21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адам Глобус ня супраць зарабіць грошы сексам

26.08.2009 15:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 января 2009 Калейдоскоп
Ігар АНДРЭЕЎ, Svabodaby.net 28 працэнтаў беларускіх мужчын на працягу апошніх гадоў сталі ахвярамі гандлю людзьмі. Такія лічбы са спасылкай на Міжнародную арганізацыю па міграцыі днямі распаўсюдзіла радыёстанцыя Deutsche Welle.

Прычым апошнім часам ахвяр працоўнай эксплуатацыі сярод мужчын стала больш, чым пацярпелых ад сексуальнага рабства.

Мы вырашылі высветліць, ці гатовы некаторыя вядомыя беларускія мужчыны браць грошы за секс, ці карыстаюцца яны поспехам у жанчын і колькі нашых мужчын гіне ў выніку не толькі сексуальнага, але і працоўнага рабства.

Анатоль ЛЯБЕДЗЬКА: “Улада ўдзяляе мне ўвагі больш, чым жанчыны…”

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедька не лічыць сябе ідэальным мужчынам.

— Каб я быў ідэальным, то жыў бы не ў звычайнай кватэры па вуліцы Лесі Украінкі, а на Алімпе, дзе пражываюць багі, — гаворыць палітык. — І не ездзіў бы на патрыманым “Рэно”, а лётаў бы на персанальным самалёце. Я, вядома, імкнуся працаваць над сабой.

— Скажыце шчыра, ці карыстаецеся вы поспехам у жанчын?

— Я не абдзелены ўвагай жаночай палавіны, хаця прызнаю, што ўлада больш уважлівая да мяне, чым жанчыны.

— Як Вы ставіцеся да таго, што 28% беларускіх мужчын сталі ахвярамі гандлю людзьмі? Ці не здаецца Вам, што праваахоўныя органы спрабуюць замаўчаць гэтую праблему?

— У нас, наогул, улада імкнецца не афішыраваць праблемы. Адкрытасць не ёсць элемент беларускай палітыкі. У гэтым сэнсе Беларусь нагадвае жанчыну ўсходняга тыпу ў паранджы. Аб праблеме гандлю людзьмі трэба гаварыць. І, мне здаецца, гэта як раз тая тэма, якой магла б паспяхова заняцца першая лэдзі дзяржавы. Яна б займалася і пытаннямі гендэрнай палітыкі, удзяляла б больш увагі чыста жаночым праблемам. У Еўропе гэта нармальная практыка. А ў нас…

Адам ГЛОБУС: “Наперадзе час, калі беларускія мужчыны будуць вельмі папулярнымі…”

Вядомы беларускі літаратар і выдавец Адам Глобус гатовы разгледзець любыя прапановы сексу за грошы.

— На маю думку, лічба пра 28 працэнтаў мужчын, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі, не зусім правільная, — выказвае сваё меркаванне вядомы пісьменнік. — Я ёй не давяраю, бо ведаю, што беларускія мужчны ўмеюць яшчэ і ваяваць. Пра гэта, наогул, мала пішуць і мала кажуць. І ніхто не лічыў, дзе і калі нашы мужчыны ваююць. Будаваць за грошы, ваяваць за грошы — гэта нашы мужчынскія справы. Я, дарэчы, сам шмат дзе працую: напрыклад, у Маскве. Таму нармальна стаўлюся да мужчын, якія зарабляюць грошы па-за межамі Беларусі. Калі казаць пра сексуальнае рабства, то я, канешне, не буду адмаўляюць, што нехта недзе нашых мужчын гвалціў ці некуды прадаваў. Але, хутчэй за ўсе, яны ведалі, на што ішлі. Я, між іншым, бліжэй да вайскоўцаў, якія сябе прадаюць, чым да тых, хто практыкуе секс за грошы.

— А Вам калі-небудзь прапаноўвалі зарабіць грошы праз секс? І ці пагадзіліся б Вы на такую прапанову?

— Зарабіць грошы праз секс?.. Пагадзіўся б.

— А за якія грошы?

— Па існуючых стаўках. Таму што можна назваць астранамічныя лічбы, але гэта глупства. Можа, ніхто такія грошы і плаціць не будзе.

— А калі раптам знойдзецца якая-небудзь фанатка Адама Глобуса, якой за ноч з ім не шкада ніякіх грошай?

— Ведаеце, ёсць яшчэ арганізм, які ў самы адказны момант можа адмовіцца працаваць. З мужчынамі, наогул, больш складана, чым з жанчынамі. Дый вы ж прапануеце мне толькі традыцыйны секс. А вось каб з мужчынам прапанавалі…

— Адразу адмовіліся б?

— Ну, усё залежыць ад мужчыны: трэба было б спачатку на яго паглядзець.

— Старшыня Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская сцвярджае, што ў Беларусі не хапае якасных мужчын. Вы падзяляеце яе меркаванне?

— Якіх жанчыны нарадзілі, такія і ёсць. Калі б жанчыны нарадзілі іншых, былі б іншыя. Я вельмі люблю беларускіх мужчын. І ганаруся імі. Зараз, вядома, больш папулярныя беларускія жанчыны. Але наперадзе час, калі нашы мужчыны будуць больш папулярнымі і запатрабаванымі. Мужчына славянскай знешнасці будзе запатрабаваны хаця б таму, што нас — светлых, прыгожых, з блакітнымі вачыма — не так многа і засталося…

Юрась БЕЛЕНЬКІ: “Многія ўсходнія раёны Беларусі проста абязлюдзелі…”

Намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ не чуў пра тое, што беларускія мужчыны трапляюць у сексуальнае рабства. Палітык сцвярджае, што ў выніку працоўнага рабства Беларусь губляе людзей нават больш, чым падчас афганскай вайны.

— Наша партыя неаднаразова выступала з заявамі аб тым, што палітыка, якая праводзіцца на Беларусі, накіравана на тое, каб выштурхнуць беларусаў за межы краіны, — гаворыць Беленькі. — Калі ад усяго нашага працаздольнага насельніцтва адмінусаваць тых, хто заняты ў народнай гаспадарцы, атрымаецца, што больш за мільён людзей, у тым ліку і мужчыны, у нас не лічацца беспрацоўнымі. Але пры гэтым яны нідзе не працуюць. Яны альбо сядзяць на шыі ў жанчын (калі гаворка пра моцны пол), альбо маюць неафіцыйны заробак. Аналіз паказаў, што абсалютная большасць афіцыйна беспрацоўных мужчын выязджаюць на заробкі за межы краіны.

У выніку многія ўсходнія раёны Беларусі проста абезлюдзелі. У тым жа Шклоўскім раёне не хапае людзей на пэўнай вытворчасці. Хаця падчас крызісу расце беспрацоўе і павінен быць лішак працоўнай сілы, а ў нас — недахоп.

За межамі Беларусі ідзе сапраўдная вайна супраць беларусаў: іх паляць, забіваюць. Ёсць шмат гісторый пра тое, як беларускія будаўнікі траплялі ў рабства. З вуснаў міністра ўнутраных спраў ніколі не гучыць, колькі беларусаў знікла ў Расіі, колькі прывезена адтуль забітых. Такая статыстыка не вядзецца. А ў гэтай “вайне” страты могуць быць нават большымі, чым падчас афганскай. Аднак беларускі рэжым хавае гэтыя факты. А беспакаранасць азначае толькі адно: такіх злачынстваў стане больш.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 января 2009 Калейдоскоп Ігар АНДРЭЕЎ, Svabodaby.net 28 працэнтаў беларускіх мужчын на працягу апошніх гадоў сталі ахвярамі гандлю людзьмі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика