Рэктар БДУ Сяргей Абламейка: Кiраўнiк класiчнага ўнiверсiтэта павiнен быць не толькi адмiнiстратарам
Рэктар БДУ Сяргей Абламейка: Кiраўнiк класiчнага ўнiверсiтэта павiнен быць не толькi адмiнiстратарам...
Дыялог-партрэт 31 кастрычнiка мiнулага года рэктарам вядучай вышэйшай навучальнай установы краiны, Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, прызначаны таленавiты вучоны, работы якога добра вядомыя ў блiзкiм i далёкiм замежжы, — Сяргей Абламейка. Доктар тэхнiчных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii... Прынамсi, заслужаных адзнак у Сяргея Уладзiмiравiча шмат — мала хто можа пахвалiцца гэткiм жа ганаровым багажом, калi за плячамi ўсяго 52 гады. На працягу трох дзесяцiгоддзяў Сяргей Абламейка працаваў у Аб’яднаным iнстытуце праблем iнфарматыкi НАНБ (колiшнi iнстытут тэхнiчнай кiбернетыкi), апошнiя шэсць гадоў — генеральным дырэктарам. Ён першы вiцэ-прэзiдэнт Мiжнароднай асацыяцыi па распазнаваннi вобразаў (IAPR), намеснiк старшынi Нацыянальнага Савета па космасе Рэспублiкi Беларусь... Аўтар некалькiх соцень навуковых работ, у тым лiку 11 манаграфiй — з iх 3 выдадзены ў ЗША, Англii, Польшчы. Пад яго кiраўнiцтвам абаронены 9 кандыдацкiх i 2 доктарскiя дысертацыi...
— Сяргей Уладзiмiравiч, вы — вучоны з iмем. Цi плануеце сумяшчаць рэктарскую працу з навуковай?
Доктар тэхнiчных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii... Прынамсi, заслужаных адзнак у Сяргея Уладзiмiравiча шмат — мала хто можа пахвалiцца гэткiм жа ганаровым багажом, калi за плячамi ўсяго 52 гады. На працягу трох дзесяцiгоддзяў Сяргей Абламейка працаваў у Аб’яднаным iнстытуце праблем iнфарматыкi НАНБ (колiшнi iнстытут тэхнiчнай кiбернетыкi), апошнiя шэсць гадоў — генеральным дырэктарам. Ён першы вiцэ-прэзiдэнт Мiжнароднай асацыяцыi па распазнаваннi вобразаў (IAPR), намеснiк старшынi Нацыянальнага Савета па космасе Рэспублiкi Беларусь... Аўтар некалькiх соцень навуковых работ, у тым лiку 11 манаграфiй — з iх 3 выдадзены ў ЗША, Англii, Польшчы. Пад яго кiраўнiцтвам абаронены 9 кандыдацкiх i 2 доктарскiя дысертацыi...
— Сяргей Уладзiмiравiч, вы — вучоны з iмем. Цi плануеце сумяшчаць рэктарскую працу з навуковай?
Доктар тэхнiчных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii... Прынамсi, заслужаных адзнак у Сяргея Уладзiмiравiча шмат — мала хто можа пахвалiцца гэткiм жа ганаровым багажом, калi за плячамi ўсяго 52 гады. На працягу трох дзесяцiгоддзяў Сяргей Абламейка працаваў у Аб’яднаным iнстытуце праблем iнфарматыкi НАНБ (колiшнi iнстытут тэхнiчнай кiбернетыкi), апошнiя шэсць гадоў — генеральным дырэктарам. Ён першы вiцэ-прэзiдэнт Мiжнароднай асацыяцыi па распазнаваннi вобразаў (IAPR), намеснiк старшынi Нацыянальнага Савета па космасе Рэспублiкi Беларусь... Аўтар некалькiх соцень навуковых работ, у тым лiку 11 манаграфiй — з iх 3 выдадзены ў ЗША, Англii, Польшчы. Пад яго кiраўнiцтвам абаронены 9 кандыдацкiх i 2 доктарскiя дысертацыi...
