ЦЯЖКІ ЭКСПАРТ Сітуацыя напружаная, але...
ЦЯЖКІ ЭКСПАРТ Сітуацыя напружаная, але...
Самае стабiльнае прадпрыемства ў Баранавiчах на сёння — гэта станкабудаўнiчы завод ААТ "Атлант". Прадпрыемства, якое для iншых вытворцаў можа служыць як маяк. Якая сiтуацыя цяпер на станкабудаўнiчым, расказаў кiраўнiк прадпрыемства Уладзiмiр Рашэтка. — Рынак у нас аб’ёмны i мы iм не можам кiраваць, бо наша прадукцыя адпраўляецца ў 10-15 краiн, i многае залежыць ад таго, якая эканамiчная сiтуацыя там. Калi прадукцыя экспартнаарыянтаваная, то праблемы добра вядомыя. Што будзе далей, цяжка сказаць. Сiтуацыя напружаная. Вось 30 студзеня на прадпрыемстве пройдзе канферэнцыя, на якой i будзем вырашаць, як жыць далей. Напэўна, хто мае большую зарплату, той i больш згубiць. Але i пакiдаць пакрыўджаных без акрайца хлеба не выходзiць. З крызiсу, а гэта не мной сказана, выйдуць самыя моцныя, i ў iх будзе добрая перспектыва. А ўвогуле неўзабаве надыдзе вясна. Выжывем! Па студзенi цяжка праводзiць аналiз работы прадпрыемстваў, бо месяц яшчэ не закончыўся, ды i многiя прадпрыемствы не працавалi да 10 студзеня. Ва ўпраўленнi эканомiкi i рынкавых адносiнаў гарвыканкама паведамiлi, што гэта найперш было звязана з тым, што большасць прадпрыемстваў горада завязана на рынках Расii, а там да дзесятага святкавалi. Завод станкапрыладаў i завод аўтаматычных лiнiй апынулiся ў асаблiва складаным становiшчы, бо ў iх уся прадукцыя завязана на экспарце, i што рабiць з гэтымi прадпрыемствамi, неабходна вырашаць на высокiм узроўнi. А ў цэлым па аб’ёмах вытворчасцi, у параўнаннi з аналагiчным перыядам 2008 года, сёлета значных хiстанняў не назiраецца. Але, як ужо гаварылася, студзень не той месяц, каб рабiць высновы ў цэлым. Самыя буйныя прадпрыемствы Брэстчыны знаходзяцца у Брэсце, Баранавiчах i Пiнску, але ў кожным райцэнтры ёсць фiрмы, ад работы якiх залежыць эканамiчная стабiльнасць раёна. Улiчваючы, што вялiкiя плошчы вобласцi пакрытыя лесам, не здзiўляе наяўнасць вялiкай колькасцi фiрмаў, якiя займаюцца перапрацоўкай драўнiны. З Iвацэвiчаў, Ганцавiчаў, Лунiнца i iншых райцэнтраў драўнiну адпраўляюць на экспарт, i тут узнiкаюць праблемы звязаныя з сiтуацыяй на рынках за межамi Беларусi, а яны негатыўныя. Знiжаюцца аб’ёмы, падае цана, ёсць праблемы юрыдычнага характару. Але тыя прадпрыемствы, якiя стабiльна працавалi раней, усё ж не так церпяць ад крызiсу. Вось у Ляхавiчах толькi два галоўныя прадпрыемствы — кансервавы завод i малочны. Заводы працуюць, выконваюць паказчыкi, а апошнi на рэспублiканскiм конкурсе "Лепшы прадукт года" нават атрымаў тры дыпломы i гран-пры. Хоць справа тут не ва ўзнагародах, а ва ўменнi выжываць у крызiсных умовах. Значны працэнт прадукцыi i гэтых прадпрыемстваў iдзе на экспарт. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самае стабiльнае прадпрыемства ў Баранавiчах на сёння — гэта станкабудаўнiчы завод ААТ "Атлант". Прадпрыемства, якое для iншых вытворцаў мож |
|