21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Андрэй Кабякоў: Масавых скарачэнняў і звальненняў не будзе...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Андрэй Кабякоў: Масавых скарачэнняў і звальненняў не будзе...

Дастаткова стабiльнай, але няпростай назваў сiтуацыю ў айчыннай эканомiцы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй Кабякоў на сустрэчы з журналiстамi ў Мiнску. Паводле яго слоў, яна i не можа быць простай, калi ў iншых краiнах ёсць складанасцi. "Тым не менш, — запэўнiў вiцэ-прэм’ер, — мы разумеем, як у гэтай сiтуацыi змагацца з праблемамi, якiя рабiць захады з тым, каб наша эканомiка развiвалася i не губляла сваёй сацыяльнай арыентацыi".

Пры ацэнцы сённяшняй сiтуацыi, падкрэслiў Андрэй Кабякоў, трэба ўлiчваць, што эканомiка Беларусi з’яўляецца вельмi адкрытай i iнтэграванай у сiстэму сусветных гаспадарчых сувязяў. Таму крызiсныя з’явы, што сталi развiвацца вакол нас, закранаюць i рэспублiку. У нашай эканомiцы яны пачалi праяўляцца лiтаральна ў канцы кастрычнiка — пачатку лiстапада мiнулага года, у iншых краiнах СНД, якiя актыўна працавалi на замежных рынках каштоўных папер — з восенi 2007 года.

Аналiзуючы леташнiя вынiкi развiцця беларускай эканомiкi, Андрэй Кабякоў зазначыў, што запас трываласцi ў яе дастаткова добры. "Эканомiка ў 2008 годзе развiвалася вельмi дынамiчна. Паводле папярэднiх звестак, рост ВУП склаў 110 працэнтаў, прамысловасць вырасла на 110,8 працэнта, сельская гаспадарка — на 108,9, iнвестыцыi — на 123,1 працэнта. Жылля мы пабудавалi амаль па верхняй мяжы прагнозу (прагноз на год — 4700—5200 тысяч кв.м) — 5146 тысяч кв.м". Што ж датычыцца пачатку гэтага года, то чакаецца, што тэмпы росту эканомiкi крыху запаволяцца. Зараз, паведамiў вiцэ-прэм’ер, ацэньваецца глыбiня гэтага запавольвання. "Тым больш, — заўважыў Андрэй Кабякоў, — што ацэнка заснаваная не толькi на ацэнцы айчынных вытворчасцяў, але i на ацэнцы магчымасцяў нашых асноўных эканамiчных партнёраў. Пакуль падстаў для перагляду гадавых паказчыкаў прагнозу няма, мы сёлета забяспечым рост эканомiкi".

Закранаючы праблемныя моманты, вырашэннем якiх сёння вымушаны займацца ў краiне, Андрэй Кабякоў згадаў аб тым, што ў свеце цяпер адбываецца не толькi падзенне попыту на прадукцыю, але i падзенне цэнаў. З аднаго боку, калi цэны знiжаюцца, што тут дрэннага?.. З iншага — для вытворцаў гэта не заўсёды прыводзiць да добрых вынiкаў. Паводле слоў Андрэя Кабякова, у рэспублiцы большасць прадпрыемстваў набывалi сыравiну i матэрыялы, рабiлi вытворчыя запасы ў той час, калi цэны былi адносна высокiмi. Цяпер жа цэны на сыравiну, прадукцыю ўпалi, а затраты засталiся пакуль ранейшымi. "Неабходна зрабiць па меншай меры 2-3 гандлёвыя абароты, каб прадаць сваю прадукцыю па цэнах, магчыма, нiжэйшых за сабекошт, сфармiраваным са старых цэнаў з тым, каб набыць сыравiну i матэрыялы па новых нiзкiх цэнах i забяспечыць нармальны ўзнаўленчы цыкл", — падкрэслiў вiцэ-прэм’ер.

