Украінская iмперыя ўключыла вобласцi Расii, Беларусi, Румынii i Польшчы
Украінская iмперыя ўключыла вобласцi Расii, Беларусi, Румынii i Польшчы
У Львове дабрачынны фонд "Украiна — Русь" выпусцiў карту "Саборная Ўкраiна", у якой сцвярджаецца, што дзяржаўная мяжа Ўкраiнскай народнай рэспублiкi ў 1919 годзе была ў 1,6 раза большая за цяперашнюю. "Гэта першая насценная карта саборнай УНР, на якой адлюстраваныя ўкраiнскiя этнiчныя землi, якiя ў 1919 годзе былi ў складзе Ўкраiны. Кубань, Стаўраполле, Чарнаморшчына, Усходняя Слабажаншчына, Старобушчына (цяпер у складзе Расii). Берасцейшчына i Гомельшчына (Беларусь). Холмшчына, Падляшша, Надсянне, Паўночная Лемкаўшчына (Польшча), Паўднёвая Лемкаўшчына (Славакiя). Мармароўшчына, Паўднёвая Буковiна (цяпер у складзе Румынii). А Прыднястроўе — асобная дзяржава", — удакладняе штотыднёвiк "Львоўская газета". "На карце, над якой працавала група гiсторыкаў i навукоўцаў, на аснове архiўных матэрыялаў вылучаныя тэрыторыi кампактнага пражывання ўкраiнцаў, так званыя "клiны", дзе фармiравалася ўкраiнскае войска", — сцвярджае львоўскае выданне. Характэрна, што на карце сярод украiнскiх зямель у 1919 годзе паказаны i Крым. Газавая дамова памiж "Нафтагазам Украiны" i "Газпрамам" можа быць прызнана несапраўднайПра гэта заявiў упаўнаважаны прэзiдэнта Ўкраiны па мiжнародных пытаннях энергетычнай бяспекi Багдан Сакалоўскi. Ён таксама адзначыў, што такi спецыялiст, як кiраўнiк "Нафтагаза" Алег Дубiна, наўрад цi без цiску мог падпiсаць газавыя дамовы, якiя не адпавядаюць дырэктывам прэзiдэнта. Мiж тым "Газпрам" абвясцiў, што з-за дзеянняў Украiны кампанiя страцiла 2 млрд долараў i можа дабiвацца кампенсавання шкоды. Як лiчыць Сакалоўскi, аб’ектыўную iнфармацыю пра ўмовы i прычыны падпiсання кантрактаў ад 19 студзеня 2009 года можа даць толькi асабiста кiраўнiк праўлення "Нафтагаза" Алег Дубiна пасля таго, як паправiцца. Цяпер Дубiна знаходзiцца ў бальнiцы пасля аперацыi на сэрцы. "Папярэднi аналiз падпiсаных дакументаў дае падставы казаць аб прыкметах цiску на Дубiну ў ноч падпiсання кантрактаў —19 студзеня ў Маскве, што магло негатыўна адбiцца на яго здароўi i прывяло да шпiталiзацыi адразу пасля вяртання ў Кiеў", — сказаў Сакалоўскi. Расiя стварае ваенную базу ЧФ у АбхазiiГалоўны штаб ВМФ РФ паведамiў пра тое, што ўжо ў 2009 годзе Расiя прыступiць да стварэння ваеннай базы ў абхазскiм порце Ачамчыра, на якой размесцяцца баявыя караблi Чарнаморскага флота. Як паведамiлi ў Галоўным штабе, прынцыповае рашэнне па гэтым пытаннi ўжо прынята. Мяркуецца, што для выканання ўсiх работ спатрэбiцца некалькi гадоў. Раней начальнiк генеральнага штаба Узброеных Сiлаў Абхазii Анатоль Зайцаў заяўляў, што базаванне расiйскiх ваенных караблёў у Ачамчыры дазволiць надзейна прыкрыць марскую мяжу Абхазii. У вынiку ўрагану ў Еўропе загiнулi 24 чалавекiСама меней тры чалавекi загiнулi ў вынiку сходу апоўзня на поўднi Італii ў нядзелю, перадае Frаnсе Рrеssе. Таксама ў нядзелю на адным з пляжаў Неапаля загiнула жанчына. Раней у Францыi i Iспанii загiнулi 8 i 12 чалавек адпаведна. Такiм чынам, агульны лiк ахвяраў урагану ў Еўропе дасягнуў 24 чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Гэта першая насценная карта саборнай УНР, на якой адлюстраваныя ўкраiнскiя этнiчныя землi, якiя ў 1919 годзе былi ў складзе Ўкраiны. Кубань, Ста |
|