Пераацанілi сябе
Пераацанілi сябе
У Маладзечне двое невядомых напалi на вулiцы на паштальёна УП "Кур’ер", спрабуючы адабраць у апошняга сумку. Іх цiкавiлi грошы, што знаходзiлiся ў пацярпелага: у сумцы была значная сума. Аднак злачынцы недаацанiлi 49-гадовага мужчыну, якi аказаў нападаючым актыўнае супрацiўленне, i нахабнiкi вымушаны былi знiкнуць з месца здарэння. Праваахоўнiкi, па дапамогу да якiх звярнуўся пацярпелы, затрымалi па падазрэннi ва ўчыненнi злачынства двух мясцовых жыхароў — непрацуючых, 19 i 24 гадоў, якiя раней былi неаднаразова судзiмымi. Ігар ГРЫШЫН. "апяклася" на валюце40-гадовая жыхарка Оршы, якая раней прыцягвалася да адказнасцi за незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць, на гэты раз "засвяцiлася" на тым, што парушыла парадак правядзення валютных аперацый. Затрымалi жанчыну вечарам у нядзелю супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi ГАУС. Праваахоўнiкамi ў яе канфiскавана 2700 еўра i 4 тысячы долараў ЗША. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечне двое невядомых напалi на вулiцы на паштальёна УП "Кур’ер", спрабуючы адабраць у апошняга сумку. Іх цiкавiлi грошы, што знаходз
|
|