Новыя магчымасці для эканамiчнага росту Беларусь звязвае з iнтэнсiфiкацыяй навуковай дзейнасцi
Новыя магчымасці для эканамiчнага росту Беларусь звязвае з iнтэнсiфiкацыяй навуковай дзейнасцi
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнiкамi айчыннай i замежнай навуковай грамадскасцi. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што менавiта па гэтай прычыне айчынная навука ўсебакова падтрымлiваецца дзяржавай. За апошнiя 6 гадоў фiнансавыя ўкладаннi ў гэту сферу павялiчылiся ў тры разы, дзейнiчае сiстэма падатковых iльгот для высокатэхналагiчных i iнавацыйных вытворчасцяў. Прэзiдэнт падкрэслiў, што прысутнасць на сустрэчы выдатных вучоных сучаснасцi, прадстаўнiкоў сусветнай i iнтэлектуальнай элiты з 21 краiны свету сведчыць аб высокiм мiжнародным аўтарытэце беларускiх навуковых школ i ўзаемнай зацiкаўленасцi ў развiццi супрацоўнiцтва. У мерапрыемстве прымаюць удзел вучоныя з Расii, Кiтая, Румынii, Чарнагорыi, Чэхii, Лiтвы, Эстонii, Балгарыi, Турцыi, ФРГ, ЗША, Францыi i iншых краiн. Кiраўнiк дзяржавы лiчыць беларускую навуку магутнай iнтэлектуальнай iндустрыяй, якая развiваецца перш за ўсё з прыцэлам на практыку, на ўкараненне вынiкаў даследаванняў i распрацовак у вытворчасць i вучэбны працэс. У краiне сёння 340 навукова-даследчых арганiзацый i амаль 25 тыс. навуковых работнiкаў, аспiрантаў i дактарантаў. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, у рэспублiцы створаны эфектыўныя механiзмы стымулявання працы вучоных. Гэта прэзiдэнцкiя стыпендыi для паспяховых аспiрантаў i таленавiтых маладых вучоных, персанальныя надбаўкi ў памеры 12-разовай тарыфнай стаўкi першага разраду лепшым работнiкам навукi, адукацыi, аховы здароўя i культуры, даплаты за акадэмiчныя званнi, надбаўкi за вучоныя ступенi i званнi. Акрамя таго, кiраўнiкам навуковых арганiзацый i ВНУ прадастаўлена права накiроўваць да 40 працэнтаў планавага фонду зарплаты на надбаўкi супрацоўнiкам. На думку Прэзiдэнта, усё гэта дае станоўчыя вынiкi як у амаладжэннi кадраў, прытоку маладых, так i ў актывiзацыi навуковых даследаванняў. Ён таксама дадаў, што стратэгiя развiцця беларускай навукi была адобрана на Першым з’ездзе вучоных у лiстападзе 2007 года, у рабоце якога прымалi ўдзел i многiя з прысутных сёння вучоных. У Беларусi эфектыўнасць навуковай дзейнасцi павышаецца. Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем канстатаваў, што даследаваннi ўсё больш арыентуюцца на канкрэтныя запатрабаваннi прамысловасцi i iншых галiн эканомiкi. "Рэкамендацыi вучоных ляглi ў аснову важнейшых нацыянальных праграм апошняга дзесяцiгоддзя: па атамнай энергетыцы (яе вянцом будзе будаўнiцтва атамнай станцыi), космасу, развiццi вёскi, малых i сярэднiх гарадоў, стварэннi рэсурсазберагальных тэхналогiй", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт канстатаваў, што фундамент для пераходу да эканомiкi ведаў закладзены ў Дзяржаўнай праграме iнавацыйнага развiцця Рэспублiкi Беларусь. Дакумент прадугледжвае адкрыццё больш як 100 новых i мадэрнiзацыю больш як 600 дзеючых прадпрыемстваў, стварэнне каля 400 сучасных вытворчасцяў. Кiраўнiк дзяржавы таксама дадаў, што ў Беларусi ганарацца бясцэнным навуковым патэнцыялам, якi ўдалося прымножыць за гады незалежнасцi. У якасцi сведчання ўзросшага грамадскага статусу навукi ў Беларусi Аляксандр Лукашэнка прывёў той факт, што нiводнае стратэгiчнае рашэнне ў дзяржаве не прымаецца без рэкамендацый i заключэння