Топ аўтакрадзяжоў
Топ аўтакрадзяжоў
У Мiнску летась больш за ўсё кралi машыны марак "ВАЗ", "Масквiч", "Опель" i "Фольксваген". Пра гэта паведамiў начальнiк ГУУС Мiнгарвыканкама Леанiд Фармагей. Усяго за 2008 год у горадзе зафiксаваны 331 факт крадзяжу i 123 выкраданнi аўтатранспартных сродкаў. Пры гэтым знойдзены i вернуты ўладальнiкам 393 аўтамашыны, устаноўлены падазроныя ва ўчыненнi 225 выкраданняў i 52 крадзяжоў. "Часцей за ўсё крадзяжы ўчынялiся ноччу са стаянак, якiя не ахоўвалiся", — адзначыў Л. Фармагей. Толькi дзве машыны былi скрадзены з гаражоў. Андрэй ШМЫГІН, "Мiнск—Навiны". "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску летась больш за ўсё кралi машыны марак "ВАЗ", "Масквiч", "Опель" i "Фольксваген". Пра гэта паведамiў |
|