Домрачава зноў з бронзай
Домрачава зноў з бронзай
Цімафей Слiвец заваяваў "серабро" У канадскiм Монт-Габрыэлi фрыстайлiсты разыгралi чацвёрты ў гэтым сезоне Кубка свету камплект медалёў у акрабатыцы. Беларус Цiмафей Слiвец стаў сярэбраным прызёрам. Ён набраў 240 95 балаў i саступiў толькi гаспадару — канадцу Сцiву Омiльшу (242 45). Беларус паказаў лепшы вынiк сярод сваiх суайчыннiкаў i на мiнулым этапе Кубка свету ў Лэйк-Плэсiдзе, калi быў шостым. Адзначым, што на гэты раз Дзмiтрый Дашчынскi размясцiўся на 17-й пазiцыi, Дзянiс Осiпаў — на 23-й, а Аляксей Грышын — на 26-й. Такiм чынам, Цiмафей змог значна палепшыць свой вынiк у агульным залiку i нават апярэдзiць ранейшага лiдара беларусаў Аляксея Грышына. Цiмафей цяпер займае 10-е месца, Аляксей — 11-е. Дзмiтрый Дашчынскi апусцiўся на 25-е месца. Дзянiс Осiпаў займае 36-ю пазiцыю, Антон Кушнiр — 61-ю. Домрачава зноў з бронзай Беларуская бiятланiстка Дар’я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на 10 км, якая прайшла 24 студзеня ў iтальянскiм Антхольцы ў межах шостага этапа Кубка свету. У адпаведнасцi з вынiкамi спрынту спартсменка пайшла на дыстанцыю другой i прыйшла да фiнiшу праз 32 хвiлiны 52,1 секунды (2 промахi) — адначасова з фiнкай Кайсай Мякарайнен, якой было аддадзена другое месца. Перамогу атрымала Ганна Булыгiна з Расii. Вольга Кудрашова заняла 14-е месца, Людмiла Калiнчык — 31-е. У агульным залiку Кубка свету Дар’я Домрачава паднялася з дзевятага на восьмае месца. Азаранка атрымала сонечны ўдар У 1/8 фiналу Адкрытага чэмпiянату Аўстралii па тэнiсе беларуска мела ўсе шанцы, каб абыграць другую ракетку свету Серэну Уiльямс. 26 студзеня ранiцай першы сэт Вiка выйграла з лiкам 6:3. Аднак спякота — каля 40 градусаў — стала галоўным i непераадольным для Азаранкi бар’ерам. Вiка перанесла сонечны ўдар i другi сэт гуляла з апошнiх сiлаў. Аднак пасля шасцi геймаў, падчас лiку 4:2 на карысць Серэны, беларускай спартсменцы стала так дрэнна, што яна не змагла працягнуць матч. Азаранка ў суправаджэннi медыкаў пайшла з корта. Яе стан стабiлiзаваўся i цяпер яна адчувае сябе нармальна. Праўда, з турнiру тэнiсiстцы давялося зняцца. Малдаўскi "Шэрыф" — чэмпiён Садружнасцi Футбалiсты малдаўскага "Шэрыфа" сталi пераможцамi розыгрышу Кубка чэмпiёнаў Садружнасцi i краiн Балтыi. У маскоўскiм спарткомплексе "Алiмпiйскi" цiраспальская дружына выйграла ў казахстанскага "Актобе". У асноўны i дадатковы час сустрэчы была зафiксавана нiчыя — 1:1, а ў серыi пасляматчавых пенальцi ўдача была на баку "Шэрыфа" — 5:4. Адзначым, што чэмпiёна Малдовы трэнiруе беларускi спецыялiст Леанiд Кучук, а ў складзе "Актобе" выступае беларус Андрэй Лаўрык. Прадстаўнiк Беларусi ў цяперашнiм розыгрышы — мiнскi МТЗ-РІПА выбыў з барацьбы пасля чвэрцьфiналу, дзе з буйным лiкам (1:4) саступiў "Актобе". Емельяненка накаўцiраваў Арлоўскага Расiянiн Фёдар Емельяненка адстаяў званне чэмпiёну свету па баях без правiлаў у цяжкай вазе (да 120,2 кг), перамогшы свайго галоўнага сапернiка беларуса Андрэя Арлоўскага ў паядынку, якi прайшоў у калiфарнiйскiм Анахайме. Емельяненка, якi выступаў пад псеўданiмам "Апошнi iмператар", паслаў Арлоўскга ў накаўт ужо ў пачатку паядынка на турнiры Dау оf Rесkоning ("Дзень расплаты"), якi праводзiць Сусветная асацыяцыя баявых майстэрстваў змешаннага тыпу. На другой хвiлiне першага раўнда беларускi спартсмен iмкнуўся правесцi свой каронны прыём — удар каленам у скачку, аднак Емельяненка сустрэў яго нечаканым бакавым ударам у скiвiцу, пасля якога Арлоўскi ўпаў на рынг i суддзя зафiксаваў накаўт. У Нiгерыi загiнула 15 футбалiстаў У нядзелю ў вынiку ДТЗ, якое адбылося ў нiгерыйскiм штаце Плата, загiнулi 15 гульцоў мясцовага футбольнага клуба. Аўтобус з футбалiстамi клуба са штата Адамава трапiў у ДТЗ па дарозе на футбольны матч, якi павiнен быў адбыцца ў сталiцы краiны горадзе Абуджа. Iнцыдэнт адбыўся ў той жа вобласцi, дзе ў мiнулым месяцы ў падобным ДТЗ загiнулi дзевяць футбалiстак мясцовай жаночай каманды i двое трэнераў. Нiгерыйскiя дарогi лiчацца аднымi з самых небяспечных для руху ў свеце. Штогод у ДТЗ на дарогах краiны гiнуць сама меней 5 тысяч чалавек. Дрэнны стан дарожнага пакрыцця i аўтамашын ускладняецца яшчэ i тым, што за руль аўтамабiля ў Нiгерыi можа сесцi амаль любы, заплацiўшы суму ў 50 долараў, устаноўленую дзяржавай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская бiятланiстка Дар’я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на 10 км, якая прайшла 24 студзеня ў iтальянскiм Антхольцы ў межах ш |
|