiль Шаранговiч пачаў замацоўвацца ў беларускiм мастацтве як творца з асаблiвым поглядам i падыходам да ўвасаблення вобразаў роднай зямлi. "Серыя лiнагравюр па матывах паэм Янкi Купалы" была яго дыпломнай працай пры заканчэннi Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага iнстытута. Тады яшчэ нiхто не ведаў, што гэта абараняецца будучы рэктар — Васiль Пятровiч Шаранговiч кiраваў сваёй "alma mater" з 1989 па 1997 год. У яго ёсць чаму павучыцца — графiка Шаранговiча вылучаецца глыбiнёй, закончанасцю формы i манументальнасцю, як адзначыў кiраўнiк Саюза мастакоў Беларусi Уладзiмiр Савiч. Шаранговiча ёсць за што паважаць: ураджэнец Мядзельшчыны, ён захаваў у творчасцi любоў да маляўнiчых краявiдаў роднай зямлi, захапленне традыцыямi свайго народа, павагу да яго гiсторыi. Ён з тых людзей i тых асобаў, якiя не аддзяляюць свой асабiсты лёс ад лёсу сваёй радзiмы. Ларыса ЦІМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастацкi бамонд сабраўся днямi ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва, каб павiншаваць яго дырэктара Васiля Шаранговiча з 70-годдзем. Але Народны ма |
|