21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi грошы нiчога не значаць...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi грошы нiчога не значаць...

Андрэй Курэйчык на ўздыме: поспех першых дзён пракату новага фiльма паводле яго сцэнарыя стаў лепшым падарункам да дня нараджэння.

З новага года камедыя "Любовь-морковь-2" зарабiла больш за 18 мiльёнаў долараў. Ганарар сцэнарыста за гэты фiльм, напэўна, дазваляе адчуваць сябе ўпэўненым у заўтрашнiм днi. Прынамсi, аўтар вырашыў наладзiць сабе неблагi адпачынак. Зiмовыя канiкулы Курэйчык правядзе разам з сям’ёй, але не ў Беларусi, а на Кубе. А можа, заадно ён чакае ад гарачага пейзажу новых эмоцый i падстаў для натхнення. Таму што ён едзе ў тую краiну, дзе працаваў Хэмiнгуэй, збiраецца адчуць водар кубiнскiх цыгар i смак рому. "Пасля жорсткага свету камерцыйнага кiнематографа", як выказаўся Курэйчык, яму хочацца пабыць у раi, дзе грошы нiчога не значаць. Але гэта толькi наша ўяўленне пра Кубу, а як там насамрэч?.. Магчыма, мы даведаемся з якога-небудзь новага твора беларускага аўтара.

Ларыса ЦІМОШЫК.

"Канаманiя" ў Мiнску. Новыя серыi

Праект "Канаманiя", арганiзатарамi якога выступаюць радыёстанцыя Unistar i УП "Кiнавiдэапракат", запрашае ўсiх аматараў добрага кiно на чарговую прэм’еру з лiку ўдзельнiкаў Канскага фестывалю. З 15 па 21 студзеня ў сталiчным Доме кiно дэманструецца фiльм "Усе памруць, а я застануся" — першая поўнаметражная работа 23-гадовай расiянкi Валерыi Гай Германiкi, якая летась была адзначана журы дэбютаў Канскага фестывалю.

...Тры дзевяцiкласнiцы — Каця, Вiка i Жанна — самыя звычайныя дзяўчаткi са спальнага раёна Масквы. У панядзелак яны даведваюцца, што на суботу ў школе прызначана дыскатэка — першая ў новым навучальным годзе. Увесь тыдзень дзяўчаты праводзяць, рыхтуючыся да гэтай падзеi, але доўгачаканы вечар прыносiць мноства неспадзяванак. Кожную з гераiнь напаткае ўдар лёсу — той самы, пасля якога заканчваецца дзяцiнства i пачынаецца дарослае жыццё. Сама рэжысёр так i вызначае галоўную iдэю карцiны: "Гэта фiльм пра сталасць, пра тое, як у адзiн дзень робяцца дарослымi. Галоўная гераiня пакутуе, ёй здаецца, што свет абрынуўся. Але потым яна ўстане, адмыецца, пойдзе ў школу, закончыць яе i знойдзе свой шлях у жыццi. Хтосьцi сталее так, хтосьцi iнакш — але ўсё адно, мне здаецца, праз вопыт асабiстай трагедыi".

Таксама ў студзенi "Канаманiю" — адметны некамерцыйны кiнапраект — працягне новы фiльм Вудзi Алена "Вiкi Крысцiна Барселона" — расповед пра любоўныя прыгоды дзвюх маладых амерыканак, мудрыя i забаўныя развагi на тэму кахання i ўсiх таямнiц гэтага пачуцця... Гэта стужка будзе паказвацца ў Доме кiно з 22 студзеня.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэй Курэйчык на ўздыме: поспех першых дзён пракату новага фiльма паводле яго сцэнарыя стаў лепшым падарункам да дня нараджэння.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика