Большая частка леднікоў растае праз 40 гадоў
Большая частка леднікоў растае праз 40 гадоў
Вялiкая колькасць леднiкоў на нашай планеце растае з такой хуткасцю, што ўжо да сярэдзiны гэтага стагоддзя яны могуць цалкам знiкнуць, паведамляе брытанскае выданне Thе Guаrdiаn. Згодна са статыстыкай сусветнай службы назiрання за леднiкамi, зараз аб’ёмы гэтых утварэнняў дасягнулi крытычна нiзкай адзнакi за многiя тысячы гадоў. Вядучыя эксперты гэтай службы паведамляюць, што, нават згодна з умеранымi мадэлямi працэсу глабальнага пацяплення, у маленькiх леднiкоў няма шанцу на аднаўленне. Менавiта раставанне леднiкоў можа стаць самай сур’ёзнай праблемай змянення клiмату на планеце. Спецыялiсты падлiчылi, што хуткае раставанне леднiкоў можа паставiць пад пагрозу якасць пiтной вады для амаль 2 млрд чалавек. Гаворка iдзе галоўным чынам аб невялiкiх горных леднiках у Пiрэнеях, Скалiстых гарах, Альпах i iнш. Вялiкiя леднiкi на Алясцы i ў Гiмалаях растаюць не так хутка, але таксама растаюць. Паводле прагнозаў экалагiчнай камiсii ААН, толькi ў найблiжэйшыя 30 гадоў могуць растаць да 80 працэнтаў гiмалайскiх леднiкоў. Сяргей ПАЛІНIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вялiкая колькасць леднiкоў на нашай планеце растае з такой хуткасцю, што ўжо да сярэдзiны гэтага стагоддзя яны могуць цалкам знiкнуць, паведамляе брыт
|
|