21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вампіры – жонкі, мужы і калегі…

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вампіры – жонкі, мужы і калегі…

Сусветны фiнансавы крызiс... Колькi iх было за гiсторыю чалавецтва i колькi будзе? Пачынаюцца яны (па даследаваннях некаторых вучоных, прадказальна), завяршаюцца... Тэлевiзар цяпер часта нагадвае энергетычнага вампiра. Мiж тым энергетычныя вампiры былi, ёсць i будуць, нягледзячы на фiнансавыя i клiматычныя катаклiзмы. Яны побач з намi. А мо i вы, я таксама — тыя самыя вампiры i ёсць?

Пасля сустрэчы з вампiрамi мiжволi адчуваеш, што сiлы сыходзяць, нiчога не хочацца рабiць, наогул нейкi час не цягне на стасункi з людзьмi. Кансультант па псiхалагiчных пытаннях Канстанцiн Яршоў тлумачыць, што так званы энергетычны вампiр — чалавек, якi без асаблiвага жадання "выцягвае" энергетыку ў тых, хто знаходзiцца побач. Проста не можа добра сябе адчуваць без энергетыкi iншых. Многiя нават не ведаюць пра тое, што яны "вампiры".

Цiкава: цi перадаецца схiльнасць да вампiрызму ў спадчыну? Аказваецца, што так. Як кажуць, яблыка ад яблынi. Але калi яшчэ ў дзяцiнстве чалавек пачынае духоўнае развiццё — наведвае царкву, прыслухоўваецца да парад разумных людзей (хоць, пагадзiцеся, у дзяцiнстве самыя вялiкiя аўтарытэты — тыя ж бацькi), а ў юнацтве займаецца аўтатрэнiнгам, каб не дазваляць адмоўным эмоцыям кантраляваць жыццё, можна "панiзiць" патрэбу ў атрыманнi энергii ад iншых. Калi бацькi шчыра любяць дзiця, кажуць яму добрыя словы, не крычаць па дробязях, верагодна, не быць яму стапрацэнтным вампiрам. У iншым выпадку — будзе. Такi сумны "дыягназ".

Хоць, безумоўна, калi ў садку, школе i дырэктар, i некаторыя настаўнiкi — вампiры, цi не будзе яшчэ слабы ў энергетычным плане чалавек патроху сам такiм станавiцца? Адкуль чэрпаць энергiю?

Анекдотаў пра цешчу шмат. З пункту погляду нашага "энергетычнага" пытання, тая ж цешча можа быць вампiрам. Асаблiва калi яна сама не замужам, або муж "не такi...". Ну, не хапае ёй энергетыкi кахання. Мiжволi "зайздросцiць" дачцэ, якая атрымлiвае энергетыку кахання ад мужа. Толькi, калi ласка, не думайце, што гэты, напэўна, даволi спрэчны артыкул датычыцца, напрыклад, усiх цешчаў. Асабiста я ведаю таварыша, цешча якога, як кажуць, залатая.

Вось ад розных спецыялiстаў па парапсiхалогii, якой i сам займаўся, часта чуў парады — старацца не глядзець у вочы вампiра. Менавiта вочы — галоўны канал абмену энергiяй. А як жа гэта зрабiць? Калi вампiр проста патрабуе — што ў вочы не глядзiш? Мяне тут што, няма, чаму не глядзiш? І наогул вампiр зробiць усё, каб вы аддалi яму сваю энергiю ў вынiку размовы, а яшчэ лепей сваркi. Сам, напрыклад, нешта няправiльнае зробiць i будзе абвiнавачваць вас. Пачынаеце спрачацца, нервы вашы "нiякiя" ў гэты момант, гнеў, вы абураныя — а вампiру гэта i трэба. Калi вы дзелiцеся набалелым, вампiр можа задаваць дадатковыя пытаннi, якiя выклiкаюць у вас яшчэ больш адмоўных эмоцый — "дэсерт" для вампiра. I ў сваю чаргу вампiр можа расказаць вам нешта "iнтымнае", i ваша разуменне, словы падтрымкi разам з адчуваннем вiны за тое, што не можаце яго цалкам зразумець, дапамагчы — будуць "падмацоўваць" энергетыку вампiра. Чым больш у вас пазiтыву, чым меней будзеце ўнiкаць у нюансы чужой праблемы (як бы жорстка гэта нi гучала), тым болей у вас шанцаў "не высахнуць" пасля сустрэчы з вампiрам. Прасiце яго падзялiцца радасцю. I наўрад цi ён будзе доўга вас "катаваць".

