Таццянін дуб
Таццянін дуб
Таццяна Краўчук хоча, каб пра дуб ля колiшняга хутара Пеняжкi склалі песню, бо дрэва гэтага вартае. Гiсторыю, якую памятае жанчына, пераказваюць цяпер многiя жыхары Пружанскага раёна. Тройчы на сваiм вяку гэты дуб памiраў i ажываў зноў. Таццяна Мiкiтаўна расцэньвае гэта як сапраўднае дзiва. Дзесяцiгадовай дзяўчынкай яна пасвiла ля дрэва авечак, гуляла з братам i суседскiмi дзецьмi. Але найперш жывое дрэва нагадвае ёй пра падзеi першых дзён вайны: першы бой i першыя геройскiя ўчынкi чырвонаармейцаў. хоча, каб пра дуб ля колiшняга хутара Пеняжкi склалі песню, бо дрэва гэтага вартае. Гiсторыю, якую памятае жанчына, пераказваюць цяпер многiя жыхары Пружанскага раёна. Тройчы на сваiм вяку гэты дуб памiраў i ажываў зноў. Таццяна Мiкiтаўна расцэньвае гэта як сапраўднае дзiва. Дзесяцiгадовай дзяўчынкай яна пасвiла ля дрэва авечак, гуляла з братам i суседскiмi дзецьмi. Але найперш жывое дрэва нагадвае ёй пра падзеi першых дзён вайны: першы бой i першыя геройскiя ўчынкi чырвонаармейцаў.Вайна на хутар прыйшла роўна праз тыдзень ад яе пачатку — у нядзелю 29 чэрвеня, хоць ад Брэста i сотнi кiламетраў не будзе. Нямецкiя захопнiкi рухалiся на матацыклах i аўтамабiлях з пружанскага кiрунку. З беластоцкага боку адступалi чырвонаармейцы. Адзiн з тых салдатаў зрабiў засаду якраз на гэтым дрэве i вёў прыцэльны агонь па гiтлераўцах. Яму ўдалося не толькi падбiць машыну, але i пакласцi каля 50 фрыцаў. Чырвонаармеец загiнуў. Iмя яго ўвекавечана цяпер на помнiку ля дуба i на брацкай магiле ў вёсцы Папялёва — Кажэўнiкаў Рыгор. Усяго ў тым баi загiнулi некалькi дзясяткаў савецкiх байцоў, iмёны якiх у большасцi засталiся невядомымi. Ад падбiтай машыны моцна абгарэў дуб. Таццяна памятае, як свiсталi кулi, а гукi артылерыйскiх снарадаў дагэтуль гудуць у яе вушах. Тады некалькi хутарскiх сем’яў хавалiся пад высокiм берагам сажалкi. Пазней, як бой сцiх, з’явiлiся фашысты, шукалi параненых савецкiх салдат. Праз тры месяцы жыхароў хутара i навакольных вёсак вывезлi на Беласточчыну на прымусовую працу. Толькi ў 1947-м Таццяна з бацькамi вярнулася на радзiму — на папялiшча. I да спаленага засохлага дрэва. "У 1959 годзе ўбачылi на чорным дубе першую лiстоту, — узгадвае Таццяна Мiкiтаўна. — Колькi радасцi было, што наш дубок ажыў!" Але ў 1980-м (Таццяна Краўчук памятае гэта дакладна) дрэва зноў перастала зелянець i прастаяла ў засохлым стане дзесьцi з дзясятак гадоў. "Другi раз ён ажыў, напэўна, у дзевяностым годзе, — прыгадвае доўгажыхарка, — але неяк ненадоўга i зноў вясною не пускаў лiстоту". "Улетку 2001-га пайшла па грыбы i вачам не паверыла — мой дубочак зелянее! I дагэтуль ён жывы". Жыццё Таццяны Мiкiтаўны Краўчук прайшло ў працы i клопатах пра дзяцей. Не проста мацi — сапраўдная гераiня: выгадавала 8 дзяцей, дачакалася 16 унукаў i 10 праўнукаў. "Усiм iм кажу, якi незвычайны гэты дубок" — дадае сведка далёкiх i нядаўнiх падзей. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Пружанскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяна Краўчук хоча, каб пра дуб ля колiшняга хутара Пеняжкi склалі песню, бо дрэва гэтага вартае. Гiсторыю, якую памятае жанчына, пераказваюць цяпер |
|