Міхаiл Фiнберг: Дзеля гэтых маленькiх зорачак трэба iсцi наперад...
Міхаiл Фiнберг: Дзеля гэтых маленькiх зорачак трэба iсцi наперад...
Ужо стала добрай традыцыяй, што старажытнае Заслаўе адкрывае серыю асветнiцкiх iмпрэз, якiя ладзiць Нацыянальны аркестр Беларусi пры падтрымцы дзяржавы. Гэта цэлае свята музыкi, якое кожны раз дорыць гледачам новыя ўражаннi, iмёны i творы. — Не верыцца, але i сапраўды ўжо ў дзявяты раз мы сустракаемся ў Заслаўi, у вельмi цiкавым гiстарычным цэнтры, дарагiм для нас горадзе, якi палюбiў прафесiйнае майстэрства, цёпла нас прымае, дзе гараджане радуюцца сустрэчы з мастацтвам i дзе падрастае ўжо новае пакаленне слухачоў, узгадаваных на прафесiйнай музыцы, — падзялiўся мастацкi кiраўнiк свята i кiраўнiк Нацыянальнага канцэртнага аркестра, народны артыст Беларусi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi i прэмii Саюзнай дзяржавы, прафесар Мiхаiл ФІНБЕРГ. Кожны фестываль у горадзе Заслаўе прысвячаецца вялiкаму iменi — гэта заўсёды аўтарскi вечар вядомага кампазiтара, якi шмат унёс у развiццё беларускай музычнай школы. На гэты раз першы дзень фестывалю быў упершыню ў Беларусi прысвечаны выдатнаму аўтару — Мячыславу Карловiчу. На другi дзень гледачоў чакала знаёмства з творчасцю Генрыха Вагнера. Як сказаў Мiхаiл Якаўлевiч, галоўная мэта фестываляў, што ладзяцца ў малых гарадах — асветнiцкая. Людзi, якiя прыходзяць на iх, нешта адкрываюць для сябе новае, нечаму вучацца. У дзень адкрыцця фэсту вучнi дзiцячых музычных школ i школ мастацтваў Мiншчыны прадэманстравалi свае творчыя дасягненнi ў канцэрце "Беларускi альбом". — Свята пачалося з цiкавай падзеi: мы правялi конкурс на лепшае выкананне беларускiх твораў навучэнцамi музычных школ Мiнскай вобласцi, — расказаў Мiхаiл Фiнберг. — Якое было маё здзiўленне, калi я пабачыў вялiкую колькасць таленавiтых скрыпачоў, вiяланчэлiстаў, баянiстаў, флейтыстаў, выканаўцаў твораў на цымбалах, фартэпiяна! Гэта пераможцы музычных спаборнiцтваў у сваiх гарадах. Я не паверыў сваiм вачам i вушам, калi выйшаў ансамбль скрыпачоў з 16 чалавек! Тое, што сёння гэтыя дзецi выконваюць рэдкiя музычныя творы, дарагога варта. Я ўзначальваў журы, i калi прыйшоў час падводзiць вынiкi, лепшага мы так i не вызначылi: усе былi прызнаныя лаўрэатамi. Дзецi паехалi з цудоўным настроем дадому. Такое мерапрыемства адбылося ўпершыню. Дзеля гэтых маленькiх зорачак i трэба iсцi наперад, працягваць справу, якую мы пачалi. Фестываль у Заслаўi — толькi пачатак творчага года аркестра, але не першая яго падзея. Ужо адбыўся канцэрт "Музыка беларускага кiно", дзе было згадана ўсё, што створана ў кiно за 80 гадоў. Хутка канцэрт з’явiцца на беларускiм тэлебачаннi. Дзеля таго, каб такая падзея адбылася, два гады толькi адшуквалiся творы, многiя давялося аднаўляць. 27 студзеня на радзiме беларускага паэта Адама Русака пройдзе канцэрт, прысвечаны яго творчасцi. Сёлета яму споўнiлася б 105 гадоў. Адначасова там адбудзецца сустрэча з беларускiмi кампазiтарамi i паэтамi, а таксама святочны канцэрт, дзе прагучаць як творы, якiя сталi ўжо класiчнымi для Беларусi, так i новыя творы на тэксты паэта. — Я вельмi ганаруся, што мне удалося зрабiць гэтую праграму, — прызнаецца Мiхаiл Фiнберг, — бо марыў пра яе 5 гадоў. Ужо распачаўся тур па аграгарадках. Адбылiся