Андрэй Кабякоў распавёў таксама аб асноўных напрамках работы, якая вядзецца ў рэспублiцы па пераадоленнi негатыўных наступстваў фiнансава-эканамiчнага крызiсу. Па-першае, яшчэ летась напачатку лiстапада была выпрацавана сiстэма захадаў, якiя павiнны забяспечваць эканамiчную бяспеку краiны ва ўмовах фiнансавага крызiсу. Пры Урадзе, мiнiстэрствах, у рэгiёнах i валаўтваральных прадпрыемствах створаны рабочыя групы, якiя займаюцца манiторынгам сiтуацыi на ўнутраным i знешнiх рынках i пастаянна прадуцыруюць прыняцце рашэнняў, што дазваляюць адаптаваць эканомiку да цяперашнiх умоў. Таксама быў прыняты шэраг першачарговых захадаў, у прыватнасцi, рашэнне па гарантаваннi ўкладаў насельнiцтва, па павелiчэннi статутных фондаў дзяржаўных сiстэмаўтваральных банкаў, зроблены непапулярны, але вымушаны крок па абмежаваннi на ажыццяўленне авансавых плацяжоў па iмпарце. Мiж iншым, гаворачы пра гэты крок, Андрэй Кабякоў падкрэслiў, што ў Беларусi не такая вялiкая эканомiка, каб крэдытаваць усiх суседзяў, якiя з намi гандлююць.

Другi напрамак — захады па забеспячэннi стабiльнасцi працы валаўтваральных i iншых арганiзацый рэальнага сектара эканомiкi. Тут пры распрацоўцы захадаў быў улiчаны, акрамя ўсяго, i вопыт антыкрызiсных рашэнняў, прынятых апошнiм часам Расiяй, Казахстанам, iншымi краiнамi. Прынятыя захады перш за ўсё накiраваныя на стымуляванне росту аб’ёму продажаў, на забеспячэнне рэальнага сектара эканомiкi крэдытнымi рэсурсамi, на падтрымку i развiццё тавараправодных сетак за мяжой, на аптымiзацыю затрат i аказанне дзяржаўнай падтрымкi. У межах апошняй, напрыклад, кампенсацыя за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту часткi працэнтаў за карыстанне банкаўскiмi крэдытамi i iнш.

Лiбералiзацыя ўмоў ажыццяўлення дзейнасцi на тэрыторыi нашай рэспублiкi — яшчэ адзiн напрамак, па якiм вядзецца сiстэмная праца. Прычым, запэўнiў Андрэй Кабякоў, лiбералiзацыя — гэта не нейкая кампанейшчына: працай па гэтым напрамку ў рэспублiцы займаюцца з восенi 2007 года, калi ўпершыню была пастаўлена задача аб неабходнасцi паляпшэння ўмоў вядзення бiзнэсу. Тут шэраг мераў было прынята ў 2007 годзе i летась. А ў снежнi падпiсана чарговая сiстэма захадаў для паляпшэння ўмоў вядзення бiзнэсу i лiбералiзацыю эканомiкi, якая практычна рэалiзаваная. Акрамя таго, 13 студзеня Урад i Адмiнiстрацыя прэзiдэнта з удзелам Нацыянальнага банка распрацавалi чарговы план першачарговых захадаў па лiбералiзацыi ўмоў ажыццяўлення эканамiчнай дзейнасцi ў гэтым годзе ("Звязда" падрабязна пра гэта iнфармавала ў № 9 за 20.01.2009 г.).

Андрэй Кабякоў пацвердзiў iнфармацыю наконт таго, што на некаторых прадпрыемствах краiны сёння адзначаецца няпоўная занятасць работнiкаў. Паводле яго слоў, гэта адзiн са спосабаў, якiя могуць цяпер выкарыстоўваць прадпрыемствы, што трапiлi ў цяжкае становiшча. Разам з тым, частковую занятасць ён назваў часовым варыянтам, якi магчымы толькi ў тым выпадку, калi кiраўнiцтва прадпрыемства дакладна бачыць i iншыя шляхi выхаду з крызiсу, з прымяненнем усiх iнструментаў, у тым лiку i з выкарыстаннем падтрымкi дзяржавы, каб узнавiць нармальны рэжым працы. Вiцэ-прэм’ер упэўнены, што масавых скарачэнняў i звальненняў у нас не будзе, таму што ў краiне сацыяльна арыентаваная эканомiка, i людзi нiколi не заставалiся без падтрымкi.

