21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь гатова да прадаўжэння канструктыўнага дыялога з ЕС на прынцыпах узаемнай павагi

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь гатова да прадаўжэння канструктыўнага дыялога з ЕС на прынцыпах узаемнай павагi

 Беларусь з’яўляецца прадказальным, сумленным i паслядоўным партнёрам на мiжнароднай арэне i ўносiць важкi ўклад у забеспячэнне бяспекi i стабiльнасцi на еўрапейскiм кантыненце. Аб гэтым заявiў 19 студзеня кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.

Беларусь з’яўляецца прадказальным, сумленным i паслядоўным партнёрам на мiжнароднай арэне i ўносiць важкi ўклад у забеспячэнне бяспекi i стабiльнасцi на еўрапейскiм кантыненце. Аб гэтым заявiў 19 студзеня кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.

У гэты дзень Аляксандру Лукашэнку свае даверчыя граматы ўручылi: пасол, кiраўнiк Прадстаўнiцтва Камiсii Еўрапейскiх супольнiцтваў ва Украiне i Беларусi (з рэзiдэнцыяй у Кiеве) Жазэ Мануэль Пiнту Тэйшэйра, кiраўнiкi дыпламатычных мiсiй Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў, Кiтайскай Народнай Рэспублiкi, Рэспублiкi Казахстан, Інданезii, Йеменскай Рэспублiкi, Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан, Каралеўства Саудаўская Аравiя, Фiлiпiн.

Як падкрэслiў Прэзiдэнт, звяртаючыся да дыпламатаў, у перыяд глабальнага крызiсу i пераасэнсавання сiстэмы светаўладкавання беларусы бачаць выйсце ў кансалiдацыi намаганняў мiжнароднай супольнасцi на аснове такiх агульначалавечых каштоўнасцяў, як добрасуседства, узаемаразуменне, цярпiмасць i паважлiвае стаўленне да маральных i культурных каштоўнасцяў усiх народаў. "У гэты няпросты час асаблiва запатрабаваным становiцца стваральны патэнцыял дыпламатыi", — перакананы ён.

Аляксандр Лукашэнка асаблiва адзначыў, што Беларусь iдзе па шляху самастойнага развiцця, якi ўжо даказаў сваю жыццяздольнасць i эфектыўнасць. "Гiстарычны вопыт нашай краiны сведчыць, што найбольш паспяховае яе развiццё дасягаецца пры пашырэннi ўсебаковых сувязяў памiж Захадам i Усходам. Бо Беларусь — гэта своеасаблiвы сувязны мост памiж iмi, стратэгiчна важнае звяно для паспяховага развiцця добрасуседскiх адносiнаў", — лiчыць Прэзiдэнт.

Беларусь зацiкаўлена ў паўнацэнным супрацоўнiцтве з Еўрапейскiм саюзам, якi з’яўляецца адным з буйнейшых гандлёва-эканамiчных i iнвестыцыйных партнёраў рэспублiкi, заявiў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы пасла, кiраўнiка Прадстаўнiцтва Камiсii Еўрапейскiх супольнiцтваў ва Украiне i Беларусi Жазэ Мануэля Пiнту Тэйшэйры.

"Эканамiчная мэтазгоднасць — найважнейшы стымул для актывiзацыi развiцця нашых адносiнаў", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён таксама пацвердзiў, што рэспублiка гатова сумесна з еўрапейскiмi партнёрамi вырашаць шырокае кола задач.

"Без актыўнага ўдзелу Беларусi наўрад цi магчыма эфектыўнае i комплекснае вырашэнне ў еўрапейскiм рэгiёне такiх злабадзённых пытанняў, як барацьба з забруджваннем навакольнага асяроддзя, энергетычная бяспека, развiццё транспартнай, транзiтнай i мытнай iнфраструктуры, барацьба з нелегальнай мiграцыяй, мiжнародным тэрарызмам i трансгранiчнай злачыннасцю, — падкрэслiў Прэзiдэнт. — Гэта далёка не вычарпальны пералiк задач, якiя нам трэба будзе вырашаць сумесна з нашымi еўрапейскiмi партнёрамi. Мы гатовы да прадаўжэння пачатага канструктыўнага дыялога з Еўрапейскiм саюзам на аснове прынцыпаў узаемнай павагi i роўнасцi бакоў".

"Вельмi спадзяюся, што новы кiраўнiк Прадстаўнiцтва Камiсii Еўрапейскiх супольнiцтваў ва Украiне i Беларусi будзе гэтаму ўсебакова садзейнiчаць", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Казахстана ў Беларусi Анатоля Смiрнова, Прэзiдэнт пацвердзiў: Рэспублiка Казахстан для нашай краiны з’яўляецца стратэгiчным гандлёва-эканамiчным партнёрам у Цэнтральнай Азii. "Нас звязваюць асаблiвыя адносiны з Казахстанам у рамках такiх iнтэграцыйных структур, як ЕўрАзЭС, СНД i АДКБ", — дадаў ён, адзначыўшы высокi ўзровень двухбаковага ўзаемадзеяння з Казахстанам у палiтычнай, гандлёва-эканамiчнай i гуманiтарнай галiнах. Казахстан уваходзiць у тройку буйнейшых гандлёва-эканамiчных партнёраў Беларусi ў СНД, уступаючы толькi Расii i Украiне. За 11 месяцаў 2008 года тавараабарот памiж Беларуссю i Казахстанам склаў больш за $500 млн.

Прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь Лу Гуйчэна, Прэзiдэнт даў высокую ацэнку iснуючым адносiнам з Кiтаем: "Мы не ўтойваем, што ганарымся нашым супрацоўнiцтвам з КНР, якое набыло характар стратэгiчнага партнёрства". Аляксандр Лукашэнка заявiў, што ўзаемадзеянне дзвюх краiн выйшла на якасна новы ўзровень: з’явiлiся шматмiльённыя iнвестыцыйныя праекты, паспяховая рэалiзацыя якiх дасць магчымасць беларускай эканомiцы зрабiць якасны рывок, а кiтайскай — прадэманстраваць у самым цэнтры Еўропы свае поспехi. Па вынiках 2008 года тавараабарот Беларусi i КНР падышоў да двухмiльярднага рубяжа.

Прымаючы даверчыя граматы пасла ААЭ ў Беларусi Мухамеда Маера Абдалы аль-Раiсi, Прэзiдэнт адзначыў: "Мы настроены ўмацоўваць адносiны, якiя дынамiчна развiваюцца, з нашым галоўным арабскiм партнёрам у рэгiёне Персiдскага залiва — Аб’яднанымi Арабскiмi Эмiратамi". Як лiчыць кiраўнiк дзяржавы, назначэнне пасла i адкрыццё ў Мiнску пастаяннай дыпмiсii ААЭ сведчыць аб рэальным iнтарэсе гэтай краiны да развiцця адносiнаў з Беларуссю.

Прэзiдэнт заявiў аб неабходнасцi актывiзаваць узаемадзеянне з Саудаўскай Аравiяй, паслом якой стаў Алi Хасан Джаафар.

Кiраўнiк дзяржавы таксама падкрэслiў, што неабходна нарошчваць тэмпы супрацоўнiцтва з Йеменам па ўсiх напрамках, перш за ўсё ў эканамiчнай сферы. Важна, што ёсць узаемна выгадная зацiкаўленасць краiн у гэтым, сказаў Прэзiдэнт, прымаючы даверчыя граматы пасла Йеменскай Рэспублiкi ў Беларусi Махамеда Ахмеда Салеха аль-Хелялi.

Прэзiдэнт адзначыў, што пакуль не ў поўнай меры задзейнiчаны вялiкi патэнцыял беларуска-пакiстанскiх адносiнаў. Беларусь зацiкаўлена ў пашырэннi паставак сельгастэхнiкi, а таксама ва ўсебаковым умацаваннi дыялога з Iсламскай Рэспублiкай Пакiстан, паслом якой стаў Махамад Халiд Хатак.

Беларускi бок вiтае акрэдытацыю ў Рэспублiцы Беларусь пасла Рэспублiкi Iнданезiя Хамiда Авалудзiна. На парадку дня беларуска-iнданезiйскiх адносiнаў стаiць пытанне аб абмене вiзiтамi на вышэйшым i высокiм узроўнях. Як адзначыў Прэзiдэнт, "канструктыўна развiваецца супрацоўнiцтва з Рэспублiкай Фiлiпiны, у прыватнасцi, на мiжнароднай арэне". У той жа час трэба надаць большую дынамiку двухбаковым адносiнам, i для гэтага ёсць усе неабходныя ўмовы, сказаў кiраўнiк дзяржавы, прымаючы даверчыя граматы пасла Рэспублiкi Фiлiпiны Вiктара Гарсii III.

У час размовы з дыпламатамi Прэзiдэнт канстатаваў, што, на жаль, пра Беларусь "не заўсёды аб’ектыўна гавораць i пiшуць". "Але вы, дыпламаты, умееце чытаць памiж радкоў i зможаце ўбачыць рэальную сiтуацыю", — падкрэслiў ён.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што апошнiм часам намецiлася тэндэнцыя да разумення i паляпшэння адносiнаў з Еўрапейскiм саюзам, амерыканцамi. Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў: "Тое, што наша мадэль эканамiчнага развiцця прызнана не толькi ў Кiтаi, Расii, Iндыi, але i МВФ, — гэта ўжо факт. Апошняе выдзяленне крэдыту Мiжнародным валютным фондам, перагаворы з Сусветным банкам — сведчанне таго, што мы робiм правiльныя крокi".

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь з’яўляецца прадказальным, сумленным i паслядоўным партнёрам на мiжнароднай арэне i ўносiць важкi ўклад у забеспячэнне бяспекi i стабiльнасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика