У Мастоўскім раёне хлопчыку далі рэдкае імя - Ясенін
26 января 2009 Калейдоскоп
Ігар Аскірка, Еўрапейскае радыё для Беларусі Нараджальнасць змяншаецца ў Мастоўскім раёне. Паводле звестак мясцовага ЗАГСу, летась на Мастоўшчыне нарадзілася 316 дзяцей, а гэта на 42 дзіцяці менш, чым у 2007 годзе. Пры гэтым адзначаецца, што вялікая колькасць дзяцей нарадзілася па-за шлюбам - 50. Самым маладым мамам і татам было па 17 гадоў, найстарэйшай маці споўніўся 41 год. Найбольш папулярным імем сярод дзяўчынак стала Анастасія, далей ідзе Аляксандра і Ксенія. Папулярнасцю карысталіся таксама імёны Мілана, Ангеліна і Ўльяна. Называлі дзяцей і такімі рэдкімі імёнамі, як Данкэла, Златаслава і Ясенін. Сярод жа хлопчыкаў найбольш Арцёмаў, пасля ідуць Кірылы, Мікіты і Арсеніі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 января 2009 Калейдоскоп Ігар Аскірка, Еўрапейскае радыё для Беларусі Нараджальнасць змяншаецца ў Мастоўскім раёне. |
|