Цуда-жанчыны,
Цуда-жанчыны,
або Як слесар можа апынуцца ў закладніках у хатняй гаспадынi
Прынята лiчыць, што жанчыны значна часцей за мужчын паддаюцца эмоцыям. А яшчэ iх значна складаней прымусiць адступiцца ад задуманага. Магчыма, менавiта спалучэнне гэтых дзвюх якасцяў робiць прадстаўнiц чамусьцi вядомага як слабы пол здольнымi на самыя неверагодныя ўчынкi. Даведзеная да адчаю жанчына можа пайсцi на злачынства. Нават калi гэта ўсяго толькi мiрная хатняя гаспадыня з правiнцыйнага мястэчка. Прыкладам таму можа паслужыць гiсторыя 42-гадовай Трэйсi Фокс. Яе пральная машына працавала з перабоямi, а майстры, якiя прыходзiлi па выклiку, нiколi не даводзiлi рамонтныя работы да канца. Пасля некалькiх месяцаў пакутаў жанчына абвясцiла чарговаму спецыялiсту па рамонце бытавой тэхнiкi, што бярэ яго ў закладнiкi i не адпусцiць да той пары, пакуль не пераканаецца, што пральная машына папраўленая. Спалоханы слесар патэлефанаваў свайму менеджару, а той выклiкаў палiцыю. Ужо праз 15 хвiлiн закладнiка вызвалiлi, прычым палiцэйскiх Фокс сустрэла словамi "Ну нарэшце мяне выслухаюць!" Справа ў тым, што ў жанчыны двое маленькiх унукаў, i яна займаецца мыццём для ўсёй сям’i. Адсутнасць пральнай машыны вымушала яе два разы на дзень бегаць да суседзяў i знаёмых з мяшкамi бялiзны. Фокс сказала, што на захоп закладнiка яе падштурхнуў адчай. Зрэшты, яна была не першай, хто вырашыўся на падобны крок. Некалькi гадоў таму жыхарка Украiны захапiла ў закладнiкi слесараў, якiя прыйшлi паправiць сапсаваны ўнiтаз. А ў лiстападзе 2008 года дзве дзiўныя жанчыны абрабавалi офiс курсаў вязання ў цэнтры Масквы. Пачыналася ўсё бяскрыўдна: 35-гадовая жыхарка сталiцы вырашыла асвоiць рукадзелле. Яна запiсалася на адмысловыя курсы i аплацiла кошт навучання — 10 тысяч рублёў. Пасля некалькiх заняткаў яна вырашыла, што яе не задавальняе праграма, i адправiлася забiраць свае грошы. Для маральнай падтрымкi жанчына захапiла з сабой маму-пенсiянерку, а тая, у сваю чаргу, паклала ў сумку электрашокер. У офiсе яны засталi толькi сакратарку, якая не мела правоў сама вяртаць грошы за навучанне i прапанавала запоўнiць адмысловую заяву. Замест запаўнення заявы 73-гадовая пенсiянерка атакавала дзяўчыну шокерам, i мацi з дачкой збеглi з сумкай пацярпелай, у якой было 34 тысячы рублёў. Увечары таго жа дня iх затрымалi супрацоўнiкi праваахоўных органаў. 15 студзеня палiцыя штата Фларыда арыштавала 77-гадовую Луiзу Дэвiдсан. Пенсiянерка-аўтааматарка збiла мужчыну, якi ехаў на скутары, i нават не спынiлася, хоць бачыла, што пацярпелы вылецеў на абочыну. Высветлiлася, што пажылая дама проста вельмi спяшалася да цырульнiка. Да шчасця, збiты мужчына абышоўся толькi моцнымi ранамi, а парушальнiцу правiлаў дарожнага руху арыштавалi на выхадзе з салона. З iдэальнай укладкай. Другая жыхарка Фларыды на мiнулым тыднi выкрала некалькi дызайнерскiх сумачак у краме распродажаў (прыкладна на 1200 долараў). Ахоўнiк паспрабаваў затрымаць злодзейку да прыходу палiцыi, але да ўвахода ў магазiн пад’ехала машына, на якой жанчына разлiчвала уцячы. Злачынца так спяшалася апынуцца ўнутры аўтамабiля, што спатыкнулася i павалiлася, пасля чаго яе пераехала машына. Затым яна паднялася i залезла на капот, але потым звалiлася i зноў была збiтая машынай. Толькi з трэцяй спробы ёй атрымалася збегчы. Праўда, палiцыя ўсё яшчэ яе не знайшла. 46-гадовую Аманду Леф з Вялiкабрытанii аштрафавалi на 240 фунтаў i часова пазбавiлi вадзiцельскiх правоў за небяспечную для грамадства спробу зэканомiць на таксi. Жанчына выкрала з супермаркета электрамабiль, прызначаны для руху пажылых людзей i iнвалiдаў, i праехала на iм чатыры кiламетры па шашы. Палiцэйскi, якi спынiў яе, выявiў, што Леф не толькi рухалася на выкрадзеным транспартным сродку, не зусiм падыходзячым для ажыўленай дарогi, але i была п’янай. Да шчасця, не ўсе жанчыны выкарыстоўваюць уласныя ўпартасць i самавалоданне ў злачынных мэтах. У лiстападзе 2008 года сцюардэса замянiла за штурвалам пiлота, якi здурэў прама падчас трансатлантычнага пералёту. Калi б яна не асвоiла ў вольны час пiлатаванне самалёта, невядома як бы скончыўся гэты пералёт для 146 пасажыраў. Калi на амерыканскую аматарку бегу трушком у лесе напала лiса, дзяўчына не толькi вытрымала боль укусу, але i прабегла з жывёлай, якая ўчапiлася ў руку, не менш за мiлю (1,6 кiламетра) да ўласнай машыны, дзе замкнула лiсу ў багажнiк. Як высветлiлася, жыхарка Арызоны адразу западозрыла, што жывёла можа быць заражаная шаленствам i ў гэтым выпадку не павiнна заставацца ў лесе, дзе зможа напасцi на каго-небудзь яшчэ, i вырашыла высветлiць гэта ў блiжэйшай бальнiцы. Яе падазрэннi пацвердзiлiся. Праўда, прывезеная ёй ашалелая лiса пакусала яшчэ i работнiка службы кантролю за жывёламi, але абодвум укушаным своечасова правялi неабходную вакцынацыю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
або Як слесар можа апынуцца ў закладніках у хатняй гаспадынi Прынята лiчыць, што жанчыны значна часцей за мужчын паддаюцца эмоцыям. А яшчэ iх значна
|
|