Доля школьнікаў, што навучаюцца па-беларуску, скарацілася на 2% за год. У першыя класы па-беларуску пайшло вучыцца толькі 16,7% школьнікаў.
Па-беларуску сёлета навучаецца 18,4% ад агульнае лічбы школьнікаў. У першых класах сітуацыя яшчэ горшая: па-беларуску пайшлі вучыцца толькі 16,7%. Яшчэ ў 2006 годзе лічба беларускамоўных школьнікаў складала 22%. Прыкладна на гэтым узроўні — 22—25% — яна трымалася ўсе 2000—2006 гады. Дарэчы, столькі ж яна складала на 1985—1988 гады, да моманту, калі хваля нацыянальнага будаўніцтва прынесла перамены на карысць беларускай мовы, у выніку чаго ў 1994 годзе па-беларуску вучыліся ўжо 69% школьнікаў.
Запас інерцыйнай рэзістэнтнасці вычарпаўся, і 15 гадоў лукашэнкаўскай русіфікацыі зламалі нават той гнілы савецкі баланс. Гэта небяспечны для мовы сімптом.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў устрывожаны: "Працэсы змяншэння колькасці дзяцей паскорыліся. Было па палову адсотка за год, а цяпер - амаль два адсоткі".
Рада ТБМ з гэтай нагоды адрасавала дзяржаўным органам і грамадзянскай супольнасці спецыяльную заяву. Пытанне стаіць ужо пра выжыванне беларускамоўнай сярэдняй адукацыі як такой.
Прычыны адкату беларускамоўнай сярэдняй навідавоку. Куды ісці беларускамоўным школьнікам? Улады па-ранейшаму не дазваляюць утварэння беларускамоўнага ўніверсітэту, ані дзяржаўнага ані тым больш прыватнага, каб трымаць мову ў межх гуманітарнае сферы. Гэта ў надбудове, а ў цокалі — брак беларускамоўных садкоў і сістэмы беларускамоўнага матэрыялу для дзяцей. Дзяржава не сфінансавала ніводнага (!) перакладу мультфільму на беларускую мову за доўгія гады. Калі раней у беларускамоўную школу прыходзілі пераважна дзеці з сем’яў, што не наведвалі садкоў, а гадаваліся ў бабцяў, цяпер такіх усё менш.
Фон — у краіне ўвогуле рэзка падае колькасць людзей, якія гавораць па-беларуску. Калі ў канцы ХІХ стагоддзя па-беларуску размаўляла абсалютная бальшыня насельніцтва, то на перапісе 1999 году 37% апытаных прызналіся беларускай мовы як хатняй, а адпаведная лічба на перапісу 2009 году напэўна яшчэ радыкальней зменшыцца.
Беларуская мова праз 15 гадоў лукашэнкаўскага кіравання была выбарам смелых людзей. Досыць сказаць, што сярод соцень генералаў і міністраў, дэпутатаў палатаў прадстаўнікоў не было ніводнага (!), хто публічна размаўляў па-беларуску.
Калі ўзяць тую прэсу, змест якой цалкам ці больш чым на 50% беларускамоўны, яе агульны тыраж быў збіты з больш чым 1 700 000 экземпляраў у 1994 годзе да ўсяго 220 000 у 2009-м. Збіты часта рэпрэсіўнымі метадамі — зменай рэдактараў, статусу, а то і адкрытым закрыццём. Беларуская мова і яе носьбіты былі адсунутыя з тэлеканалаў. Абсяг вяшчання беларускамоўнага радыё "Сталіца" быў валюнтарысцкім чынам звужаны, а прыватная станцыя 101,2, прывабная для моладзі, зачыненая.
Высілкамі незалежнага грамадства будуюцца падмуркі новай культуры і навукі, але не здольныя вытрымаць паўсядзённы націск расейшчыны. ТВ "Белсат" не заменіць агульнадаступных каналаў, а незалежны кнігадрук (85% кніг выходзіць па-беларуску ў прыватных, часта нават падпольных выдавецтвах) даступны толькі малому колу людзей.
Адзіным праменьчыкам аптымізму застаецца лічба школьнікаў, што вучацца па-беларуску ў гарадах. Яна невялікая: 1,9%. Але ў савецкі час у абласных гарадах беларускамоўных школьнікаў не было зусім. Цяпер жа "малы статак" трымае нацыянальную традыцыю на сваіх плячах, нягледзячы на хмары і буры.
Актыўнасць гэтага кола, аднак, мае свае межы. Чым даўжэй пратрымаецца аўтакратыя, тым менш шанцаў на ўтрыманне мінімальнай крытычнай масы беларускамоўных. А без яе будучыня беларускай мовы змрачнее, бо не будзе з чаго прадукаваць жыццяздольныя беларускамоўныя асяродкі, у якіх мова можа функцыянаваць як жывая і з якіх пашырацца.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.