21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Работу па вяртаннi нацыянальных культурных каштоўнасцяў у Беларусь сiстэматызуе камiсiя пры Саўмiне

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работу па вяртаннi нацыянальных культурных каштоўнасцяў у Беларусь сiстэматызуе камiсiя пры Саўмiне

 Работу па вяртаннi нацыянальных культурных каштоўнасцяў у Беларусь сiстэматызуе створаная камiсiя пры Савеце Мiнiстраў па пошуку, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны абарот нацыянальных культурных каштоўнасцяў, якiя апынулiся за межамi Беларусi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў начальнiк упраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры Ігар Чарняўскi.

Па розных прычынах у розны час многiя беларускiя культурныя каштоўнасцi апынулiся за межамi рэспублiкi — у Расii, Украiне, Польшчы, iншых краiнах. У вынiку аб багатых культурных гiстарычных традыцыях беларусам даводзiцца расказваць "на пальцах". Так, нялёгка iдуць стварэнне экспазiцыi будучага музея гiсторыi Беларусi, насычэнне арыгiнальнымi прадметамi залаў Мiрскага i Нясвiжскага замкаў. Важна абагульнiць iнфармацыю аб каштоўнасцях, iх месцазнаходжаннi, што i зробiць камiсiя. Такую работу пачыналi ўжо некаторы час таму: у Беларусi выдадзена некалькi зборнiкаў "Вяртанне", у якiх пералiчаны найбольш каштоўныя пiсьмовыя, рэчавыя i выяўленчыя рарытэты, што знаходзяцца за мяжой.

Наступным крокам камiсii будзе работа па вяртаннi каштоўнасцяў у рэспублiку. Але гэта не трэба разумець як тое, што слуцкi пояс або Бiблiя Скарыны з’явяцца ў Беларусi выключна ў арыгiнальным выглядзе. Варыянты вяртання могуць быць розныя — перадача на доўгатэрмiновы дэпазiт, арганiзацыя выставак, вiртуальнае вяртанне, прыкладам якога можа быць перадача пры садзейнiчаннi Нацыянальнай камiсii па справах ЮНЕСКА архiваў Мiхала Клеафаса Агiнскага на кампакт-дысках у Дзяржаўны музей гiсторыi тэатральнага i музычнага мастацтва. Гэта можа быць капiраванне работ i прадстаўленне iх ужо ў выглядзе копiй. У прыватнасцi, з польскiм бокам ёсць дамоўленасць аб перадачы 48 копiй партрэтаў Радзiвiлаў у Нясвiжскi замак.

Каб вярнуць непасрэдна культурную каштоўнасць, трэба даказаць, што яна апынулася за межамi Беларусi незаконна. З другога боку, у розных краiнах дзейнiчае заканадаўства адносна вяртання каштоўнасцяў. Напрыклад, у Расii прыняты закон, па якiм такая магчымасць выключана. Таму камiсiя будзе супрацоўнiчаць з партнёрамi ў iншых краiнах, збiраючы i абагульняючы ўвесь матэрыял, якi быў створаны ў Беларусi i звязаны непасрэдна з краiнай. Гэта работа атрымае рэгламентаваны, сiстэмны выгляд.

Камiсiя — пастаянна дзеючы кансультатыўны орган, якi будзе перыядычна збiрацца, падводзiць вынiкi, рыхтаваць запыты, матэрыялы. У склад камiсii ўвайшлi прадстаўнiкi розных ведамстваў — мiнiстэрстваў замежных спраў, культуры, адукацыi, iнфармацыi, акадэмii навук i iншых органаў. Пастаянна будуць працаваць сакратарыят i рабочая група, куды ўвойдуць вучоныя, якiя займаюцца тэмай вяртання культурных каштоўнасцяў.

Магчыма, сабраны камiсiяй матэрыял стане асновай для даследаванняў у адным з iнстытутаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi або гiстарычнага факультэта БДУ. Несумненна, вынiкi работы гэтай камiсii будуць мець выхаваўчы, адукацыйны, прапагандысцкi характар, сказаў на заканчэнне Iгар Чарняўскi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работу па вяртаннi нацыянальных культурных каштоўнасцяў у Беларусь сiстэматызуе створаная камiсiя пры Савеце Мiнiстраў па пошуку, вяртаннi, сумесным в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика