21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто пераможа, або Як журналiсты выкарыстоўваюць iнтэрнэт

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто пераможа, або Як журналiсты выкарыстоўваюць iнтэрнэт

За апошняе дзесяцiгоддзе iнтэрнэт iстотна змянiў працу журналiстаў ва ўсiм свеце. Шматлiкiя доследы сцвярджаюць, што iнтэрнэт сярод журналiстаў сёння з’яўляецца iнструментам для пошуку iнфармацыi, фактаў, тэмаў для абмеркавання на старонках прэсы.

Так, у 1994 г. толькi 17 % усiх анлайнавых камунiкацый выкарыстоўвалiся для пошуку iнфармацыi, у 2000 г. гэты паказчык павялiчыўся да 81 %. Большая частка журналiстаў была згодная з такiмi пераменамi. Тая ж тэндэнцыя характэрная для нямецкамоўнай журналiстыкi. У Германii гэтаму пытанню надаюць асаблiвую ўвагу. Пытанне вывучаюць у спецыялiзаваных навукова-даследчых iнстытутах. Вынiкi аднаго з такiх доследаў апублiкаваў летась часопiс "Медыя перспектывен", на старонках якога друкуюцца рознабаковыя матэрыялы пра СМІ. Згодна з гэтым доследам, у Германii выкарыстанне iнтэрнэту вырасла з 38 % у 1997 г. да 98 % у 2002 г. У нямецкамоўнай Швейцарыi за перыяд 2002—2005 гг. частка журналiстаў, якiя штодня выкарыстоўваюць iнтэрнэт у сваёй працы, павялiчылася з 80 да 92 %. У асноўным, менавiта для 97 % апытаных, галоўнай пошукавай сiстэмай у iнтэрнэце з’яўляецца Google.

Аўтарытэтная думка сцвярджае, што iнтэрнэт мае вiдавочную перавагу. Ён палягчае папярэднi пошук, простыя факты могуць лёгка кантралявацца, iнфармацыя неабмежаваная нi ў часе, нi ў прасторы. Аднак анлайнавы пошук багаты таксама на рызыкi. Узнiкае пагроза скажэння рэчаiснасцi. Функцыя журналiста — адлюстроўваць рэчаiснасць такой, якая яна ёсць. Сродкамi інтэрнэту вiд гэтага адлюстравання радыкальна змяняецца. Праблема зводзiцца да дакладнасцi i надзейнасцi вытокаў iнтэрнэту, якiя з-за нiзкiх бар’ераў доступу дазваляюць проста манiпуляваць думкай i не падпадаюць нi пад якiя стандарты якасцi. Можа ўзнiкнуць скажэнне рэчаiснасцi пры выкарыстаннi пошукавай сiстэмы, таму што алгарытм актуалiзацыi вельмi селектыўны: пэўныя вэб-старонкi i змешчаныя на iх iнфармацыя i меркаваннi не маюць шанцаў для эмацыянальнага ўспрымання. Да таго ж дапускаецца верагоднасць манiпуляцыi пошукавых сiстэм.

Эксперты таксама адзначаюць пагрозу залежнасцi ад адной пошукавай сiстэмы. Нават ужываюць паняцце "гугалiзацыя". Узнiкае пытанне, цi з’яўляецца наступства "журналiсцкага рэферыравання" ў iнтэрнэце новым вымярэннем у журналiстыцы. Гаворка iдзе пра ўжо апублiкаваную iнфармацыю. Аднак эксперты сыходзяцца ў меркаваннi, што выкарыстанне пошукавай сiстэмы значна павышае ўзровень журналiсцкага матэрыялу.

Тым не менш выкарыстанне iнтэрнэту з мэтай журналiсцкiх доследаў з поспехам працягваецца. Сярод 235 апытаных нямецкiх журналiстаў iнтэрнэт-пошукам у сярэднiм займаюцца 3 гадзiны 35 хвiлiн штодня. Гэта адпавядае 43 % iх працоўнага часу. Найбольшага поспеху ў такiх пошуках дабiваюцца журналiсты iнтэрнэт-выданняў i прыватнага радыёвяшчання, следам за iмi iдуць рэдактары грамадска-прававога тэлебачання, газетчыкi па частаце i працягласцi ўжывання iнтэрнэту знаходзяцца памiж iмi.

Даследчыкi адрознiваюць раздзяленне пошуку ў iнтэрнэце на разнастайныя стадыi. Так, адрознiваюць пошук тэмаў i ацэнку грамадскага значэння iнфармацыi. На гэта прыходзiцца 40,8 % пошуку кожнага журналiста. Адпаведная працягласць працэсу складае 47,8 %. Пры гэтым журналiст у сярэднiм затрачвае 1 гадзiну 46 хвiлiн штодня, каб знайсцi грамадска значныя навiны i тэмы. Пераправерка фактаў складае мiнiмальныя долi часу. Так, журналiсты затрачваюць 11 хвiлiн штодня для таго, каб пераправерыць дакладнасць вытокаў iнфармацыi. У сярэднiм журналiст робiць гэта адзiн раз штодня. Малая частка часу, якая адводзiцца для праверкi, тлумачыцца тым, што журналiсты ведаюць большую частку вытокаў iнфармацыi, або давяраюць звесткам iнфармацыйных агенцтваў. Другое тлумачэнне знаходзiцца ў эканамiчнай справе — недахопе фiнансавых i гадзiнных рэсурсаў многiх рэдакцый.

Даследчыкi таксама вылучаюць пашыраны пошук у інтэрнэце. Сутнасць яго ў тым, што журналiст шукае дадатковую iнфармацыю ў шматбаковым выглядзе (iнфаграфiка, фота) для таго, каб стварыць свой твор. Выяўлена нават залежнасць характару пошуку ад узросту. Чым старэйшы журналiст, тым больш працяглы яго пошук тэмаў у iнтэрнэце i тым нiжэйшая адпаведная доля пашыранага пошуку. Больш сталыя журналiсты ў асноўным займаюцца падборкай навiнаў i тэмаў i ў меншай ступенi выпрацоўваюць змест. Такая заканамернасць тлумачыцца павышанай з узростам адказнасцю за друкаванае слова. Даследчыкi робяць выснову, што фактычна журналiсты ў iнтэрнэце выконваюць функцыю кiраўнiцтва iнфармацыяй, большую ўвагу надаюць пошуку фактаў i навiнаў, а не тлумачэнню грамадска значнай iнфармацыi.

Журналiсты iнтэрнэт-выданняў больш занятыя кантролем навiнаў i селекцыяй тэмаў i менш ужываюць пашыраны пошук.

Усяго ж камп’ютарны пошук iнфармацыi доўжыцца 1:48 хвiлiн у дзень, а некамп’ютарны ў два разы больш — 3 гадзiны 12 хвiлiн. У сярэднiм за адзiн працоўны дзень журналiст займаецца пошукам навiнаў, фактаў 1 гадзiну 18 хвiлiн i амаль што дзве гадзiны (1,53) без яго i 24 хвiлiны пры дапамозе iнфармацыйных агенцтваў.

Дзеля пошуку iнфармацыi журналiсты выкарыстоўваюць электронную пошту i тэлефон. Гэта таксама эфектыўныя сродкi журналiсцкiх доследаў. Класiчныя сродкi iнфармацыйнага пошуку (асабiстыя паперы, архiў, пiсьмы, факсы) лiчацца менш вынiковымi.

Вялiкiм попытам у журналiстаў карыстаюцца стужкi iнфармацыйных агенцтваў. Частата такiх пошукаў складае 34,8 %.

Такiм чынам, выкарыстанне iнтэрнэту ў журналiсцкай справе — з’ява на сёння звычайная i, як сцвярджаюць нямецкiя даследчыкi, эфектыўная з пункту погляду колькасцi навiнаў, фактаў, тэмаў i iх тлумачэння. Паўстае пытанне, што лiчыць журналiсцкiм прадуктам, калi ён створаны на падставе iнтэрнэт-iнфармацыi, наколькi ён арыгiнальны i як быць з аўтарскiмi правамi? Журналiсцкая справа эвалюцыянiзуе пад уплывам iнтэрнэту, яна ўжо не патрабуе такой буйной фантазii, якая ў свой час апiсвалася класiкам лiтаратуры Гi дэ Мапасанам у вядомым рамане "Мiлы сябра". Нiкога сёння не ўразiш рэпартажамi з экзатычных краiн. Сенсацыя набыла больш брутальны характар i яна таксама сёння можа быць узята з iнтэрнэту. Хто каго пераможа: прафесiяналiзм журналiста або iнфармацыйнае бязмежжа iнтэрнэту? Час пакажа.

Замежную прэсу чытала

Iрына Тоўсцiк,

вядучы навуковы супрацоўнiк сектара мiжнародных эканамiчных адносiнаў Цэнтра даследавання сусветнай эканомiкi i МЭА Iнстытута эканомiкi НАН Беларусi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошняе дзесяцiгоддзе iнтэрнэт iстотна змянiў працу журналiстаў ва ўсiм свеце. Шматлiкiя доследы сцвярджаюць, што iнтэрнэт сярод журналiстаў сёння
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика