Колькасць новых пенсiянераў павялiчыцца больш чым на 13 тысяч чалавек
Колькасць новых пенсiянераў павялiчыцца больш чым на 13 тысяч чалавек
Сёлета колькасць грамадзян краiны, якiя выйдуць на пенсiю, перавысiць колькасць моладзi, што дасягне 16-гадовага працаздольнага ўзросту. Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiла начальнiк аддзела развiцця пенсiйнай сiстэмы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Пагонышава. Паводле ацэнак мiнiстэрства, сёлета на пенсiю па ўзросце могуць выйсцi 108 тысяч грамадзян Беларусi. У 2008 годзе гэты паказчык быў значна нiжэйшы — 94,6 тысячы чалавек. Разам з тым 16-гадовага ўзросту дасягнуць толькi 114 тысяч беларусаў — апошнi паказчык сёлета, наадварот, зменшыцца ў сувязi з рэзкiм скарачэннем нараджальнасцi ў 1990-х гадах. Дарэчы, заўважыла Таццяна Пагонышава, прагнозы паказваюць, што надалей дэмаграфiчная сiтуацыя будзе пагаршацца, пры гэтым з кожным годам колькасць "новых пенсiянераў" усё больш будзе перавышаць паказчыкi папаўнення рынку працы за кошт моладзi. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета колькасць грамадзян краiны, якiя выйдуць на пенсiю, перавысiць колькасць моладзi, што дасягне 16-гадовага працаздольнага ўзросту. Аб гэтым карэ
|
|