Калектыву Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
Калектыву Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
Дарагiя сябры! Ад усёй душы вiншую вас са знамянальным юбiлеем — 80-годдзем з дня заснавання Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Разам з краiнай ваша старэйшая навуковая ўстанова прайшла вялiкi i слаўны шлях. За гады сваёй гiсторыi акадэмiя ператварылася ў буйны iнтэлектуальны i гуманiтарны цэнтр, унесла вялiкi ўклад у развiццё айчыннай эканомiкi, навукi i культуры. У яе сценах сфармiравалася плеяда выдатных вучоных, якiя праславiлi Беларусь. Сёння акадэмiя займае лiдзiруючыя пазiцыi на многiх прыярытэтных напрамках даследаванняў, пашырае сувязь навукi з вытворчасцю. Мы па праву ганарымся дасягненнямi беларускiх вучоных, цэнiм iх прафесiяналiзм, творчую энергiю i адданасць свайму прызванню. Няхай ваш цудоўны калектыў i ў далейшым працуе з такiм жа натхненнем i самааддачай, садзейнiчаючы ўмацаванню Беларусi ў сусветнай супольнасцi i прымнажэнню духоўных багаццяў нашага народа. Жадаю вам моцнага здароўя, новых навуковых дасягненняў i яркiх адкрыццяў, шчасця i поспехаў у працы на карысць Айчыны. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Ад усёй душы вiншую вас са знамянальным юбiлеем — 80-годдзем з дня заснавання Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Разам з краiнай в |
|