канцэрты ў Магiлёўскай, Вiцебскай абласцях, на чарзе — гарады Мiншчыны. Усяго ў тур увойдзе 50 канцэртаў. У 20-ты раз 10-12 лютага пройдзе фестываль, прысвечаны 70-годдзю беларускага джаза. Чакаюцца госцi з Амерыкi i Францыi. У сакавiку ў Мiнску ў другi раз адбудзецца вялiкае свята — "Шлягер на ўсе часы", фестываль, якi прысвечаны асобам. Так, запланаваныя канцэрты ў гонар Ганны Герман, паэта-франтавiка Мiхаiла Танiча. Акрамя таго, пройдуць святы "Легенды Бiтлс", а таксама "Ад Масквы да Брэста", прысвечанае 65-й гадавiне вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Дарэчы, увесь канцэртны сезон аркестр прысвяцiў гэтай даце. Да яе падрыхтавана таксама спецыяльная праграма. Яна будзе адрознiвацца ад усiх, якiя былi раней: там будуць гучаць песнi, напiсаныя сучаснымi кампазiтарамi. Гэта погляд на вайну чалавека, якi быў народжаны пасля Перамогi. Шмат чакаецца юбiлейных падзеяў: да 80-годдзя Яўгена Глебава падрыхтавана новая эстрадная праграма i завяршаецца падрыхтоўка да камернага канцэрта. Яшчэ ў 2009 годзе будзе святкавацца юбiлей сяброў аркестра — Аляксандры Пахмутавай i Мiкалая Дабранравава. — Сёлета мы рыхтуем таксама сустрэчу на фестывалi беларускай паэзii i песнi ў Маладзечне, дзе аркестр праводзiць конкурс маладых выканаўцаў i канцэрт беларускай песнi, — паведамiў Мiхаiл Якаўлевiч. — Адначасова мы ўжо пачалi падрыхтоўку да Славянскага базару. Запланаваны музычныя святы ў Мiры, Нясвiжы, Iванаве, Тураве, Чачэрску, Мсцiславе, Пiнску, Жлобiне, праекты з беларускiм тэлебачаннем, шмат сольных праектаў. — Як бачыце, планы ў нас грандыёзныя, — заўважыў кiраўнiк Нацыянальнага канцэртнага аркестра. — Разам з тым мы ўвесь час павышаем свой прафесiйны ўзровень. Штогод кожны музыкант робiць творчую справаздачу. Гэта самастойнае сольнае выступленне перад сваiмi калегамi i мастацкiм саветам аркестра. Пасля ён атэстуецца на працяг кантракту. Такая работа вядзецца 20 гадоў, але я кажу пра гэта ўпершыню. Мiхаiл Якаўлевiч падкрэслiў, што ў сваёй канцэртнай дзейнасцi аддае перавагу малым гарадам. У Мiнску за год даецца толькi 7 канцэртаў, а ў сярэднiм iх ладзiцца больш за сотню. Летась гэты калектыў зарабiў 1,5 мрд. беларускiх рублёў. Пра значнасць фестывалю "Заслаўе — 2009" для раёна сказаў Сяргей Сцяпанавiч КУДЗIН, начальнiк аддзела культуры Мiнрайвыканкама: — Мы вельмi рады сустракаць такое свята. Для тых дзяцей, што займаюцца ў музычных школах, гэта — вялiкi стымул для творчасцi, штуршок наперад. I мясцовыя жыхары вельмi любяць i чакаюць канцэрты. У апошнiя днi ў мяне ўсе тэлефоны абарвалi: прасiлi лiшнi бiлецiк. Але, на жаль, мне даводзiлася адмаўляць. Апроч iншага, фестываль у Заслаўi — добры ўрок патрыятызму. Ён адкрывае яркiя iмёны, малавядомыя старонкi нашай гiсторыi. Мясцовыя ўлады сёння заклапочаны тым, каб у найблiжэйшай будучынi ў горадзе з’явiўся ўласны палац, якi мог бы на высокiм узроўнi сустракаць такi фестываль, каб на канцэрты можна было запрасiць больш слухачоў. Завершыць двухдзённае свята ў Заслаўi гала-канцэрт сучаснай папулярнай музыкi. Марына ЛЯВОШКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо стала добрай традыцыяй, што старажытнае Заслаўе адкрывае серыю асветнiцкiх iмпрэз, якiя ладзiць Нацыянальны аркестр Беларусi пры падтрымцы дзяржав |
|