Алімпiйская чэмпiёнка: Даiшнiк не паверыў, што я — Мянькова
27 января 2009 Спорт
Алена АЎЧЫННIКАВА, Звязда Як любяць мужчыны фатаграфавацца з Аксанай Мяньковай! Хтосьцi ўстае на дыбачкi, каб на фотаздымку годна выглядаць побач з алiмпiйскай чэмпiёнкай мадэльнай знешнасцi i росту, хтосьцi бессаромна да яе прыцiскаецца i задаволена ўсмiхаецца. Аксана нарасхват усюды — вось фатограф ваеннай газеты просiць яе папазiраваць, чытаючы гэту газету, вось спартыўны чыноўнiк просiць распiсацца на календары для адной паважанай жанчыны, галоўны трэнер адной з нацыянальных каманд спяшаецца, але без здымка з Аксанай нiяк не можа пайсцi, а тэлеканалы цярплiва чакаюць, каб спытаць адно: як спартсменка спраўляецца з вялiкай спартыўнай славай, што напаткала яе. У такой мiтуснi праходзяць сустрэчы з алiмпiйскай чэмпiёнкай, якiх зараз, пасля падвядзення вынiкаў года, нямала. — Аксана, пачну з пытання, якое не дае спакою маiм знаёмым мужчынам: як з такiмi вытанчанымi формамi можна займацца кiданнем молату? — Можна, як бачыце. Такая вага была ў мяне не толькi зараз, але i на Алiмпiйскiх гульнях, i раней. — Як за трэнiроўкамi ўдаецца захаваць такi гламурны знешнi выгляд? — Так атрымлiваецца, што шмат сустрэч, трэба быць у форме. — Магчыма, i на спаборнiцтвах у хуткiм часе так будзеш выступаць? — На спаборнiцтвах так не зручна. — Наколькi часта абнаўляеш гардэроб з улiкам вялiкай колькасцi ўрачыстасцяў, куды запрашаюць алiмпiйскiх чэмпiёнаў? — Кожны раз стараюся апранацца па-новаму. — Дзе набываеш адзенне? — Штосьцi ў Магiлёве, некалькi сукенак купiла ў Маскве, калi мы да Лужкова ездзiлi. (Напрыканцы мiнулага года Аксана Мянькова перамагла ў намiнацыi "Суайчыннiк года", зацверджанай кiраўнiцтвам горада Масквы — Аўт.) — Дзе, дарэчы, захоўваеш глобус з глебай з розных куткоў Расii, падораны Юрыем Лужковым? — Дома. Хоць месца ў нашым iнтэрнацкiм пакоi застаецца ўсё менш. У апошнi час падарылi тры тэлевiзары. I нядаўна, на "Трыўмфе года" падарылi чацвёрты, праўда, гэта хатнi кiнатэатр. Штосьцi даводзiцца часова захоўваць у бацькоў. Вось спадзяюся, што ў лютым атрымаем кватэру — алiмпiйскiм чэмпiёнам абяцалi трохпакаёвую, з мэблi ў кожны пакой па тэлевiзары ўжо ёсць. — А алiмпiйскi медаль дзе захоўваецца? — Таксама дома, у шафе. На нейкiя мерапрыемствы, сустрэчы просяць прынесцi, паказаць. Зразумела, самая высокая мая ўзнагарода — Алiмпiйскi медаль. Другая па значнасцi — "Спартсменка года" ў конкурсе "Трыўмф. Героям спорту", якi праводзiла Белтэлерадыёкампанiя, трэцяя — "Лепшая спартсменка года" паводле галасавання спартыўных журналiстаў. — Муж таксама спартсмен? — Былы. Жыў у маiм iнтэрнаце, на маiм паверсе, праз два пакоi. Праз год пасля знаёмства мы пажанiлiся, разам пяць гадоў. Ён займаўся акадэмiчным веславаннем, потым у яго былi праблемы са здароўем, выдалiлi менiск, i Алег перастаў займацца спортам. — Клапатлiвая жонка наведвала мужа ў бальнiцы? — Канешне, хаця ён нядоўга ляжаў, усяго чатыры днi. — Як зараз муж становiцца да таго, што жонка ўвесь час на свецкiх тусоўках i сустрэчах з прыхiльнiкамi спорту? — Ён у мяне такi спакойны, добры. Нават калi ён i раўнуе, то выгляду не паказвае. Хоць, памятаю, збiралася на баль 1 студзеня, апранула сукенку, якую ён мне, дарэчы, сам i набыў, а ён кажа: "Не, мне здаецца, што ты ў ёй не пойдзеш". — Тым не менш, вiдаць, што муж суправаджае цябе амаль усюды Гэта таму, што ты сама не водзiш аўтамабiль або муж патрэбны ў якасцi маральнай падтрымкi? — У мяне ёсць правы кiроўцы, i аўтамабiль, на якiм мы ездзiм — "Фольксваген" — мой. У мужа iншыя машыны. У яго свой маленькi бiзнэс — грузаперавозкi, як называюцца яго грузавiкi, я не памятаю. Проста зараз ён пастаянна са мной. Пасля Алiмпiяды я папрасiла: пасядзi са мной. Ведаеце, пасля Алiмпiяды ўсё так звалiлася, было вельмi цяжка. Гэта здаецца, што я павiнна была радавацца, а насамрэч было цяжка-цяжка. Ёсць людзi добрыя, а ёсць такiя, што зайздросцяць. Я стала раздражнёнай, на ўсё вельмi эмацыянальна рэагавала. Прыкладна два тыднi таму стала крыху лягчэй. Напарнiк працуе, а Алег зараз шмат часу праводзiць са мной. — Сённяшняя прычоска таксама адняла дзве гадзiны? — Сённяшняя — адну. А ўвогуле я заўсёды хаджу да адной цырульнiцы ў звычайным салоне ў Магiлёве, яна мяне стрыжэ, фарбуе, прычоскi робiць. — Карыстаешся папулярнасцю ў Магiлёве? — Нядаўна iшлi з сяброўкай. У нас там у адным месцы раней быў пешаходны пераход, а зараз яго прыбралi. Але па старой звычцы ўсе дагэтуль там перабягаюць, даiшнiкi пра гэта ведаюць, пасуць непадалёк. Мы таксама вырашылi там хуценька перайсцi дарогу. Стаiм на двойной суцэльнай лiнii, бачым, што на другiм канцы даiшнiк нас ужо чакае. Ну не ўцякаць жа назад. "У машыну", — кажа. "Прозвiшча? — Мянькова. — Прозвiшча, я пытаю! — Мянькова. — Я зараз па камп’ютары буду прабiваць!" Карацей, выпiсаў ён нам штраф. А праз тры днi прыйшоў да мяне ў iнтэрнат з букетам кветак — Калi на спаборнiцтвах убачым алiмпiйскую чэмпiёнку? — Не раней чым летам. Хоць i трэнiруюся, пакуль не ведаю, якiя спаборнiцтвы заплануе мне трэнер. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 января 2009 Спорт Алена АЎЧЫННIКАВА, Звязда Як любяць мужчыны фатаграфавацца з Аксанай Мяньковай!
|
|