Прамысловасць Беларусi павiнна скарыстаць новыя магчымасцi на рынку
Прамысловасць Беларусi павiнна скарыстаць новыя магчымасцi на рынку
Прамысловасць Беларусi павiнна выкарыстаць новыя магчымасцi, якiя адкрылiся на рынку ў сувязi з уплывам сусветнага фiнансавага крызiсу. Аб гэтым заявiў у Мiнску прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi пры наведваннi ААТ "Беларускiя шпалеры", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кiраўнiк урада адзначыў, што "вырабляць трэба столькi, колькi можам прадаць, а прадаць сёння мы можам больш, чым раней". Беларусь як невялiкая кампактная дзяржава з экспартаарыентаванай эканомiкай павiнна цяпер адчуць сваю перавагу ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу. "Калi мы бачым, як у iншых краiнах закрываюцца прадпрыемствы, мы можам i павiнны выкарыстаць гэту сiтуацыю", — сказаў Сяргей Сiдорскi. Для гэтага неабходна агрэсiўная экспартная стратэгiя. Прадпрыемствы павiнны мець надзейную збытавую сетку за мяжой, у тым лiку i ўласную са стопрацэнтным капiталам. Пры гэтым нельга забываць i аб унутраным рынку. Ва ўмовах, калi закрылiся замежныя прадпрыемствы, што раней пастаўлялi нам сваю прадукцыю, нашы вытворцы маюць магчымасць цяпер запоўнiць гэту нiшу, падкрэслiў прэм’ер-мiнiстр. Такiм шляхам можа вырашацца i праблема iмпартазамяшчэння. Знаёмячыся з работай ААТ "Беларускiя шпалеры", прэм’ер-мiнiстр запатрабаваў павялiчыць пастаўкi на ўнутраны рынак. У мiнулым годзе ў Беларусь было пастаўлена шпалер на $30 млн. Гэту долю неабходна пацяснiць айчыннай прадукцыяй, пакiдаючы пры гэтым шырокi выбар для спажыўцоў. Пакуль жа, паводле ацэнкi прэм’ера, айчынныя вытворцы шпалер "на сваiм рынку не гандлююць", iх выцясняюць замежныя кампанii. Для павелiчэння экспарту прынцыпова важна пашырэнне ўласнай тавараправоднай сеткi. "Галоўнае, каб гэта былi нашы прадстаўнiцтвы за мяжой i каб яны гандлявалi нашай прадукцыяй. Тады будуць вынiкi", — адзначыў прэм’ер. Паводле яго слоў, "мы можам сёння прысутнiчаць са сваiмi аб’ёмамi на знешнiх рынках, калi выбудуем стратэгiю продажаў". Калi беларускiя прадпрыемствы зробяць гэта цяпер, раскруцяць свае брэнды на знешнiх рынках, то пасля iх ужо будзе цяжка адтуль выцеснiць. Вытворцы не павiнны спасылацца на тое, што iх прадукцыю не купляюць у сувязi з крызiсам. "Значыць, няправiльна працуеце, няма ў прадпрыемстваў стратэгii. Няма дыверсiфiкацыi экспарту: калi ў адным месцы здарыўся правал, трэба выкарыстоўваць iншую нiшу. І такiх нiш павiнна быць шмат, тады будзе канкурэнцыя", — адзначыў Сяргей Сiдорскi. Кiраўнiк урада таксама падкрэслiў, што ўсю гэту работу трэба правесцi хутка, на працягу першага квартала.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прамысловасць Беларусi павiнна выкарыстаць новыя магчымасцi, якiя адкрылiся на рынку ў сувязi з уплывам сусветнага фiнансавага крызiсу. Аб гэтым заявi
|
|