Правераная на практыцы парада — у такiя хвiлiны неабходна альбо нешта прыемнае ўзгадваюць пра гэтага чалавека, альбо наогул прыемны факт (далi нечакана прэмiю). Простая ўсмешка можа справакаваць вампiра на яшчэ больш актыўныя дзеяннi. Яшчэ адзiн эфектыўны спосаб — уявiць памiж вамi i вампiрам вадаспад, раку, шкло, люстэрка вышынёй у рост, сцяну. Што вам прасцей! Рукi i ногi "крыжам". Заўважалi, як часта сядзяць людзi на пасяджэннях, там, дзе iм няўтульна?

Дарэчы, нярэдка начальнiк — "першапачаткова вампiр". А як жа яшчэ? Як дасць нейкае заданне (ён жа не разумее, што яно бязглуздае) i патрабуе выканаць яго не проста дакладна, а яшчэ i як можна хутчэй. А яшчэ нечакана хутка пытае: ну як, справiлiся?

Што рабiць? Узгадаць адразу, што дзякуючы яму (ёй) вы атрымлiваеце зарплату (часта нядрэнную), што знаёмы вось стаў беспрацоўным. Вельмi добрая простая парада — зразумейце, што начальнiк i грошы атрымлiвае за тое, што вас "прымушае працаваць", "ганяе". А ў яго ж ёсць i ягоны начальнiк...

Добры спосаб абароны ад вампiра — уявiць, што ён дзiця. Не будзеце ж вы перажываць з-за таго, што нейкi хлопчык на вулiцы выпадкова ўдарыў вас мячом па галаве?

Калi каханая — вампiр? Вiншую! Памятаеце словы з верша Пушкiна? Прыкладна так: "...Без вас мне... а з вамi...". Вiдаць, энергii у яго было шмат, а яна мела патрэбу "пiць кроў". Дарэчы, лiчыцца, што менавiта шлюбны саюз вампiра i донара — адзiн з самых надзейных. Любы сэксапатолаг, верагодна, пацвердзiць, хоць ёсць i iншыя думкi ў некаторых навукоўцаў. А рэўнасць — вампiрызм? Я думаю, што не. Эксперт — што так. Чуў я ад аднаго вiцебскага "знаўцы", што калi чалавек не любiць гарачую ежу, гэта прыкмета вампiрызму. Знаёмы доктар, наадварот, упэўнены, што, у прыватнасцi, вельмi гарачы чай, каву шкодна пiць. Наконт таго, што кветкi могуць завянуць, калi прыйдзе да вас у госцi вампiр. Праверана, факт спрэчны. Ёсць вампiры, якiя вырошчваюць прыгожыя кветкi i нiяк не ўплываюць на чужыя.

Як аднавiць сiлы пасля "ўплыву вампiра"? Добрыя фiльм, музыка, вiно... Ды проста паляжыце на ложку, пачытайце нешта цiкавае. Толькi не дзялiцеся негатывам з блiзкiмi, калi яны... не вампiры.

Самае незразумелае — а як адначасова чалавек можа быць i донарам, i вампiрам? Бывае такое. I ягоны энергетычны стан залежыць ад канкрэтнай сiтуацыi, настрою. Яшчэ больш здзiўляе, калi вампiры даюць парады, як абараняцца ад iх жа. Амерыканскiя навукоўцы ў вынiку даследавання зрабiлi адназначную выснову — вампiраў становiцца ўсё болей, а "донараў" не хапае. А вы кажаце пра фiнансавы крызiс. Станоўчай энергетыкi не хапае ў людзей. Якую не ацанiць грашыма.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны фiнансавы крызiс... Колькi iх было за гiсторыю чалавецтва i колькi будзе? Пачынаюцца яны (па даследаваннях некаторых вучоных, прадказальна),
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика