21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Траўматолаг з Газы працуе ў аршанскай бальнiцы

26.08.2009 15:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 января 2009 Общество
Аляксандр ПУКШАНСКI, Звязда

Траўматолаг Махдзi Насер Якуб працуе ў аршанскай бальнiцы iмя Сямашкi. Ён шчыра хоча быць грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь. А ягоная Радзiма — сектар Газа, дзе нядаўна прайшла чарговая вайна. Там жывуць ягоныя бацькi, браты, сёстры. Імя Насер у перакладзе з арабскай мовы значыць "пераможца".

Пацыенты кажуць пра яго — добры доктар! Ён заўсёды ветлiвы, неабыякавы. Начальства цэнiць ягоны высокi прафесiяналiзм. Напрыклад, колькi ўжо суставаў бездакорна трансплантаваў. Дзiўна, але гэты законапаслухмяны чалавек, якi ўвогуле вось ужо трэцi дзясятак гадоў жыве ў нашай краiне — вучыўся i працуе, жанаты на грамадзянцы Беларусi — бацька двух юных грамадзян Беларусi не можа атрымаць беларускае грамадзянства.

— У 1986 годзе я прыехаў на вучобу з Палесцiны, — расказвае доктар. — А нарадзiўся ў 1968 —м у горадзе Газа Палесцiнскай аўтаномii.

— Вялiкi горад?

— 1,5 мiльёна чалавек. А па плошчы параўнальна невялiкi. У Газе ў мяне чатыры браты i дзве сястры. Усе яны там, акрамя адной сястры, якая выйшла замуж i жыве ў Саудаўскай Аравii. Наогул прозвiшча Махдзi — гэта род: больш за тысячу чалавек. Кантакты падтрымлiваюць усе члены сям’i. З нагоды любой важнай падзеi — вяселля, смерцi цi чагосьцi яшчэ ў нас прынята збiрацца разам. Калi ў каго праблема, яе вырашаюць супольна.

— Дарэчы, скажыце як радавы палесцiнец: якiм вы бачыце выйсце з сiтуацыi перыядычнага ваеннага канфлiкту памiж Iзраiлем i сектарам?

— Нiякай аўтаномii сектар не мае. Трэба ствараць незалежную дзяржаву. Вайна, калi карэнным чынам нiчога не зменiцца, не спынiцца нiколi. Узаемная нянавiсць перадаецца з пакалення ў пакаленне. Я жыву ў Беларусi спакойна. Ведаю, што такое вайна. Мiр — гэта шчасце…

— Вы сталi доктарам таму, што Вашы бацькi мелi нейкае дачыненне да медыцыны?

— Бацька ў свой час быў бiзнэсменам — валодаў швейнай фабрыкай. Потым займаўся гандлем. Мацi — хатняя гаспадыня.

— Напэўна, вучылiся ў школе на "дзесяткi"?

— Мне заўсёды цiкава было вучыцца. Але ў нас не ставяць нi "пяцёрак", нi "дзесятак", наогул адзнак. Веды ацэньваюцца баламi. Напрыклад, за выдатнае веданне роднай арабскай мовы можна атрымаць максiмум 40 балаў. Па фiзiцы i хiмii — 50, па англiйскай мове — 40. Вучацца 12 класаў. У школу пачынаюць хадзiць з 6 гадоў. У некаторых школах хлопчыкi i дзяўчынкi вучацца разам, у iншых — асобна. Сiстэма адукацыi адрознiваецца ад вашай. Да 6 — га класа дзiця вучыцца ў адной школе, з 6 — га па 9 — ы ў iншай, а потым — у "вышэйшай". З 1 — га па 9 класы можна таксама вучыцца ў школах, створаных пры падтрымцы Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый для бежанцаў. У сектары Газа да 70 працэнтаў жыхароў лiчацца бежанцамi.

— Дзе ў Беларусi вы атрымалi медыцынскую адукацыю?

