Дзеячам навукi, работнiкам навукова-даследчых iнстытутаў i вышэйшых навучальных устаноў
Дзеячам навукi, работнiкам навукова-даследчых iнстытутаў i вышэйшых навучальных устаноў
Паважаныя сябры! Сардэчна вiншую вас з Днём беларускай навукi. Наша краiна па праву ганарыцца вялiкiм адукацыйным i iнтэлектуальным патэнцыялам. Вынiкi адухоўленай творчай працы беларускiх даследчыкаў, дасягненнi айчынных навуковых школ атрымалi шырокае прызнанне ў свеце. У сучасных умовах навука i iнавацыi асаблiва патрэбныя нашаму грамадству. Толькi на iх аснове магчымае паспяховае вырашэнне маштабных задач сацыяльна-эканамiчнага развiцця, якiя мы перад сабой паставiлi. Дзяржава чакае ад вас наватарскiх iдэй i эфектыўных распрацовак прарыўных iнавацыйных тэхналогiй ва ўсiх галiнах народнагаспадарчага комплексу, засваення новых вiдаў прадукцыi, глыбокiх даследаванняў у сацыяльных i гуманiтарных навуках. Упэўнены, што i надалей вы будзеце пастаянна iмкнуцца да дасягнення высокiх навуковых вынiкаў, плённа працаваць на карысць любiмай Радзiмы. Ад усёй душы жадаю вам, дарагiя сябры, моцнага здароўя, нязгаснай энергii, няспыннага творчага пошуку, значных здзяйсненняў i адкрыццяў, поспехаў, шчасця i дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя сябры! Сардэчна вiншую вас з Днём беларускай навукi. Наша краiна па праву ганарыцца вялiкiм адукацыйным i iнтэлектуальным патэнцыялам. Вын |
|