Беларускі ПЭН-Цэнтр абвяшчае конкурс для маладых літаратараў
22 января 2009 Культура
Беларускі ПЭН-Цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў. Ён прымеркаваны да 75-годзьдзя з дня нараджэньня Карласа Шэрмана. Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 27 гадоў (на момант абвяшчэньня конкурсу). Ляўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны сэмінар і майстар-клясы ў Менск, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы зь вядомымі пісьменьнікамі, выкладчыкамі, вучонымі. На конкурс прымаюцца літаратурныя творы тых жанраў, якімі быў слаўны Карлас Шэрман, а менавіта вершы, эсэ, мастацкія пераклады. Таксама, у сувязі з тым, што сёлета мы адзначаем 200-гадовы юбілей Эдгара Алана По, для маладых перакладчыкаў ўведзеная спэцыяльная намінацыя "пераклад аднаго твора Э. А. По. У склад журы ўваходзяць Валянцін Акудовіч, Лявон Баршчэўскі, Марыя Мартысевіч, Барыс Пятровіч, Валянцін Тарас (ганаровы старшыня) і Андрэй Хадановіч (каардынатар). Да разгляду будуць прымацца творы, дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазьней за 20 сакавіка 2009 г. Падвядзеньне вынікаў першага туру адбудзецца 20 красавіка. Творы можна дасылаць на адрас: e-mail: pen@vessobel.by (з пазнакай "Літаратурны конкурс"). Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтр". Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284-73-29. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 января 2009 Культура Беларускі ПЭН-Цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў. |
|