21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Законы не дазволена парушаць нікому, нават знайшоўшы зручную прычыну

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Законы не дазволена парушаць нікому, нават знайшоўшы зручную прычыну

Матэрыял, якi апублiкаваны ў газеце "Звязда" ад 20.12.2008 г. "Фермер выпрамiў 1200 метраў рэчкi Жэрабiлаўкi", правераны з выездам на месца. На думку аўтара публiкацыi i фермера М. Урублеўскага, дзеяннi райвыканкама носяць прадузяты характар. Устаноўлена, што дзеяннi кiраўнiка фермерскай гаспадаркi маюць яўныя парушэннi, i прынятае Баранавiцкiм райвыканкамам рашэнне адпавядае дзейнаму заканадаўству.

Дзяржаўны акт на зямельны ўчастак Урублеўскаму М.С. выдадзены на падставе рашэння Баранавiцкага райвыканкама № 655 ад 09.10.2001 г.

<І>

Прадастаўлены зямельны ўчастак мае агульную плошчу 11,8 га: у тым лiку 2,9 га паша сухадольная, 2,8 га — сенакос, 2,4 га — балота, 1,0 га пад вадой i 2,7 га — кустоўе.

Пунктам 4 рашэння дазволена "правядзенне праектна-вышукальных работ для распрацоўкi праектна-каштарыснай дакументацыi вадаёма". Таксама вызначана, што ўзвядзенне ўсiх збудаванняў, жылых i гаспадарчых пабудоў дазваляецца ажыццяўляць толькi па ўзгадненнi з адпаведнымi службамi i пасля атрымання дазволу на будаўнiцтва ў вызначаным парадку.

Рашэннем выканкама ад 12.03.2002 г. № 136 дадаткова выдзелены зямельны ўчастак агульнай плошчай 1,6 га, у тым лiку 0,9 га — сенакос i 0,7 га — балота.

Такiм чынам, фермерскай гаспадарцы дадзены зямельны ўчастак, у тым лiку пад вадой 1,0 га, у той час як водны аб’ект (рака) у арэнду або карыстанне не перадаваўся.

У працэсе жыццядзейнасцi фермерскай гаспадаркi "Сасновая" фермерам Урублеўскiм М.С. дапушчаны шэраг парушэнняў закона Рэспублiкi Беларусь:

— знiшчаны пастаўленыя землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службай межавыя знакi (арт. 15.13 КоАП);

— самавольна занятыя прылеглыя землi (арт. 23.41 КоАП).

На тэрыторыi ландшафтнага заказнiка "Стронга", землi якога прымыкаюць да межаў фермерскай гаспадаркi, узведзены тры будынкi:

— парушэнне патрабаванняў па ахове дзiкiх жывёл, якiя адносяцца да вiдаў, уключаных у Чырвоную Кнiгу Рэспублiкi Беларусь, месцаў iх пражывання (арт. 16 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове i выкарыстаннi жывёльнага свету" арт. 15.8 КоАП).

Даведка:

Зменена рэчышча ракi Жэрабiлаўка на працягу 1200 м, тым самым знiшчаны адзiн з нераставых участкаў рэдкай для нашай краiны рыбы — ручаёвай фарэлi (спецыялiсты Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бiярэсурсах ацанiлi ўрон у 15,8 млн рублёў);

— парушэнне абавязкаў юрыдычных i фiзiчных асобаў па прадухiленнi шкоднага ўздзеяння на стан лясоў (арт. 78 Ляснога кодэкса, арт. 15.22 КоАП).

Самавольна ўзведзена дамба, у вынiку падтаплення вадой усох цэлы квартал (125 шт.) вольхi чорнай Палонкаўскага ляснiцтва (арт. 18, 77 Воднага кодэкса), урон вызначаецца;

— правядзенне работ без праектнай дакументацыi, станоўчай экалагiчнай экспертызы (арт. 16 Воднага кодэкса) (узведзены тры гаспадарчыя пабудовы: накапляльнiк для рыбы, дамба, зменена рэчышча ракi).

Усяго за перыяд дзейнасцi фермерскай гаспадаркi парушана 12 розных законаў Рэспублiкi Беларусь.

На парушэнне дзейнага заканадаўства фермеру Урублеўскаму М.С. неаднаразова ўказвалася.

У лiстападзе 2007 г. iнспекцыяй прыродных рэсурсаў i навакольнага асяроддзя наложаны штраф у памеры 10 базавых велiчынь, прыняты тры рашэннi Баранавiцкага райвыканкама аб лiквiдацыi выяўленых недахопаў, але нiводнае не выканана i толькi пасля рашэння суда (парушальнiк аштрафаваны на 15,8 млн рублёў) зроблены захады па лiквiдацыi выяўленых недахопаў (вызначаны тэрмiн лiквiдацыi парушэнняў да 01.06.2009 г.).

На валакiту i бяздзейнасць старшынi Баранавiцкага выканкама ўказана.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матэрыял, якi апублiкаваны ў газеце "Звязда" ад 20.12.2008 г. "Фермер выпрамiў 1200 метраў рэчкi Жэрабiлаўкi", правераны з выездам
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика