Экспертную суполку Захаду зноў цiкавiць Беларусь
Экспертную суполку Захаду зноў цiкавiць Беларусь
У снежнi 2008 г. Есоnоmist Іntеlligеnсе Unit (ЕIU) — сусветна вядомай брытанскай кампанiяй, якая забяспечвае найважнейшай дзелавой iнфармацыяй кiраўнiкоў найвышэйшага звяна многiх дзяржаў, — быў апублiкаваны даклад па Беларусi. Даклад складаецца з прагнознай часткi, апiсання эканамiчнай i палiтычнай структуры рэспублiкi i дайджэста публiкацый Thе Есоnоmist, што датычацца Беларусi, за апошнi квартал 2008 г. Статыстычныя звесткi ў справаздачы падаюцца па стане на кастрычнiк 2008 г. па наступных крынiцах: МВФ, "Мiжнародная фiнансавая статыстыка", Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, Нацыянальны банк, Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, уласныя разлiкi ЕIU. Асноўная выснова прагнознай часткi даклада ЕIU гучыць наступным чынам: нягледзячы на тое, што замаруджванне эканамiчнага росту i рост цэнаў на энерганосьбiты ўзмоцняць цiск на адмiнiстрацыю, Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка захавае кантроль на палiтычнай сцэне. Аўтарытэтны брытанскi аналiтычны цэнтр, такiм чынам, пацвярджае рэалiстычнасць мэты, якая стаiць сёння перад беларускiм кiраўнiцтвам, — найхутчэйшага выхаду з эканамiчнага крызiсу з мiнiмальнымi сацыяльна-палiтычнымi страткамi. Эксперты ЕIU вымушаны прызнаваць вiдавочныя факты i прагназаваць, што апазiцыйныя партыi "захаваюць iдэалагiчную раз’яднанасць", а "грамадскiя пратэсты наўрад цi змогуць набраць сiлу". Брытанскiя аналiтыкi прадказваюць, што "сацыял-дэмакратычнае крыло апазiцыi, якое ўзначальвае Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада" (БСДП), наўрад цi зможа сфармiраваць аб’яднаны фронт супраць Лукашэнкi сумесна з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй (АГП) i Беларускiм народным фронтам (Адраджэнне) (БНФ), дзвюма галоўнымi апазiцыйнымi партыямi ў правым крыле палiтычнага спектра. Правая апазiцыя таксама захавае ўнутраную раздробленасць". Заканчваючы аналiз беларускай партыйна-палiтычнай сiстэмы, эксперты ЕIU яшчэ раз падкрэслiваюць, што "апазiцыя ў прагнозны перыяд застанецца ў маргiнальным становiшчы". У дакладзе сцвярджаецца, што Аляксандр Лукашэнка i адпаведныя дзяржаўныя органы ў блiжэйшыя два гады будуць паспяхова спраўляцца са сваёй асноўнай задачай — захаваннем суверэнiтэту нашай краiны. Аўтары даклада прадракаюць "некаторае пацяпленне адносiнаў памiж Беларуссю i Захадам", сцвярджаючы, зрэшты, што "адносiны з Расiяй застануцца галоўным знешнепалiтычным прыярытэтам Беларусi". Так, аналiзуючы "ўсходнi" вектар беларускай дыпламатыi, эксперты ЕIU прагназуюць, што "абедзве краiны (Расiя i Беларусь) застануцца блiзкiмi партнёрамi, працягваючы мiжнароднае i ваеннае супрацоўнiцтва ў будучынi. Для абедзвюх краiн геапалiтычныя iмператывы адсунуць на другi план iмгненныя сваркi, асаблiва ў сiлу таго, што Расiю трывожаць планы ЗША па разгортваннi сiстэмы супрацьракетнай абароны ў Польшчы i Чэшскай Рэспублiцы, а Беларусь ёй уяўляецца неад’емным элементам яе абароны на заходнiх рубяжах. Зблiжэнне памiж Беларуссю i Захадам не сведчыць аб разрыве памiж Беларуссю i Расiяй. Прэзiдэнт А. Лукашэнка па-ранейшаму заяўляе аб адданасцi Беларусi саюзным адносiнам з Расiяй. Выступаючы перад журналiстамi ў Мiнску 8 верасня, А. Лукашэнка паабяцаў, што нiякае паляпшэнне адносiнаў з Захадам не адбудзецца за кошт Расii". "Расiя па-ранейшаму падтрымлiвае Беларусь на мiжнароднай арэне i аказвае ёй фiнансавае садзейнiчанне", — заключаюць брытанскiя аналiтыкi. Звяртаючыся да "заходняга" знешнепалiтычнага курсу, брытанскiя аналiтыкi адзначаюць, што "верагоднае некаторае паляпшэнне ў адносiнах з ЕС i ЗША ў кантэксце iмкнення Беларусi прыцягнуць больш заходнiх iнвестыцый". Пацвярджаючы сур’ёзнасць наяўнага сёння iмкнення заходнiх партнёраў якасна палепшыць адносiны з Беларуссю, эксперты ЕIU заключаюць, што "палiтыка iзаляцыi Лукашэнкi, вiдаць, аказалася нежыццяздольнай для стымулявання паляпшэння палiтычнай сiтуацыi ў Беларусi. Еўрапейскiя кампанii, у сваю чаргу, зацiкаўленыя ў iнвестыцыях у Беларусь". Эканомiка Згодна з дакладам ЕIU, "па меры таго, як глабальны эканамiчны крызiс пачынае адбiваецца на эканомiцы Беларусi, Урад робiць захады па