вучоных. Акадэмiя навук стала iнтэлектуальным i экспертным цэнтрам, якi адыгрывае важную ролю ў вызначэннi напрамкаў i канкрэтных шляхоў развiцця краiны, ядром сучаснай сiстэмы генерацыi ведаў i iнавацый, перакананы беларускi лiдар. Укараненне бiятэхналогiй, распрацоўка нанаматэрыялаў i элементаў сонечнай энергетыкi, развiццё iнфармацыйных i аэракасмiчных тэхналогiй з’яўляюцца важнейшымi напрамкамi навуковай дзейнасцi ў Беларусi. Прэзiдэнт выказаў перакананасць у тым, што ключом да вырашэння многiх праблем, якiя стаяць перад чалавецтвам, з’яўляецца аб’яднанне намаганняў, творчых i тэхналагiчных магчымасцяў беларускiх i замежных вучоных. Партнёрамi Нацыянальнай акадэмii навук з’яўляюцца навуковыя цэнтры з 40 дзяржаў. У прыватнасцi, сумесна з Расiйскай акадэмiяй навук ствараецца шматфункцыянальная касмiчная сiстэма спадарожнiкаў новага пакалення, распрацоўваюцца i iншыя перспектыўныя навуковыя напрамкi. Шматгадовае цеснае супрацоўнiцтва звязвае НАН з Нацыянальнай акадэмiяй навук Украiны. Беларускiя вучоныя наладзiлi прадукцыйныя кантакты з акадэмiчнымi структурамi ўсiх дзяржаў СНД, з навуковымi цэнтрамi Кiтая, Францыi, Германii i ЗША. Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў, што сумесныя праекты належаць да найбольш актуальных i запатрабаваных на сусветным рынку галiн. Па шэрагу мiжнародных праектаў айчынныя вучоныя працуюць над праблемамi знiшчэння небяспечных хiмiчных рэчываў з выкарыстаннем нiзкатэмпературнай плазмы. "Гэта iстотна знiзiць рызыкi заражэння тэрыторый еўрапейскiх i iншых краiн небяспечнымi хiмiчнымi рэчывамi", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Навука павiнна больш актыўна ўключацца ў вырашэнне праблем сусветнага крызiсу. Кiраўнiк дзяржавы выказаў думку, што сусветны крызiс пройдзе хутка, i Беларусь павiнна прапанаваць сусветнай супольнасцi той прадукт, без якога людзi ў свеце не абыдуцца. У сувязi з гэтым, паводле слоў Прэзiдэнта, у шмат разоў узрастае роля вучоных. Прэзiдэнт падкрэслiў, што Беларусь заўсёды жыла выключна за кошт сваiх рэсурсаў, працавiтасцi, мадэлi, якую выпрацавала. Паводле яго слоў, мадэль развiцця Беларусi адабраюць сёння i ў ЗША, i многiя бяруць яе на ўзбраенне. У той жа час Аляксандр Лукашэнка выказаў незадавальненне вынiкамi дзейнасцi вучоных. "Мне хацелася б большага ад дзейнасцi вучоных. Хацелася б большай дынамiкi, своечасовых адказаў на выклiкi сучаснасцi. Напрыклад, выбухнуў сусветны фiнансавы, а затым i эканамiчны крызiсы. Што сказалi i што могуць сёння сказаць пра яго вучоныя: глыбiня крызiсу, наступствы, тэрмiны. Вучоныя так i не сказалi тут сваё слова", — адзначыў Прэзiдэнт. Паводле яго слоў, сёння ў свеце загаварылi, што з сярэдзiны гэтага года — студзеня будучага пачнецца ўздым. "Нiхто не ведае глыбiнi крызiсу. Чаму мы яго не прадбачылi? Чаму эканамiсты, фiнансiсты, вучоныя, у тым лiку i Нацыянальнай акадэмii навук, гэтага не прадбачылi, не папярэдзiлi i, галоўнае, што яны цяпер нiякiх рэкамендацый не даюць. I мы вымушаны дзейнiчаць наўгад", — звярнуўся да вучоных кiраўнiк дзяржавы. Ён таксама дадаў, што ў Беларусi ёсць праблемныя пытаннi, па якiх хацелася б большай рэзультатыўнасцi i дынамiкi ад Акадэмii навук i, у прыватнасцi, ад вучоных. "Хацелася б больш сучасных новых iдэй", — падкрэслiў Прэзiдэнт. У Беларусi падтрымаюць iнiцыятывы беларускiх i расiйскiх вучоных, запатрабаваныя эканомiкай i грамадствам. "Мы гатовы падтрымлiваць праграмы, якiя сёння патрэбны, асаблiва запатрабаваныя i грамадствам, i эканомiкай. Мы можам прапанаваць расiйскiм вучоным удзел у беларускiх праграмах, забяспечым фiнансаванне", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Як было адзначана вучонымi ў час сустрэчы, навуковыя колы Сiбiры рыхтуюць беларускаму i расiйскаму кiраўнiцтву прапановы ў сферы энергетыкi i выкарыстання мясцовых энергетычных рэсурсаў, якiя могуць садзейнiчаць вырашэнню многiх праблем. Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў Беларусi навука — "гэта адна з асноў дзяржавы i дзяржаўнасцi". "Навука ў нашай рэспублiцы адыгрывае значную ролю, i мы ў яе ўкладаем сродкi. У Беларусi няма тых прыродных рэсурсаў, якi маюць iншыя дзяржавы, мы заўсёды рабiлi ўпор на iнтэлект нацыi i працавiтасць людзей", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вучоным з Расii, Украiны i Кiтая, якiм належыць асаблiвая роля ў развiццi супрацоўнiцтва з беларускiмi навуковымi арганiзацыямi. Уручаючы ордэн Дружбы народаў лаўрэату Нобелеўскай прэмii, вiцэ-прэзiдэнту Расiйскай акадэмii навук акадэмiку Жарэсу Алфёраву, кiраўнiк дзяржавы адзначыў яго вялiкi ўклад не толькi ў развiццё навуковых сувязяў Расii i Беларусi, але i садзейнiчанне ўсебаковаму супрацоўнiцтву i яднанню двух народаў. У сваю чаргу Жарэс Алфёраў звярнуў увагу на вялiкiя дасягненнi беларускай навукi i падкрэслiў, што супрацоўнiцтва з беларускiмі вучонымi, з прадпрыемствамi рэальна становiцца ўзаемавыгадным для навукова-тэхнiчнай супольнасцi многiх краiн. На яго думку, беларуская навука сёння мае самае важнае: яна запатрабавана эканомiкай i грамадствам. I сёння ў часы сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу выхад з гэтай сiтуацыi толькi ў развiццi навукi, навукова-тэхнiчнага патэнцыялу, у развiццi эканомiкi, заснаванай на высокiх тэхналогiях, лiчыць ён. Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокую ўдзячнасць прэзiдэнту Нацыянальнай акадэмii навук Украiны акадэмiку Барысу Патону, якi таксама ўдастоены ордэна Дружбы народаў. Выступаючы са словам у адказ, акадэмiк Барыс Патон адзначыў вялiкi ўклад беларускай дзяржавы ў падтрымку i развiццё навукi. Ён лiчыць вялiкiм дасягненнем, што Беларусь захавала Акадэмiю навук, развiвае яе, захаваўшы многiя напрамкi, якiя з’яўляюцца вельмi важнымi для ўсёй навукi, эканомiкi i сацыяльнай сферы, у прыватнасцi, электронiку, машынабудаванне, нанатэхналогii, агракомплекс i г.д. За вялiкi ўклад у распрацоўку сумесных беларуска-расiйскiх навукаёмiстых вытворчасцяў медаль Францыска Скарыны ўручана i дырэктару Iнстытута каталiзу Сiбiрскага аддзялення Расiйскай акадэмii навук акадэмiку Валянцiну Пармону. Кiраўнiк дзяржавы ўручыў медаль Францыска Скарыны прэзiдэнту Акадэмii навук правiнцыi Шаньдун Лi Хайцзяню, якi адыграў вызначальную ролю ў пабудове стратэгiчнага навукова-тэхнiчнага партнёрства Беларусi i Кiтая. Лi Хайцзянь адзначыў вялiкую рэзультатыўнасць супрацоўнiцтва кiтайскай правiнцыi Шаньдун i Беларусi. Паводле яго слоў, сусветны крызiс у нейкай ступенi падштурхнуў да аб’яднання намаганняў вучоных i пошуку новых iдэй, дадаўшы, што вучоныя ўжо абмяркоўвалi, як праз навуковыя распрацоўкi можна процiстаяць крызiсу. Ён таксама высока ацанiў праграму iнавацыйнага развiцця Беларусi. Паводле паведамленняў прэс-cлужбы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнiкамi айчыннай i замежнай навуковай грамадскасцi. Аляксандр Лукашэнка а |
|