21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА НЕГАТЫЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА НЕГАТЫЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ

Удзельная вага прамысловай вытворчасцi Гомельскай вобласцi па вынiках мiнулага года складае чвэрць рэспублiканскiх аб’ёмаў. Наш карэспандэнт гутарыць з намеснiкам старшынi Гомельскага аблвыканкама Балеславам Пiрштуком — аб патэнцыяле прамысловасцi ва ўмовах сучаснай сусветнай эканамiчнай сiтуацыi.

— Летась была выканана большасць асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу, даведзеных вобласцi. Прырост прамысловай вытворчасцi склаў больш за 14 працэнтаў, спажывецкiх тавараў — 12 працэнтаў. Стабiльна спрацавалi буйныя валаўтваральныя прадпрыемствы — Мазырскi нафтаперапрацоўчы i Беларускi металургiчны заводы, вытворчае аб’яднанне "Гомсельмаш" i iншыя. У 2008 годзе на Гомсельмашы быў выпушчаны 10-тысячны зернеўборачны камбайн. Гэта прадпрыемства больш чым у два разы павялiчыла экспарт сваёй прадукцыi. Упершыню аб’ёмы паставак тэхнiкi за межы краiны перавысiлi памер дзяржаўнага заказу на сельскагаспадарчыя машыны для ўнутранага рынку.

— Наколькi актыўна iшлi працэсы мадэрнiзацыi, стварэння новых вытворчасцяў, асваення новых вiдаў прадукцыi?

— Летась уведзены ў строй Лоеўскi цагельны i Гомельскi шклатарны заводы, першыя ўзоры шклатарнай прадукцыi атрыманы i на замежным прадпрыемстве "Белшклопрам". Толькi на гэтых прадпрыемствах засвоена каля 120 мiльёнаў долараў iнвестыцый, створана больш за 500 новых рабочых месцаў. Уведзена ў эксплуатацыю лiнiя па вытворчасцi жэлейнага мармеладу на фабрыцы "Чырвоны Мазыранiн", запрацавала новая тэхналагiчная лiнiя па выпуску шакаладных цукерак "Асарцi" на сумесным прадпрыемстве "Спартак". ААТ "Гомельбудматэрыялы" ўвяло ў строй другую тэхналагiчную лiнiю па вытворчасцi мiнералаватных вырабаў, што дазволiць у блiжэйшыя гады забяспечыць патрэбу будаўнiчай iндустрыi Беларусi ў цеплаiзаляцыйных плiтах еўрапейскай якасцi. ААТ "Гомельдрэў" i ААТ "Рэчыцадрэў" ажыццяўляюць праекты па мадэрнiзацыi i павялiчэннi магутнасцяў наяўных вытворчасцяў, а таксама па будаўнiцтве новых. ААТ "Гомельшкло" рэалiзуе праект па арганiзацыi вытворчасцi лiставога палiраванага шкла. Новая лiнiя дазволiць забяспечыць выпуск да 780 тон шкла ў суткi i павялiчыць вытворчыя магутнасцi ў два разы. Актыўна iдзе тэхнiчнае пераўзбраенне прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака i iншых.

— Але ж, здаецца, прамысловасць першай i найбольш балюча адчула ўплыў негатыўных тэндэнцый канца года.

— Так, безумоўна. У лiстападзе-снежнi на шэрагу прадпрыемстваў пачалi знiжацца аб’ёмы вытворчасцi. З’явiлiся праблемы збыту прадукцыi, набыцця сыравiны i матэрыялаў, крэдытавання, цяжкасцi з правядзеннем знешнегандлёвых разлiкаў. У першую чаргу гэта закранула экспартаарыентаваныя прадпрыемствы. Таму сёння практычна ўсе вытворцы павiнны перагледзець свае планы, стылi i метады працы. Галоўнымi ў сучасных умовах становяцца скарачэнне выдаткаў i павелiчэнне продажаў.

— Якiя меры прыняты ўжо ў вобласцi, каб стабiлiзаваць сiтуацыю, змягчыць уплыў знешнiх негатыўных тэндэнцый на эканомiку рэгiёна?

— Снежань мiнулага года паказаў, што пры мабiлiзацыi намаганняў станоўчыя вынiкi ёсць. Так, дзякуючы зробленым захадам, удзельная вага запасаў гатовай прадукцыi ў сярэднямесячным аб’ёме вытворчасцi па камунальных арганiзацыях знiзiлася за месяц са 131 % да 104 % (або ў фактычных цэнах, больш чым на 30 мiльярдаў рублёў).

