Найбольш частая прычына цыстыту — прастуда
Найбольш частая прычына цыстыту — прастуда
На апошняй "прамой лiнii", якая прайшла ў нашай рэдакцыi з удзелам загадчыка кафедры ўралогii Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, доктара медыцынскiх навук, прафесара Аляксандра Строцкага, нямала пытанняў было зададзена на такую далiкатную тэму, як нетрыманне мачы. Прычын таму можа быць некалькi. І адна з iх — запаленне мачавога пухiра — цыстыт. Гэта паталогiя ўвогуле самае распаўсюджанае захворванне мочапалавой сiстэмы. Назiраецца аднолькава часта ў мужчын i жанчын. У мужчын часам узнiкае з-за парушэння адтоку мачы пры адэноме прастаты, мочакаменнай хваробе, звужэннi мочаспускальнага канала. У жанчын цыстыт нярэдка бывае наступствам запаленчага працэсу ў матцы, похве, яечнiках. Гэта тлумачыцца тым, што мачавы пухiр суседнiчае з палавымi органамi i кiшэчнiкам i звязаны з iмi крывяноснымi i лiмфатычнымi сасудамi, што дае магчымасць бактэрыям пранiкаць з iх у мачавы пухiр. Цыстыт можа быць i ўскладненнем такiх захворванняў, як грып, ангiна, фурункулёз, танзiлiт, карыес зубоў. Пры гэтым з ачагоў iнфекцыi хваробатворныя мiкробы ў мачавы пухiр пранiкаюць з токам крывi. У дзяцей, асаблiва ў дзяўчатак, нярэдка адбываецца iнфiцыраванне мочаспускальнага канала i мачавога пухiра фекальнымi масамi. Гэта здараецца з груднымi дзецьмi, калi iх пакiдаюць ляжаць у запэцканай бялiзне, i з дзяўчатак, якiх не прывучылi падмывацца пасля спаражнення кiшэчнiка. Захворванне часцей узнiкае ў тым выпадку, калi знiжана супрацiўляльнасць арганiзма з-за ахаладжэння цi перанесенага захворвання. Цыстыт узнiкае звычайна праз некалькi гадзiн пасля ахаладжэння. Самы характэрны сiмптом — рэзкi боль падчас i ў канцы мочаспускання. Потым позыў да мочаспускання пачашчаецца. Чым мацнейшы запаленчы працэс, тым часцейшы позыў да мочаспускання i больш iнтэнсiўны боль унiзе жывата. За адзiн раз выдзяляецца мала мачы, часам некалькi кропель; мача мутная, бывае, апошняя порцыя з крывёй. Людзям, якiя захварэлi на цыстыт, у вострай стадыi неабходная строгая дыета i пасцельны рэжым. З рацыёну трэба выключыць вострую i салёную ежу, прыправы, марынады, спiртныя напоi. Калi няма ацёкаў, рэкамендуецца багатае пiццё (да 2—3 лiтраў на дзень), чай з малаком i мёдам, кiсялi, адвары i настоi з лiсця i кораня пятрушкi, трыпутнiку, бруснiчнiку. Карысныя сядзячыя ванны (38—40о) з адварам рамонку па 10—20 хвiлiн, грэлка на нiз жывата. Вольга ШАЎКО.
Рэцэпты народнай медыцыны пры лячэннi цыстыту l Лiст бярозы, талакнянкi, кукурузныя рыльцы, корань салодкi, карэнiшча пырнiку. Для прыгатавання сумесi ўзяць усiх траў у роўных прапорцыях, здрабнiць i змяшаць. 1 ст. лыжку сумесi настаяць на працягу 6 гадзiн у шклянцы халоднай вады, кiпяцiць 15 хвiлiн, працадзiць. Выпiць на працягу дня за некалькi прыёмаў. l Узяць 15 г травы хвашчу палявога, 14 г карэнiшча дуброўкi, 20 г лiсця трыпутнiку. 1 ст. лыжку сумесi залiць 2 шклянкамi кiпеню, ухутаць, настояць 1 гадзiну, працадзiць i выпiць вечарам 1 шклянку цёплага настою. l 2 ст. лыжкi травы хвашчу палявога залiць 1 л вады, кiпяцiць 10 хвiлiн i пiць па шклянцы 2—3 разы на дзень. Траву, якая засталася ад адвару, у палатняным мяшэчку прыкладваць у выглядзе кампрэсу. Аднак, каб дыягназ быў выстаўлены правiльна i вызначана тактыка лячэння, трэба прайсцi абследаванне ў спецыялiста.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На апошняй "прамой лiнii", якая прайшла ў нашай рэдакцыi з удзелам загадчыка кафедры ўралогii Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiт
|
|