Тур «Снежнай каралевы»Так вобразна можна назваць удзел кандытара Пастаўскага раённага спажыўтаварыства Алены Пузан у рэспублiканскiм конкурсе прафесiйнага майстэрства ў Хойнiках. Яе здольнасцi настолькi парадавалi строгае журы, што ў гэтай намiнацыi Алена атрымала званне майстра. Прадстаўнiкоў моцнага полу, як вядома, у спажыўкааперацыi не надта шмат. А калi дакладней, то прыгожая палавiна ў Прыдзвiнскiм краi на кааператыўнай нiве займае тры чвэрцi ад працуючых. Тым не менш мужчыны тут не лыкам шытыя. На тым жа конкурсе прафесiйнага майстэрства ў Хойнiках афiцыянт з Пастаўскага райспажыўтаварыства Генадзь Вярэнька заняў другое месца. Такiм чынам, для “Снежнай каралевы” цяпер знайшоўся адмысловы рыцар, якi здольны на вышэйшым узроўнi абслугоўваць у краi блакiтных азёр любых замежных гасцей i VIP-персон. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Так можна назваць удзел кандытара Пастаўскага райспажыўтаварыства Алены Пузан у рэспублiканскiм конкурсе прафесiйнага майстэрства ў Хойнiках...  | 
 
		
		
		 
     |