Браканьера выдаў след
Браканьера выдаў след
Калi супрацоўнiкам Салiгорскай мiжрайiнспекцыi паведамiлi пра незаконнае паляванне ва ўгоддзях, на месцы яны знайшлi след конных санных палазоў, па якiх прыйшлi ў вёску Ананчыцы. У двары мясцовага жыхара яны i стаялi, а на iх — туша дзiка. Выклiканая следча-аператыўная група правяла агляд домаўладання, падчас якога былi знойдзены часткi тушы яшчэ аднаго дзiка, а таксама незарэгiстраваная паляўнiчая стрэльба i боепрыпасы да яе. Урон прыродным рэсурсам ацэнены ў асаблiва буйным памеры — на суму 4,2 мiльёна рублёў. Сяргей РАСОЛЬКА. У школу — не за ведамi Зладзеi наведалi ноччу Мiлейскую базавую школу, што ў Івацэвiцкiм раёне — залезлi праз акно. Узламаўшы замкi на кратах i дзвярах кабiнета, выкралi адтуль камп’ютар, музычны цэнтр i тры пары тэлефонаў. Следства выявiла, што зладзеi — мясцовыя хлопцы. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi супрацоўнiкам Салiгорскай мiжрайiнспекцыi паведамiлi пра незаконнае паляванне ва ўгоддзях, на месцы яны знайшлi след конных санных палазоў, па як
|
|