РЭЦЭПТЫ СТРАЎ ДЛЯ ВАЎКАЛАКА
РЭЦЭПТЫ СТРАЎ ДЛЯ ВАЎКАЛАКА
Сваячку, якая сёння выходзiць замуж, напярэдаднi злавiла сяброўка. — Самае галоўнае, не забудзь пад вясельнай сукенкай абвязацца чырвонай нiткай. А то сурочыць якi-небудзь энергетычны вампiр... І яшчэ: на кожнае шво сукенкi прыкалi па шпiльцы. I не памылiся — галоўкай унiз. Далей iшоў доўгi пералiк таго, што павiнна зрабiць маладая, каб нiхто з "добрых" людзей адмоўна не паўплываў на яе будучыню. Вольга сур’ёзна паслухала ўсе парады. Яе такту i пачуцця гумару хапiла, каб не спрачацца на гэты конт з вельмi перакананай у сваёй праўдзе маладой жанчынай, якая сама нядаўна выходзiла замуж i ўжо напэўна мела рацыю. Праўда, выкананне ўсiх "правiлаў" чамусьцi не вельмi ёй самой дапамагала ў сямейным жыццi. Вiдаць, запамятавала яна нейкую САМУЮ галоўную прыкмету. А iх столькi!!! Але ж пераказваць забабоны — гэта ўсё роўна што iх мэтанакiравана распаўсюджваць. Заўсёды знойдуцца тыя, хто будзе iх выконваць. Былая мая знаёмая энергетычных вампiраў бачыла паўсюль. Вii ў вобразе начальнiкаў i падначаленых падключалiся да яе як да электраразеткi, каб патаемна цягнуць энергiю. Я памятаю, якое задавальненне дастаўляла калегам праводзiць над ёй своеасаблiвы псiхалагiчны дослед. Эксперымент дзейнiчаў бездакорна i на соты раз правядзення. Бралася купюра, пажадана замежная, не менш чым 50-доларавай вартасцi. У момант, калi Марына заходзiла ў кабiнет, трэба было яе разгарнуць, пашамацець i сказаць убок што-небудзь прыкладна такое: грошы ёсць, пайду я сёння абедаць у рэстаран. I да яе звярнуцца быццам бы незнарок: ты не складзеш мне кампанiю? Трэба было бачыць, што з ёю, беднай, адбывалася: твар некалькi разоў змяняў колер. Яна проста не магла кантраляваць свае эмоцыi i кожны раз iмкнулася высветлiць, адкуль у калегi такiя грошы, якiх у яе няма!!! З крыкам: "Вы ўсе — энергетычныя вампiры!", яна бегла скардзiцца ў суседнi кабiнет. Каб пазбавiцца ад яе ляманту, там даставалi стадоларавую купюру... Нумар паўтаралi на бiс з рознымi варыянтамi па меры патрэбы. Такiм бязлiтасным быў акт калектыўнай помсты за непамерную зайздрасць. Увогуле, здаецца, энергетычныя вампiры прачынаюцца i пачынаюць за намi паляванне ў моманты нестабiльнасцi — сацыяльнай i асобаснай. Сёння словазлучэнне "сусветны эканамiчны крызiс" выклiкала з падсвядомасцi пэўныя асацыяцыi, якiя тут жа знайшлi ўвасабленне ў выглядзе цёмных iстот. А яны заўжды чакаюць, калi нас апаноўваюць самыя розныя адмоўныя пачуццi. Нам бы не загадкавай прыродай ваўкалакаў цiкавiцца, а асабiстым духоўным станам... Iрына Асташкевiч. Р.S. Ледзь не запамятавала. Пасля ўдалага завяршэння аперацыi па злове мiлiцыянераў-пярэваратняў супрацоўнiкi ўпраўлення асабiстай бяспекi МУС распрацоўваюць новыя аперацыi па злове: мiлiцыянераў-вампiраў, мiлiцыянераў-ваўкалакаў, мiлiцыянераў-прывiдаў. Праваахоўныя органы таксама паведамляюць, што адкрыты сезон палявання на мiлiцыянераў-цёмных магаў. Падчас палявання на iх трэба з асаблiвай асцярогай ставiцца да прымянення iмi паласатых магiчных жэзлаў, якiя выцягваюць з кiшэняў паляўнiчых жыццёвую сiлу. Ледзь не запамятавала. Пасля ўдалага завяршэння аперацыi па злове мiлiцыянераў-пярэваратняў супрацоўнiкi ўпраўлення асабiстай бяспекi МУС распрацоўваюць новыя аперацыi па злове: мiлiцыянераў-вампiраў, мiлiцыянераў-ваўкалакаў, мiлiцыянераў-прывiдаў. Праваахоўныя органы таксама паведамляюць, што адкрыты сезон палявання на мiлiцыянераў-цёмных магаў. Падчас палявання на iх трэба з асаблiвай асцярогай ставiцца да прымянення iмi паласатых магiчных жэзлаў, якiя выцягваюць з кiшэняў паляўнiчых жыццёвую сiлу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сваячку, якая сёння выходзiць замуж, напярэдаднi злавiла сяброўка. — Самае галоўнае, не забудзь пад вясельнай сукенкай абвязацца чырвонай нiткай. А т
|
|