Сутыкненне чатырох аўтамабіляў
Сутыкненне чатырох аўтамабіляў
адбылося ў прыцемках на мокрай дарозе ў пяцi кiламетрах ад вёскi Чырвонае Гомельскага раёна. Аўтамабiль "Сеат-Таледа", якi ехаў пасярэдзiне праезнай часткi ў бок Гомельскай птушкафабрыкi, у лоб сутыкнуўся з "Пежо-309". Машына таксама рухалася пасярэдзiне дарогi, але ў супрацьлеглы бок. Пасля "Пежо" сутыкнуўся з двума аўтамабiлямi, якiя ехалi ў адзiн бок з iм — "БМВ" i "Нiсан-Санi". У вынiку здарэння вадзiцель "Сеата" шпiталiзаваны, вадзiцель i пасажыр "Пежо" дастаўленыя ў рэанiмацыю. Але ж, як стала вядома, 48-гадовы пасажыр "Пежо" памёр у бальнiцы. З пачатку года ў вобласцi гэта восьмы выпадак гiбелi ў дарожна-транспартным здарэннi. Ірына Асташкевiч
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
адбылося ў прыцемках на мокрай дарозе ў пяцi кiламетрах ад вёскi Чырвонае Гомельскага раёна. Аўтамабiль "Сеат-Таледа", якi ехаў пасярэдзiне |
|