Грып прычапіўся праз заходнiя межы
Грып прычапіўся праз заходнiя межы
Лiда i Гродна сталi першымi гарадамi ў нашай краiне, якiя здалiся эпiдэмii грыпу. Трохразовае перавышэнне эпiдпарога рэгiстравалася ў гэтых гарадах з 19 па 21 студзеня, таму 22 студзеня там была афiцыйна аб’яўлена эпiдэмiя грыпу i пачаў разгортвацца комплекс процiэпiдэмiчных мераў. Да таго ж эпiдэмiяй ужо ахоплены чатыры раёны: Шаркоўшчынскi, Навагрудскi, Лiдскi i Гродзенскi. Вучэбны працэс спынены ў 28 школах: у Гродзенскiм раёне на вымушаныя канiкулы адправiлiся вучнi 6 школ, у Шаркоўшчынскiм — 7, Драгiчынскiм — 4. Па 3 школы закрылiся ў Пастаўскiм i Навагрудскiм раёнах, 2 — у Пухавiцкiм раёне i па адной — у Браслаўскiм, Гомельскiм i Іўеўскiм раёнах. Вучэбны працэс спыняецца, калi колькасць захварэлых перавышае 30 працэнтаў ад агульнага кантынгенту. Затое на гэтым тыднi аднавiлiся заняткi ў адной школе, размешчанай на тэрыторыi Пiнскага раёна, вучнi якой загрыпавалi раней. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiда i Гродна сталi першымi гарадамi ў нашай краiне, якiя здалiся эпiдэмii грыпу. Трохразовае перавышэнне эпiдпарога рэгiстравалася ў гэтых гарадах з
|
|