мiнiмiзацыi яго негатыўнага ўплыву". Эканамiсты ЕIU прагназуюць для Рэспублiкi Беларусь на 2009 год скарачэнне росту ВУП прыкладна да 2,5 %, а сярэднегадавы ўзровень iнфляцыi ў 8,5 %. Гэтыя паказчыкi падаюцца значна больш аптымiстычнымi на фоне прагнозаў, што распаўсюджваюцца Мiжнародным валютным фондам (1,4 % i 15,7 % адпаведна). "Знешнi доўг Беларусi, — адзначаюць аўтары даклада, — застаецца нязначным — усяго толькi 16 % ВУП, што пакiдае месца для манеўру". Прагназуецца рэальнае ўмацаванне рубля ў 2009—2010 гадах, нягледзячы на намiнальнае аслабленне ў адносiнах да долара ЗША. Нягледзячы на падзенне попыту на сусветных рынках, у дакладзе ЕIU сцвярджаецца, што ў знешнiм гандлi Беларусi "ў 2009—2010 гг. адбудзецца скарачэнне адмоўнага сальда бягучага балансу да сярэдняга паказчыка крыху больш як 5 % ВУП". Аналiзуючы развiццё беларускай дзяржавы ў 2008 годзе, эксперты ЕIU адзначаюць, што "ўрад пачаў шырокамаштабную прыватызацыйную праграму i займаецца актыўным прыцягненнем замежных iнвестыцый". Падкрэслiваецца таксама той факт, што, нягледзячы на негатыўны ўплыў глабальнай рэцэсii, экспартныя паказчыкi i прыток прамых замежных iнвестыцый у эканомiку рэспублiкi "захавалi ўстойлiвасць". Разглядаючы намаганнi беларускага кiраўнiцтва па якасным паляпшэннi iнвестыцыйнага клiмату ў рэспублiцы, аўтары даклада адзначаюць, што "лепшым прыкладам змяненняў у падыходах да замежных iнвестыцый стаў вiзiт у Лондан прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага ў лiстападзе 2008 года для ўдзелу ў Беларускiм iнвестыцыйным форуме, якi быў накiраваны на прасоўванне беларускай эканомiкi як прыцягальнага кiрунку для замежных iнвестараў". Акрамя таго, падкрэслiвае ЕIU, рэспублiка "прыкметна палепшыла сваё становiшча ў рэйтынгу Сусветнага банка па вядзеннi бiзнэсу. У iм Беларусь займае 85 месца з 181 краiны — iстотнае паляпшэнне ў параўнаннi са 115-й пазiцыяй у 2008 годзе. Беларусь таксама была пастаўлена на 4-е месца сярод краiн, якiя найбольш актыўна рэфармуюць эканомiку. Гэта ставiць Беларусь толькi на дзве пазiцыi нiжэй за Кiтай, аднак вышэй за шэраг iншых еўрапейскiх краiн — такiх, як Грэцыя, Украiна i Расiя, а таксама вышэй за Iндыю i Бразiлiю. Урад абазначыў паляпшэнне рэйтынгу па градацыi Сусветнага банка ў якасцi прыярытэту, паколькi ён iмкнецца палепшыць iмiдж Беларусi сярод замежных iнвестараў, i да 2010 года мае на мэце ўваходжанне ў трыццатку лепшых. Гэта не так ужо i недасягальна. Азербайджан падняўся ў рэйтынгу 2009 года на 64 пазiцыi, заняўшы 33-е месца. Беларусь дамаглася паляпшэння па асноўных паказчыках у рэйтынгу 2009 года, падняўшыся на 81 пазiцыю ў частцы рэгiстрацыi ўласнасцi, а таксама iстотна ўдасканалiўшы свае вынiкi ў такiх раздзелах, як пачатак вядзення дзелавой дзейнасцi, атрыманне дазволаў на вядзенне будаўнiчых работ, атрыманне крэдытаў, вядзенне мiжнароднага гандлю. Найбольш прыкметна палепшаны рэйтынг па крытэрыi рэгiстрацыi ўласнасцi i кантролi над выкананнем кантрактных абавязацельстваў, у якiх Беларусь цяпер займае 14-е месца. У частцы рэгiстрацыi ўласнасцi гэта адлюстроўвае той факт, што колькасць працэдур, iх працягласць i кошт нiжэйшыя за сярэднiя паказчыкi ОЭСР. Па аналогii ў частцы кантролю над выкананнем кантрактных абавязацельстваў колькасць працэдур i часавыя затраты на iх праходжанне станоўчым чынам суадносяцца з аналагамi краiн ОЭСР". Асобна аўтары дакладна падкрэслiваюць "рух у накiрунку больш гарманiчнага падаткаабкладання i знiжэння падатковай нагрузкi". Вельмi пазiтыўна расцэньваючы намаганнi беларускага кiраўнiцтва па лiбералiзацыi эканомiкi, эксперты ЕIU разам з тым з упэўненасцю прагназуюць захаванне прыярытэтнага значэння "сацыяльных задач" ("поўная занятасць i справядлiвае размеркаванне даходаў") у палiтыка-эканамiчным курсе Рэспублiкi Беларусь. Так, аналiзуючы сiтуацыю з пастаўкамi расiйскiх энерганосьбiтаў у рэспублiку, ЕIU адзначае, што беларускi ўрад "i надалей будзе рабiць спробы па абароне насельнiцтва i прамысловых спажыўцоў ад уздзеяння больш высокiх цэнаў на газ".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У снежнi 2008 г. Есоnоmist Іntеlligеnсе Unit (ЕIU) — сусветна вядомай брытанскай кампанiяй, якая забяспечвае найважнейшай дзелавой iнфармацыяй кiраўнi |
|