Найважнейшае пытанне сёння — дыверсiфiкацыя рынкаў збыту, пашырэнне продажаў, у тым лiку на новых знешнiх рынках. Летась прадпрыемствы i арганiзацыi вобласцi супрацоўнiчалi з партнёрамi са 102 краiн (у 2007 годзе iх было 97). Акрамя асноўных гандлёвых партнёраў Гомельскай вобласцi — Расii, Нiдэрландаў, Польшчы, Украiны — актыўна асвойваюцца рынкi Азii i Афрыкi (Iран, Iндыя, Егiпет). Светлагорскi малочны завод заключыў кантракт на пастаўку сметанковага масла ў Арменiю, Калiнкавiцкi камбiнат узнавiў пастаўкi сухога малака ў Казахстан. ААТ "Румянцаўскае" прапрацоўвае магчымасцi пастаўкi малочнай прадукцыi ва Украiну.

— Балеслаў Казiмiравiч, да гэтага часу на Гомельшчыне актыўна рэалiзоўвалiся дзяржаўныя праграмы, у прыватнасцi, развiцця малых гарадоў. Цi не будзе прытарможвання ў гэтай сферы?

— Дзяржаўная праграма развiцця малых гарадоў дае магчымасць атрымання льгот пры ажыццяўленнi гаспадарчай дзейнасцi на малых тэрыторыях. Летась у малых гарадах створана больш за тры тысячы новых рабочых месцаў, працуюць больш за 600 малых прадпрыемстваў. У сённяшняй няпростай сiтуацыi асаблiвая ўвага надаецца камунальным прадпрыемствам, якiя знаходзяцца ў малых гарадах i населеных пунктах. Гэта Калiнкавiцкi завод бытавой хiмii, Веткаўская ткацкая фабрыка, фабрыкi мастацкiх вырабаў у Чачэрску i Хойнiках.

— Асобная тэма — iнвестыцыi ў асноўны капiтал...

— Нягледзячы на негатыўныя тэндэнцыi ў сусветнай эканомiцы, летась вобласць выканала заданне Урада па тэмпе росту iнвестыцый у асноўны капiтал. Рост аб’ёму капiтальных укладанняў у параўнаннi з 2007 годам у супаставiмых цэнах па мясцовых i бязведамасных арганiзацыях склаў 133 % пры заданнi 125 % (або больш 2,4 трлн рублёў). Пры гэтым з 45 да 50 працэнтаў павялiчыўся аб’ём iнвестыцый, накiраваных у аб’екты вытворчага прызначэння. Павялiчылася доля ўласных i прыцягнутых сродкаў арганiзацый у агульным аб’ёме iнвестыцый (у тым лiку крэдытных i замежных рэсурсаў), пры змяншэннi бюджэтных сродкаў, што накiроўваюцца на капiтальныя ўкладаннi. Так, калi тры гады запар (2005, 2006, 2007) доля бюджэтных сродкаў складала каля 40% у агульным аб’ёме iнвестыцый, па вынiках 2008 года яна паменшылася да 30%.

— Якiя праекты на Гомельшчыне сёння рэалiзуюцца за кошт прыцягнення недзяржаўных iнвестыцый, у першую чаргу — замежных?

Усяго ў рабоце знаходзiцца 109 iнвестпраектаў, з iх 64 — на камунальных прадпрыемствах. 31 такi праект рэалiзуецца з прыцягненнем замежных iнвестыцый (у асноўным гэта прадпрыемствы перапрацоўчай галiны i АПК). З iх 16 — прамыя замежныя iнвестыцыi. Гэта вытворчасць вырабаў з армiраванага бетону на прадпрыемстве "БелБетонСiстэм" (Чэхiя), будаўнiцтва iранскiмi партнёрамi гандлёва-грамадскага цэнтра i жылога комплексу ў Светлагорску, лiтоўцы будуюць гандлёва-забаўляльны цэнтр у Жлобiне, пачаў ажыццяўляцца iнвестыцыйны праект, звязаны з вытворчасцю керысцiну на аснове перапрацоўкi фосфагiпсу (Бельгiя, Iспанiя) i iншыя праекты.

45 iнвестыцыйных праектаў плануецца рэалiзаваць суб’ектамi малога прадпрымальнiцтва ў асноўным за кошт прыцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасцi, галоўным чынам у малых гарадскiх пасяленнях. Сёлета перад вобласцю стаiць яшчэ больш складаная задача. Нам даведзены наступныя паказчыкi па тэмпах росту iнвестыцый у асноўны капiтал: па арганiзацыях, падпарадкаваных мясцовым саветам — 119 %; па юрыдычных асобах без ведамаснай падпарадкаванасцi — 133 %. Такiм чынам, патрабаванне кiраўнiка дзяржавы па дэбюракратызацыi, больш актыўнай лiбералiзацыi эканомiкi, развiццi рэальнай вытворчасцi ў краiне неабходна выконваць не толькi за кошт унутраных крынiц (бюджэт i ўласныя сродкi прадпрыемстваў), але i за кошт прыцягнення сродкаў прыватных iнвестараў, у тым лiку замежных. Гэтым мы i будзем займацца сёлета.

Гутарыла Iрына Асташкевiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельная вага прамысловай вытворчасцi Гомельскай вобласцi па вынiках мiнулага года складае чвэрць рэспублiканскiх аб’ёмаў. Наш карэспандэнт гутарыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика