Новы патрыярх
Новы патрыярх
Позна ўвечары 27 студзеня стала вядома iмя новага патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi. Ім стаў Мiтрапалiт Смаленскi i Калiнiнградскi Кiрыл, за якога прагаласавалi 508 з 702 дэлегатаў Памеснага сабора. Яшчэ 169 галасоў былi аддадзеныя за другога кандыдата — Мiтрапалiта Калужскага i Бароўскага Клiмента. 23 бюлетэнi былi прызнаныя несапраўднымi, а два дэлегаты наогул не прынялi ўдзелу ў галасаваннi. Лiчыцца, што Мiтрапалiт Клiмент з’яўляецца прадстаўнiком кансерватыўнага крыла кiраўнiцтва РПЦ i пры iм царква стала б больш зачыненай ад свету. Мiтрапалiт Кiрыл, якi заўсёды актыўна ўзаемадзейнiчаў са свецкiмi ўладамi, хутчэй за ўсё, будзе прытрымлiвацца таго ж курсу i ў якасцi кiраўнiка РПЦ. Амерыканец знiшчыў сваю сям’юЖыхар горада Уiлмiнгтана, што на поўднi ад Лос-Анджэлеса, страцiўшы працу ў мясцовай бальнiцы, расстраляў жонку i пяцярых малалетнiх дзяцей, пасля чаго застрэлiўся сам. Эрвiн Антонiа Лупа i яго жонка Ана, медработнiкi малодшага звяна трапiлi пад скарачэнне. Калi iх папярэдзiлi аб звальненнi, яны спрабавалi абаранiць свае правы праз прафсаюз, аднак не змаглi нiчога дамагчыся. Перш чым забiць сваю сям’ю, Лупа накiраваў у рэдакцыю мясцовага тэлеканала лiст, у якiм паспрабаваў растлумачыць свае дзеяннi. На дзвюх старонках машынапiснага тэксту мужчына распавядае, што адбылося з яго сям’ёй, i робiць заключэнне: "Навошта аддаваць дзяцей незнаёмым людзям?". Тэлеканал неадкладна паведамiў пра забойства, якое рыхтуецца, у палiцыю. Палiцэйскiя прыбылi па адрасе Лупа, аднак усе члены сям’i да таго моманту былi ўжо мёртвыя. У доме былi знойдзеныя целы 8-гадовай дзяўчынкi, 5-гадовых дзяўчатак-двайнят, 2-гадовых хлопчыкаў-двайнят, а таксама самога Лупа i яго жонкi. Побач з целам бацькi знойдзены рэвальвер. Гэта ўжо трэцi выпадак масавага забойства сям’i на поўднi Калiфорнii з восенi 2008 года. Фермераў не ўгаварыцьУ Грэцыi забастоўка фермераў паралiзавала ўсю краiну. Ужо больш за тыдзень забастоўшчыкi блакуюць найбуйнейшыя аўтамагiстралi з дапамогай трактароў. Фермеры патрабуюць ад урада кампенсавання за нiзкiя кошты на сельгаспрадукцыю. Кiраўнiцтва Грэцыi гатова вылучыць на патрэбы сельскай гаспадаркi 500 мiльёнаў еўра. Аднак пратэстанты адмаўляюцца спынiць страйк. Паводле iх меркаванняў, сума малаважная i невядома, на што менавiта пойдуць гэтыя грошы. Беспрацоўныя большаюць мiльёнамiУ 2008—2009 гадах колькасць беспрацоўных у свеце можа павялiчыцца на 50 мiльёнаў чалавек, паведамляе Мiжнародная арганiзацыя працы. Прадстаўнiкi МАП ахарактарызавалi тое, што адбываецца як "крызiс глабальнага працоўнага рынку". У паведамленнi МАП гаворыцца, што колькасць беспрацоўных да канца 2009 года павялiчыцца ў сярэднiм на 18—30 мiльёнаў чалавек. Агульная колькасць беспрацоўных у свеце вырасце да 198 мiльёнаў чалавек (да 230 мiльёнаў пры горшым з магчымых сцэнараў). У 2007 годзе агульная колькасць беспрацоўных не перавышала 179 мiльёнаў чалавек. Пры гэтым 45 працэнтаў усяго насельнiцтва планеты, якое працуе, або 1,4 мiльярда чалавек, не змогуць зарабiць больш за 2 долараў у дзень на кожнага члена сваёй сям’i (у асноўным гэта датычыцца афрыканскiх краiн).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Позна ўвечары 27 студзеня стала вядома iмя новага патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi. Ім стаў Мiтрапалiт Смаленскi i Калiнiнградскi Кiрыл, за якога пр |
|