Развенчваючы апасеннi наконт таго, што беларускi рубель будзе дэвальвавацца ўслед за расiйскiм, вiцэ-прэм’ер паведамiў, што курс хiстання нацыянальнай валюты, як i запланавана, застанецца на працягу года ў межах плюс/мiнус 5 працэнтаў да валютнага кошыка. Ён нагадаў, што курс беларускага рубля прывязаны да трох валют у роўных далях, i калi адбудзецца на сусветных валютных рынках рост адной з iх, то адпаведна курс iншай будзе знiжацца. А вось стаўку, якую насельнiцтва робiць менавiта на рост курсу долара, вiцэ-прэм’ер лiчыць не зусiм апраўданай. "Сёння ён расце, а потым можа ўпасцi, — лiчыць ён. — Не думаю, што пасля таго, як Барак Абама прыступiў да выканання сваiх абавязкаў, прыдумаюць iншыя механiзмы, акрамя ўлiвання дадатковых грошай у эканомiку, каб выратаваць сваю фiнансавую сiстэму. А любое ўлiванне прыводзiць да абясцэньвання таго, што ўлiваецца".

Каментуючы пытанне пра цэны для Беларусi на газ, Андрэй Кабякоў заўважыў, што ў краiне цэнаўтварэнне на "блакiтнае палiва" ажыццяўляецца па рынкавай формуле, якая прывязана да цэнаў на нафтапрадукты. З улiкам таго, што, паводле прагнозаў, цана нафты ў сярэднiм па годзе складзе не больш за 50 долараў за барэль, цана на газ для айчынных суб’ектаў гаспадарання сёлета можа скласцi 175 долараў за тысячу кубаметраў. Сярэдняя ж цана расiйскага газу для Беларусi на 2009 год ацэньваецца ў 148 долараў за 1 тысячу кубiчных метраў.

Яшчэ адна добрая навiна, якую агучыў вiцэ-прэм’ер, — атрыманне ў лютым нашай краiнай другой траншы крэдыту з Расii на 1 млрд долараў: РФ пацвердзiла сваю гатоўнасць зрабiць гэта. "Учора мы з А. Кудрыным абмяркоўвалi падрыхтоўку адпаведнага крэдытнага пагаднення па атрыманнi другога мiльярда долараў у лютым. Ёсць адпаведнае пацвярджэнне нашых партнёраў з працягам супрацоўнiцтва, аб якiм мы дамовiлiся раней", — паведамiў Андрэй Кабякоў. Акрамя таго, працягваюцца i перамовы аб прадстаўленнi Расiяй крэдыту на 100 мiльярдаў расiйскiх рублёў. Як падкрэслiў вiцэ-прэм’ер, размова не iдзе аб крэдытаваннi дэфiцыту плацежнага балансу, паколькi наша краiна ўжо рэалiзуе захады па стварэннi неабходнай "падушкi бяспекi". Гэтыя грошы разглядаюцца як укладанне ў пашырэнне альбо як мiнiмум утрыманне ўзаемнага гандлю з Расiяй. "Гэтыя сродкi патрэбныя, каб падтрымаць суб’екты гаспадарання нашых краiн, якiя зацiкаўленыя ў супрацоўнiцтве, але на сённяшнi дзень не могуць атрымаць крэдыт па прымальных стаўках", — патлумачыў Андрэй Кабякоў.

Вiцэ-прэм’ер пацвердзiў той факт, што Беларусь зацiкаўлена ў рэалiзацыi любых праектаў, што звязаныя з удзелам у сусветных транзiтных патоках. Адзiн з iх, у якiм зацiкаўлена наша краiна, — праект "Ямал-Еўропа-2". Як лiчыць Андрэй Кабякоў, пастаўка расiйскага газу ў Еўропу па другой нiтцы газаправоду была б найбольш эфектыўнай i з мiнiмальнымi затратамi. Аднак як пастаўляць свой газ — канчатковае рашэнне за расiйскiм бокам. Расiяне ж пакуль, паводле слоў вiцэ-прэм’ера, аддаюць перавагу балтыйскаму напрамку, па дне мора. Аднак ён не выключае таго, што ў далейшым па гэтым пытаннi могуць адбыцца нейкiя змены. І нагадаў, што беларускi бок у чарговы раз пацвердзiў гатоўнасць да пракладкi другой нiткi газаправоду.

А вось мiнiстр эканомiкi Мiкалай Зайчанка, каментуючы адно з найбольш злабадзённых пытанняў, якое апошнiм часам на слыху, — неабгрунтаваны рост цэнаў, падкрэслiў, што сёлета кантроль за цэнамi будзе ажыццяўляцца ў рамках антыманапольнага заканадаўства. "Калi будзе ўстаноўлены факт змовы пастаўшчыкоў, то санкцыi будуць надзвычай жорсткiмi", — заўважыў мiнiстр. У прыватнасцi, ён заявiў пра тое, што парушальнiкаў будуць пазбаўляць лiцэнзiй.

Таксама Мiкалай Зайчанка паведамiў пра тое, што ў рэспублiцы на 10 працэнтаў павышаны цэны на цыгарэты. "Я падпiсаў адпаведную пастанову, — праiнфармаваў мiнiстр. — У ёй прадугледжана павышэнне цэнаў прыкладна на 10 працэнтаў, якое кампенсуе рост акцызаў, а таксама вытворцам падаражанне сыравiны з улiкам дэвальвацыi. Мая пазiцыя, што гэта не той тавар, дзе неабходна стрымлiваць рост цэнаў".

Першы намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Павел Калаур, характаразуючы аб’ём наяўнай валюты, якую беларусы сёння трымаюць у "панчохах", зазначыў, што, паводле ацэнак галоўнага банка краiны, размова iдзе аб 1,5-2 млрд долараў ЗША. Мiж iншым, зараз спецыялiстамi распрацоўваецца праграма развiцця фiнансавага сектару, што, магчыма, дазволiць i людзям выцягнуць свае сродкi з-пад "падушкi", каб з выгадай iмi распарадзiцца. У прыватнасцi, будуць з’яўляцца новыя iнструменты на рынку каштоўных папер, iншыя аналагiчныя iнструменты, якiя ёсць у суседнiх краiнах. Павел Калаур падкрэслiў, што зараз уносяцца змены ў заканадаўства, якiя неабходныя для стварэння даверных фондаў, каб насельнiцтва магло карыстацца i такiм iнструментам фiнансавага рынку.

характаразуючы аб’ём наяўнай валюты, якую беларусы сёння трымаюць у "панчохах", зазначыў, што, паводле ацэнак галоўнага банка краiны, размова iдзе аб 1,5-2 млрд долараў ЗША. Мiж iншым, зараз спецыялiстамi распрацоўваецца праграма развiцця фiнансавага сектару, што, магчыма, дазволiць i людзям выцягнуць свае сродкi з-пад "падушкi", каб з выгадай iмi распарадзiцца. У прыватнасцi, будуць з’яўляцца новыя iнструменты на рынку каштоўных папер, iншыя аналагiчныя iнструменты, якiя ёсць у суседнiх краiнах. Павел Калаур падкрэслiў, што зараз уносяцца змены ў заканадаўства, якiя неабходныя для стварэння даверных фондаў, каб насельнiцтва магло карыстацца i такiм iнструментам фiнансавага рынку.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

характаразуючы аб’ём наяўнай валюты, якую беларусы сёння трымаюць у "панчохах", зазначыў, што, паводле ацэнак галоўнага банка краiны, размова iдзе аб 1,5-2 млрд долараў ЗША. Мiж iншым, зараз спецыялiстамi распрацоўваецца праграма развiцця фiнансавага сектару, што, магчыма, дазволiць i людзям выцягнуць свае сродкi з-пад "падушкi", каб з выгадай iмi распарадзiцца. У прыватнасцi, будуць з’яўляцца новыя iнструменты на рынку каштоўных папер, iншыя аналагiчныя iнструменты, якiя ёсць у суседнiх краiнах. Павел Калаур падкрэслiў, што зараз уносяцца змены ў заканадаўства, якiя неабходныя для стварэння даверных фондаў, каб насельнiцтва магло карыстацца i такiм iнструментам фiнансавага рынку.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дастаткова стабiльнай, але няпростай назваў сiтуацыю ў айчыннай эканомiцы намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй Кабякоў на сустрэчы з журналiстамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика