А цi ведаеце вы, што...
А цi ведаеце вы, што...
Калi дактары горада Лос-Анджэлес спынiлi працу i вышлi на забастоўку ў 1976 годзе, колькасць смярцей у горадзе знiзiлася на 18 %. Чатырохмесячны чалавечы зародак уздрыгвае i адварочваецца, калi навесцi святло лiхтарыка на жывот мацi. Вуха Дзiянiсiя — гiганцкi грот у скалах каля Сiракузаў сапраўды падобны на чалавечае вуха i знакамiты сваiм рэхам. Шоргат разарванага каля ўвахода папяровага лiста аддаецца з глыбiнi грота гарматным стрэлам. У Антарктыдзе знойдзена возера, вада ў якiм у 11 разоў больш салёная за марскую i можа замерзнуць толькi пры тэмпературы -50 градусаў Со. У ХVII стагоддзi тэрмометры напаўнялi не ртуццю, а каньяком. Два самыя высокiя каэфiцыенты iнтэлекту IQ, калi-небудзь зафiксаваных чалавекам, належалi жанчынам. Пiсьменнiк Рэдзьярд Кiплiнг мог пiсаць, толькi калi ў яго ручку былi залiтыя чарнiлы чорнага колеру. Паводле статыстыкi, 75% насельнiцтва свету ў стане алкагольнага ап’янення пiшуць СМС або тэлефануюць сваiм былым палавым партнёрам. Каалы i людзi — адзiныя прадстаўнiкi жывёльнага свету, якiя маюць унiкальныя адбiткi канечнасцяў. Адбiткi каалы нельга адрознiць ад адбiткаў пальца чалавека. Найбольшая колькасць лiтар — 72 — утрымлiваецца ў кхмерскiм алфавiце, найменшая — 11 — у мове ротокас з вострава Бугенвiль (Папуа—Новая Гвiнея). У гавайскiм алфавiце 12 лiтар. Аўтар "Фаўста" Гётэ, памiраючы, выгукнуў: "Паглядзiце на гэтую выдатную галоўку жанчыны ў цёмных валасах на чорным фоне!". У лорда Байрана было чатыры хатнiя гусакi, якiя ўсюды хадзiлi за iм, нават на грамадскiя сходы. Парацэтамол — адзiн з атрутных прэпаратаў на сучасным фармацэўтычным рынку. У Еўропе на яго выкарыстанне накладзены забарона. 125 дэцыбелаў — такую сiлу голасу прадэманстравала на спаборнiцтвах 14-гадовая шатландская школьнiца, перакрычаўшы самалёт "Боiнг", якi ўзлятаў. Скiфы ў баях аддавалi перавагу кабылам, бо тыя на бягу ўмеюць апаражняць свой мачавы пухiр. Першыя вiзiтоўкi былi ў Кiтаi 2500 гадоў таму ў службоўцаў. На вiзiтоўцы чырвонага колеру была напiсана пасада службоўца i яго iмя. Тайскi нацыянальны гiмн быў напiсаны ў 1902 годзе рускiм кампазiтарам Пятром Шчуроўскiм. Гаспадары гасцiнiц у сярэднявечнай Англii з мэтай адбiць апетыт у коней сваiх пастаяльцаў мазалi iм зубы свечкавым салам i такiм чынам эканомiлi на корме. Пiць за здароўе ўмiлаванай, закусваючы свечкавымi недагаркамi, лiчылася сярод моднiкаў таго часу вышэйшай праявай рыцарскай адданасцi даме сэрца. Малюнак для абгорткi карамелi, якая ў некалькi змененым выглядзе сёння вядома як лагатып "Чупа-Чупс", прыдумаў у 1961 годзе мастак Сальвадор Далi па просьбе Энрыке Берната, уладальнiка кампанii "Чупа-Чупс". Гранёную шклянку стварыла ў 30-я гады мiнулага стагоддзя знакамiты скульптар Вера Мухiна, аўтар манумента "Працоўны i калгаснiца". У той час у асяроддзi архiтэктараў было моцнае захапленне гранямi. Гранёная шклянка дагэтуль папулярная, бо яна як нельга лепш падыходзiць для вымярэння аб’ёму вадкiх i сыпкiх прадуктаў i вылiчэннi iх масы. Аднойчы швейцарскага iнжынера Жоржа дэ Мiстраля азарыла падчас руцiннай аперацыi — калi ён вымаў дзядоўнiк з поўсцi свайго сабакi. Пасля гэтага ён 13 гадоў (!) працаваў над iдэяй зашпiлькi-лiпучкi. Жрацы галаў прыносiлi багам ахвяру, каб у выпадку небяспекi хутка збiралiся ўсе воiны, а менавiта — спальвалi таго, хто прыходзiў апошнiм. Вельмi цiкава пацукi перацягваюць курыныя яйкi: адзiн з пацукоў кладзецца на спiну, другi закочвае яму яйка на грудзi i потым цягне яго за хвост, а першы пацук такiм чынам моцна трымае лапамi яйка, каб не выпусцiць яго i не разбiць. Аднойчы ў гасцях у Фрэдэрыка Шапена Жорж Санд спыталася, цi мог бы ён апiсаць музыкай паводзiны майго сабакi? Так з’явiўся "сабачы вальс". У 1964 годзе ў амерыканскiм штаце Iндыяна прынялi бiль, па якiм лiк "пi" было вырашана лiчыць роўным 4. Нi ў аднаго народа вера ў неўмiручасць не была такой моцнай, як у кельтаў — у iх можна было займаць грошы з тым, што вернеш iх у iншым свеце. Падрыхтаваў Iван Купарвас.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi дактары горада Лос-Анджэлес спынiлi працу i вышлi на забастоўку ў 1976 годзе, колькасць смярцей у горадзе знiзiлася на 18 %. Чатырохмесячны чала |
|