21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пасведчанне для СМІ

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасведчанне для СМІ

Перарэгiстрацыя ўсiх мас-медыя на працягу гэтага года абавязковая i бясплатная

Новыя правiлы гульнi для мас-медыя пачнуць дзейнiчаць ужо ў лютым, калi адзiн з самых гучных дакументаў мiнулага года ўступiць у сiлу. "Ужо прынятыя неабходныя падзаконныя акты. Мы гатовы да работы ва ўмовах новага заканадаўства аб сродках масавай iнфармацыi", — запэўнiў мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч падчас пасяджэння калегii міністэрства.

Ён заўважыў, што закон меў шырокi рэзананс у грамадстве. "У нас шмат апанентаў. Мы гатовы да дыскусiй i бачым, што падчас гэтых абмеркаванняў прымаюцца ўзаемапрымальныя рашэннi". У якасцi прыкладу мiнiстр прывёў пытанне аб рэгуляваннi ў сферы iнтэрнэту, па якiм доўга вялiся дыскусii, у прыватнасцi, з еўрапейскiмi партнёрамi. "Аб зданi, якая блукала тут — магчымым рэгуляваннi, рэгiстраваннi — трэба забыць. У пытаннях узаемаадносiнаў з iнтэрнэт — сродкамi масавай iнфармацыi мы будзем кiравацца агульнаеўрапейскiмi нормамi", — рэзюмаваў Уладзiмiр Русакевiч. Лiтаральна ўчора падпiсаная iм пастанова аб парадку перарэгiстрацыi СМI прадугледжвае бясплатнае правядзенне працэдуры. Заснавальнiку дастаткова даслаць па пошце ў Мiнiстэрства iнфармацыi запоўненую анкету, каб на працягу трох дзён атрымаць новае пасведчанне. Нагадаем, што працэдуру давядзецца прайсцi ў абавязковым парадку ўсiм мас-медыя — так прадугледжана ў новым законе.

Ацэньваючы работу ў розных кiрунках галiны, мiнiстр iнфармацыi са шкадаваннем канстатаваў, што выданне беларускамоўнай лiтаратуры ў Беларусi знiжаецца. Так, летась выпушчана 879 найменняў кнiг i брашур трохмiльённым тыражом. Звяртаючыся да калег, Уладзiмiр Русакевiч падкрэслiў: "Наша задача — рабiць усё, каб чыталi лiтаратуру на беларускай мове!". Ён прыгадаў, што iншы раз "трэба пад пугай прымушаць выпускаць каляндар на беларускай мове". "Трэба патрыятызму больш", — дадаў выступоўца.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перарэгiстрацыя ўсiх мас-медыя на працягу гэтага года абавязковая i бясплатная Новыя правiлы гульнi для мас-медыя пачнуць дзейнiчаць ужо ў лютым, ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика