На развіццё спарткомплексу РАЎБІЧЫ плануецца накiраваць больш за $10 млн
На развіццё спарткомплексу РАЎБІЧЫ плануецца накiраваць больш за $10 млн
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня наведаў спартыўны комплекс "Раўбiчы", дзе азнаёмiўся з ходам яго рэканструкцыi i перспектывамi развiцця. Дырэктар комплексу Андрэй Асташэвiч праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб ходзе выканання прэзiдэнцкiх даручэнняў па абсталяваннi спарткомплексу. Прэзiдэнту быў прадстаўлены новы гатовы аб’ект — крыты лядовы каток. У блiжэйшы час плануецца ажыццявiць i iншыя праекты — узвядзенне басейна, тэнiсных кортаў, некалькiх гасцiнiц, а таксама стадыёна i мадэрнiзаванай трасы для бiятлона. У перспектыве намячаецца таксама пераўладкаванне медыка-аднаўленчага цэнтра. Для ажыццяўлення гэтых планаў прадугледжана накiраваць сродкаў у памеры больш за $10 млн. Усё гэта — за кошт iнвестараў, без выкарыстання бюджэтных сродкаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў мэтазгоднасць выкарыстання вопыту прыватных прадпрыемстваў у праекцiроўцы i ўзвядзеннi спартыўных аб’ектаў, якiя маглi б адыгрываць ролю тыпавых праектаў для развiцця фiзкультурна-аздараўленчай i спартыўнай базы невялiкiх населеных пунктаў. Азнаёмiўшыся з новабудоўляй, кiраўнiк дзяржавы ў складзе каманды Прэзiдэнта Беларусi прыняў удзел у трэнiровачным хакейным матчы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня наведаў спартыўны комплекс "Раўбiчы", дзе азнаёмiўся з ходам яго рэканструкцыi i перспект
|
|