— Я прыехаў у СССР у 1986 годзе. Спачатку ў Дагестане — у Махачкале ўсе iншаземцы вывучалi рускую мову на падрыхтоўчым факультэце. Да гэтага не ведаў па-руску нi слова (зараз доктар гаварыць фактычна без акцэнту — А. П. ). Прыблiзна год вучыў мову, а потым прыехаў у Вiцебск. Менавiта туды, бо ў мяне яшчэ два браты, старэйшы i малодшы, вучылiся ў вiцебскiм медiнстытуце. Я — сярэднi брат. Яшчэ да паступлення прыязджаў у госцi ў Вiцебск — вельмi спадабалася. А ў Махачкале не вельмi. Нават думаў вярнуцца на Радзiму. А Вiцебск мне адразу здаўся цывiлiзаваным горадам. I да гэтых дзён для мяне Вiцебск самы прыгожы горад Беларусi. Вучыўся бясплатна — кампартыя тады выдзяляла месцы палесцiнцам. А ўжо ў ардынатуры вучыўся за свой кошт, таму што з развалам СССР умовы вучобы замежных студэнтаў памянялiся. Скончыў ардынатуру ў 1997 —м. Паехаў на Радзiму.

— Мне расказвалi, што менавiта падчас вучобы Вы знайшлi сваё каханне?

— Так. З будучай жонкай я i пазнаёмiўся ў студэнцкiя гады. Саша вучылася на курс нiжэй. Жыла ў iнтэрнаце ў адным блоку з маiм земляком. Прыехала на вучобу з Оршы. Я часта хадзiў у госцi да свайго сябра. Так з ёй i пазнаёмiлiся. Пажанiлiся ў 1994-м. Вяселле спраўлялi i ў Вiцебску, i ў мяне дома. Мае бацькi добра паставiлiся да майго выбару. Бацька Сашы — таксама. Ён доктар, зараз на пенсii. Мама Сашы памерла яшчэ да таго, як мы пазнаёмiлiся. Жывём усе разам, у трохпакаёвай кватэры цесця. У нас хлопчык i дзяўчынка: Лявону —13, Нуры — 4, 5 года. Сын у музычнай школе вучыцца граць на гiтары. Ведае арабскую мову, паколькi два гады жыў з намi ў Палесцiне, вучыўся там. Дачка — ужо не. Дома адпаведна размаўляем толькi па-руску. Жонка працуе ў аршанскiм радзiльным доме. Яна акушэр-гiнеколаг. Дарэчы, у майго старэйшага брата жонка таксама беларуска, родам з Полацка. Яе з трыма хлопчыкамi эвакуявалi падчас апошнiх ваенных падзей у Газе.

— Дома Вы па гаспадарцы жонцы дапамагаеце? Альбо ў мужчын-мусульман не так?

— Хатнi ачаг для мяне — вельмi важнае паняцце. Усё раблю, што неабходна. I рамантую нешта, i столi фарбую, i шпалеры клею. Дача ёсць, дзе бульбу, моркву i iншае ўсе разам вырошчваем. Сам гатую. Не — дранiкi жонка гатуе. Я раблю iншыя стравы з дапамогай розных прыпраў. Змянiўшы спосаб прыгатавання, можна са звычайнай бульбы незвычайную страву зрабiць.

— Вядома, што Каран дазваляе мець некалькi жонак.

— Я кахаю сваю адзiную, непаўторную. Па рэлiгii дазваляецца мець чатырох жонак. Што гiстарычна тлумачыцца проста — мужчыны гiнулi на войнах, жанчын свабодных заставалася больш, чым мужчын. У мусульман стасункi памiж мужчынамi i жанчынамi павiнны быць законнымi. Без шлюбу блiзкасць немагчымая. Зразумела, трэба быць не бедным, каб утрымлiваць чатыры сям’i, i справядлiвым, каб нiкога з жонак не крыўдзiць. Шматжонства — вельмi рэдкая з’ява. Я сярод сваiх знаёмых не ўзгадаю такiх прыкладаў. Праўда, ведаю пару мужчын, у якiх па дзве жонкi.

— А цi ходзiце Вы ў мячэць?

— У Оршы нават няма мусульманскай абшчыны. Не ведаю iншых арабаў, якiя тут жывуць.

— А як пацыенты ставяцца да ўрача з незвычайным для тутэйшых прозвiшчам?