— Сяргей Уладзiмiравiч, вы — вучоны з iмем. Цi плануеце сумяшчаць рэктарскую працу з навуковай?
— Вучоны нiколi не спынiць сваю навуковую дзейнасць, таму што гэта — неадрыўная частка жыцця. Я планую i ў далейшым займацца даследаваннямi. На працягу больш як шасцi гадоў, будучы дырэктарам iнстытута, працягваў па сумяшчальнiцтве выкладаць у БДУ — хоць таксама было складана... Iншая справа — што на кожнай новай адмiнiстрацыйнай прыступцы часу для навуковай дзейнасцi становiцца ўсё менш. Ёсць аспiранты, вучнi, у мяне засталася лабараторыя ў Акадэмii навук... Шмат часу iдзе на работу з аспiрантамi. Ты папраўляеш iх рукапiсы, даеш парады, крытыкуеш, нешта дадаеш, дапiсваеш. Гэта i ёсць навуковае кiраўнiцтва. — Лекцыi вы ўжо не чытаеце?
— Чытаю! Шмат гадоў працаваў прафесарам кафедры матэматычнага забеспячэння АСУ факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ. Чытаю лекцыi студэнтам 3 i 4 курсаў па дысцыплiне "Апрацоўка выяў". Кантакт са студэнтамi надзвычай многа дае. I ўвогуле — выдатная псiхалагiчнае сiлкаванне. На мой погляд, сучасны рэктар класiчнага ўнiверсiтэта павiнен быць не толькi адмiнiстратарам, але i выкладчыкам, i навукоўцам. — Вы вельмi рана абаранiлi доктарскую дысертацыю — у 34 гады. Такi малады доктар навук!.. Мабыць, ужо ў школе былi пай-хлопчыкам, у БДУ — узорным студэнтам: увесь у падручнiках, у суцэльнай вучобе?
— Не-не-не! Я закончыў звычайную сярэднюю школу ў г.п. Воранава. — З медалём?
— Не. Праўда, у атэстаце ўсе "пяцёркi" — а медаль не атрымаў, бо ў 9-м класе былi "чацвёркi" па мовах. У школе вучыўся хоць i добра, але дысцыплiну парушаў: сябры, жыццё бурнае... Я не быў пай-хлопчыкам.
— Як выбiралi прафесiю? — Па прафесii ён настаўнiк матэматыкi? — Не, ён закончыў Горацкую сельгасакадэмiю. Iнжынер-землеўпарадчык. Мацi, дарэчы, таксама закончыла гэту акадэмiю — яна аграном, працавала начальнiкам насеннай iнспекцыi. Воранаўская раённая iнтэлiгенцыя... У 8-м класе я паступiў у завочную фiзiка-тэхнiчную школу пры Маскоўскiм фiзiка-тэхнiчным iнстытуце (МФТI). Адвучыўся, закончыў гэтую вельмi прэстыжную школу i атрымаў запрашэнне з Масквы паступаць у МФТI, але... — Спужалiся? — Мабыць, i так можна сказаць. Насамрэч бацькi хацелi, каб я паступаў у Гродна. Разумееце, у сям’i трое дзяцей, я першынец. А ехаць у Маскву — гэта i грошы немалыя, i пэўная рызыка (хоць там экзамены былi ў лiпенi, а ў беларускiх ВНУ ў жнiўнi): а раптам i там не паступiш, i тут спознiшся... — Вы чалавек не рызыковы? Пацiскае плячамi: Бацькi пераконвалi: лепш за ўсё — Гродзенскi педiнстытут. Прывезлi мяне ў Гродна, я пачаў хадзiць на 2-тыднёвыя падрыхтоўчыя курсы. Бачу: узровень падрыхтоўкi не вельмi высокi (у той час быў; на сёння Гродзенскi ўнiверсiтэт — моцная ВНУ), дый адны дзяўчаты... Праз пару дзён патэлефанаваў мацi: паеду ў БДУ. Ледзь угаварыў пагадзiцца з гэтым выбарам — а бацька ўвогуле месяц са мной не размаўляў, толькi потым адышоў... На ўступных экзаменах набраў 24 балы з 25 магчымых. — Вы самi выбiралi дарогу — можна сказаць, нават насуперак бацькавай волi... — I на першым курсе, калi жыў у сваякоў, вучыўся на адны "пяцёркi". Потым перасялiўся ў iнтэрнат — пачалi з’яўляцца i "чацвёркi". Вясёлае, цiкавае iнтэрнацкае жыццё. Мы i вучылiся, i ўсё iншае было: i дзяўчаты, i спорт, i песнi пад гiтару... — Якi вiд спорту — "ваш"? — Ужо ў школе ў мяне быў першы (дарослы) разрад па шахматах. Плюс другi разрад па настольным тэнiсе, па хакеi, футболе. — I разам з тым вас сур’ёзна захапiла навука? — На 5-м курсе я ўжо працаваў на паўстаўкi ў Iнстытуце кiбернетыкi. Паколькi "чырвонага" дыплома не было, у аспiрантуру паступiў, адпрацаваўшы два гады... Абаранiў кандыдацкую дысертацыю ў 1984-м. У 30 гадоў прызначылi загадчыкам лабараторыi — для Акадэмii гэта вельмi рана. Мы працавалi над важнай тэматыкай — картаграфiчныя i iншыя iнфармацыйныя сiстэмы распазнавання картаў, стварэнне лiчбавых картаў i г.д. Работа была плённай, iшлi аператыўныя ўкараненнi нашых распрацовак на прадпрыемствах народнай гаспадаркi i ваенна-абароннага комплексу. Я працаваў з велiзарным задавальненнем, на рабоце прападаў дзень i ноч. Паспеў i ажанiцца, у 1980 годзе нарадзiўся сын, у 1986 — дачка. Жонка ўсё цягнула на сабе... Доктарскую дысертацыю абаранiў у 1990 годзе. Таксама было няпроста: малады, 34 гады. Абараняўся ў Iнстытуце кiбернетыкi Украiнскай Акадэмii навук, паколькi дысертацыя была па сакрэтнай тэматыцы, а ў Беларусi не было закрытага савета па гэтым накiрунку. — Якiмi пытаннямi займаўся Аб’яднаны iнстытут праблем iнфарматыкi пад вашым кiраўнiцтвам? — Перш за ўсё — развiццё iнфармацыйных тэхналогiй i сiстэм, распрацоўка метадаў i сродкаў мадэлявання працэсаў праектавання, планавання, кiравання сiстэм, стварэнне новых iнфармацыйных i тэлекамунiкацыйных тэхналогiй, праграмна-тэхнiчных комплексаў i сiстэм. Сярод найбольш значных праектаў — стварэнне Беларускай касмiчнай сiстэмы дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi, стварэнне сiстэмы электроннага дэкларавання для Дзяржаўнага мытнага камiтэта, стварэнне пакалення персанальных кластэраў i суперкамп’ютараў СКIФ раду 3 i 4, iншыя. * * * — Цiкава, Сяргей Уладзiмiравiч, цi ёсць сёння ў нашай краiне 34-гадовыя дактары навук? — Напэўна, не. Цяпер стала больш складана абаранiцца. ВАК выставiў шмат патрабаванняў адносна апублiкаваных навуковых артыкулаў, манаграфiй i г.д. На маю думку, яны крыху "переборщили". Я неаднаразова гаварыў пра гэта i старшынi ВАКа: трэба падыходзiць да гэтых пытанняў больш спакойна. Здаецца, у нас, матэматыкаў-iнфарматыкаў, больш-менш вызначана. А як скардзяцца ўсе гуманiтарыi — гэта ж проста жах. Цяпер у 34—38 гадоў абаранiць доктарскую дысертацыю ў прынцыпе немагчыма. Паспрабуй выканаць усе патрабаваннi!.. У мяне была манаграфiя, публiкацыi, але тым не менш вырашалася важная праблема — i менавiта гэта было галоўным i вызначальным. — Мабыць, ёсць пэўная матывацыя гэткай жорсткасцi патрабаванняў? — У прынцыпе, ВАК змагаецца за якасць дысертацый, i гэта правiльна. Аднак тут назiраецца пэўны перабор. I маладыя людзi не хочуць iсцi ў аспiрантуру, не хочуць працаваць над дысертацыямi. Увогуле ў навуку моладзь неахвотна iдзе: зарплаты невысокiя, абаранiцца цяжка... I тэндэнцыя ў краiне наступная: недабор у магiстратуру, у аспiрантуру — па ўсёй краiне. А што гэта азначае? Праз 3 гады абарон дысертацый будзе яшчэ менш, а праз 10 гадоў у нас можа не быць нi кандыдатаў, нi дактароў навук. Гэта дрэнна: навуковая будучыня краiны — пад вялiкiм пытаннем. — Сяргей Уладзiмiравiч, а якi сярэднi ўзрост дактароў навук у БДУ? — Сярэднi ўзрост прафесараў — за 60, дацэнтаў — за 55. Выяўляецца моцны правал 1990-х гадоў, калi таленавiтыя людзi iшлi не ў навуку, а ў бiзнэс. — У акадэмiчным iнстытуце вы працавалi, можна сказаць, усё жыццё. Не шкада было яго пакiдаць? — Калi шчыра — шкада. Бо ў iнстытут прыйшоў стажорам i дайшоў да генеральнага дырэктара, абсалютна ўсе прыступкi. Але, з iншага боку, — гэта дыялектыка жыцця. Калi мне прапанавалi ўзначалiць БДУ, шмат думаў. Яшчэ ёсць сiлы, узрост дазваляе паспрабаваць штосьцi новае. Тым больш, БДУ для мяне — alma-mater, родны дом, дзе ўзрос, адкуль выйшаў у жыццё. Час аддаваць даўгi. — Гэта своеасаблiвае вяртанне дадому? — Безумоўна... БДУ — вялiкая арганiзацыя, якiх мала ў краiне. Каля 25 тысяч студэнтаў, 5 тысяч супрацоўнiкаў... — Насельнiцтва цэлага раёна! — Таму i задач перад БДУ пастаўлена нямала: узмацняць навуку, якасць адукацыi, выхоўваць, зарабляць грошы — каб будаваць, рамантаваць... Але, як кажуць, вочы баяцца, а рукi робяць. Надзвычай важна развiваць i мiжнароднае супрацоўнiцтва, мiжнародныя праекты. — Сяргей Уладзiмiравiч, вы досыць эмацыянальны чалавек. А падначаленыя могуць вам пярэчыць? — Так. У iнстытуце ў нас была каманда равеснiкаў: свабодна спрачалiся, дыскутавалi — гэта ўсё арганiчна i нармальна. Калi прыходзiць новы кiраўнiк, крыху iншая сiтуацыя, тым больш што БДУ — арганiзацыя вялiкая. Тым не менш усё абмяркоўваецца, супрацоўнiкi выказваюць свой пункт погляду. Дый я не патрабую чагосьцi "з металам у голасе"... * * * — Студэнты з задавальненнем гавораць пра скасаванне так званай "рэйтынгавай сiстэмы" ацэнкi ведаў. I ў сувязi з гэтым дасцiпна адзначаюць: маўляў, прозвiшча новага рэктара досыць красамоўнае — Абламейка многае "абламае"... — Я не прыхiльнiк штосьцi руйнаваць, ламаць. Усё павiнна рухацца эвалюцыйна. Васiль Iванавiч Стражаў, мой папярэднiк, — вельмi вопытны кiраўнiк, БДУ не спыняў развiццё. Разам з тым штосьцi абавязкова трэба ўзмацнiць — гэта дыялектыка. Я сустракаўся са студэнтамi, з супрацоўнiкамi ўсiх факультэтаў. Шмат пачуў крытыкi адносна рэйтынгавай сiстэмы. Варта яе змякчыць, узяць з яе самае лепшае... — Газета "Звязда" неаднаразова ўзнiмала пытанне аб умовах паступлення ў ВНУ хлопцаў, якiя выканалi грамадзянскi абавязак — прайшлi тэрмiновую службу ў армii. У савецкi час iснавалi льготы пры паступленнi — цяпер яны скасаваныя. Аднак будзем гаварыць адкрыта: немагчыма падрыхтавацца да цэнтралiзаванага тэсцiравання, праходзячы тэрмiновую службу ў армii, — i на роўных канкурыраваць з выпускнiкамi школ, многiя з якiх рэгулярна займаюцца з рэпетытарамi. Некаторыя баяцца iсцi ў армiю, каб не страцiць шанц атрымаць вышэйшую адукацыю... — Цалкам згодны: гэту сiтуацыю трэба "разрульваць". Пасля армii прыходзяць талковыя хлопцы — яны ўжо самастойныя, дарослыя. Думаю, будзе лагiчна, калi БДУ выступiць з адпаведнай iнiцыятывай. Гэта пытанне абмяркуем на рэктараце. Мiнiстэрства адукацыi, мяркую, нас падтрымае. * * * — Колькi моваў вы ведаеце? — Руская, беларуская — родныя мовы. Англiйскую ведаю дасканала. Няблага валодаю iтальянскай i польскай. — О, дык вы палiглот! — Жыццё прымусiла. — Крыху пра вашу сям’ю. Жонка таксама матэматык? — Яна закончыла полiтэхнiчны iнстытут, фiзiка-энергетычны факультэт. Мы пазнаёмiлiся ў Iнстытуце кiбернетыкi. У пачатку 1990-х, калi пачалiся суцэльныя скарачэннi, яна страцiла працу. Працавала ў школе (выдатна ведае англiйскую мову). Цяпер вярнулася ў Акадэмiю навук. Дачка ў мiнулым годзе скончыла юрфак БДУ. Сын — выпускнiк унiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi. — Пайшоў па шляху бацькi? — Толькi вось у навуку iсцi не захацеў. Ён сiстэмны адмiнiстратар, працуе ў разлiковым цэнтры Нацыянальнага банка, яму падабаецца. Майму ўнуку ўжо амаль тры гады — цудоўны хлопчык! — Кароткi блiц. Ваша любiмая кнiга? — З тых, якiя прачытаў у апошнi час, — "Тэрыторыя душы" Наталлi Батраковай. — Любiмая песня? — Нейкую адну песню вызначыць немагчыма. Мне падабаецца iтальянская музыка. Наогул люблю гэту краiну, шмат разоў там бываў, мову вучыў. — Любiмая страва? — Дранiкi i мачанка з блiнамi. Гэта самае смачнае! — Сяргей Уладзiмiравiч, вы чалавек веруючы? — Скажу так: чалавек, якi веруе ў дабро, ва ўсё лепшае, светлае. Па нядзелях у царкву я не хаджу — але ў царкве бываю. Стаўлю свечкi. Абавязкова — за спачын бацькi, ён ужо пайшоў з жыцця... — Якi грэх, на ваш погляд, самы страшны? — Здрада... I ўсё ж пытанне гэта досыць складанае, фiласофскае: ты можаш лiчыць пэўны ўчынак здрадай, а iншы чалавек — не... З узростам становiшся больш мудрым. Калi большая частка жыцця пройдзена, можна ўжо многае дараваць — i даруеш... Рады, што ў маiм жыццi ўдараў у спiну не было. Таццяна ПАДАЛЯК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэктар БДУ Сяргей Абламейка: Кiраўнiк класiчнага ўнiверсiтэта павiнен быць не толькi адмiнiстратарам 31 кастрычнiка мiнулага года рэктарам вядучай вышэйшай навучальнай установы краiны, Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, прызначаны таленавiты вучоны |
|