— З тым, што я араб, праблем няма. Нiхто нiколi мяне не пытаў, адкуль я. Хвораму не важна, хто ты, калi ты да яго добра ставiшся, правiльна i эфектыўна лечыш… А я да пацыентаў заўсёды стаўлюся добра. Гэта ўжо на ўзроўнi падсвядомасцi — ветлiвасць. Як працаваў у Палесцiне ў сваiм уласным кабiнеце, так i тут працую — ад душы. У Оршы я працую з 2003 года (з перапынкам на перыяд з 2005 па 2007).

— Вас, напэўна, можна назваць шчаслiвым, калi б не праблема з грамадзянствам? Чаму ж вы не можаце яго атрымаць?

— …Пасля сямi гадоў пастаяннага пражывання ў Беларусi — у 2003 — м, як i дазвалялася законам, збiраўся падаваць дакументы на атрыманне беларускага грамадзянства. У аддзеле па мiграцыi ў мяне папрасiлi паперу з пасольства Палесцiны (яно адкрылася ў Мiнску), што я не з’яўляюся грамадзянiнам Рэспублiкi Палесцiна. Я растлумачыў, што палесцiнскай дзяржавы як такой няма. Тэлефанаваў у пасольства, мне адказалi — неабходнага табе дакумента выдаць не можам. Я разумею — яны не могуць нi пацвердзiць, нi абвергнуць наяўнасць у мяне палесцiнскага грамадзянства. Паўтаруся — не iснуе такой дзяржавы.

Потым нейкi час зноў адсутнiчаў у Беларусi: у 2005 — м у Палесцiну з сям’ёй паехаў. I нягледзячы на тое, што за гэты час я прыязджаў сюды некалькi разоў кожны год, што ў 2007 —м падчас чарговага ваеннага канфлiкту нас эвакуявалi з Газы, адлiк для атрымання мною права на беларускае грамадзянства пачаўся наноў. Так мне тады растлумачылi ў Мiнску, у дэпартаменце па мiграцыi.

— I як менавiта на вашым жыццi адбiваецца адсутнасць грамадзянства?

— Напрыклад, усёй сям’ёй не можам паехаць адпачываць за межы Беларусi. Я прапаноўваў шмат разоў жонцы з дзецьмi паехаць за мяжу без мяне. Адмаўляюцца. А звяртаюся ў турыстычную фiрму, паказваю свой асноўны дакумент, адразу кажуць, што з iм нават не будуць брацца афармляць тур. Каб нават у Расiю паехаць, трэба ехаць у Мiнск — у расiйскае пасольства па вiзу. А з якой нагоды я яе атрымаю? — не ўяўляю. Гэта ж трэба каму-небудзь у Расii аформiць запрашэнне. Магу выехаць з Беларусi толькi да сабе на Радзiму. На сённяшнi дзень я толькi i мару пра беларускае грамадзянства.

Ад аўтара

Шчыра хочацца дапамагчы ветлiваму доктару ў атрыманнi беларускага грамадзянства. Разумею, што, верагодна, на законнай падставе яму ў гэтым адмаўляюць. Але ж заўсёды ёсць выключэннi з правiлаў. Спадзяюся, што адказныя асобы, ад якiх залежыць рашэнне ягонай праблемы, наноў змогуць унiкнуць ва ўсе нюансы. Зрабiць нешта для таго, каб ягоная мара як мага хутчэй здзейснiлася.

Шчыра хочацца дапамагчы ветлiваму доктару ў атрыманнi беларускага грамадзянства. Разумею, што, верагодна, на законнай падставе яму ў гэтым адмаўляюць. Але ж заўсёды ёсць выключэннi з правiлаў. Спадзяюся, што адказныя асобы, ад якiх залежыць рашэнне ягонай праблемы, наноў змогуць унiкнуць ва ўсе нюансы. Зрабiць нешта для таго, каб ягоная мара як мага хутчэй здзейснiлася.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 января 2009 Общество Аляксандр ПУКШАНСКI, Звязда Траўматолаг Махдзi Насер Якуб працуе ў аршанскай бальнiцы iмя Сямашкi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика