КДК Беларусі праводзiць праверкi толькi па iснуючых фактах парушэнняў
КДК Беларусі праводзiць праверкi толькi па iснуючых фактах парушэнняў
Аб гэтым паведамiў ў час даклада Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку старшыня КДК Зянон Ломаць. Прэзiдэнт праiнфармаваны аб вынiках работы Камiтэта дзяржкантролю ў 2008 годзе. Асноўная ўвага была звернута на комплексныя праверкi, якiя даюць магчымасць выявiць значныя парушэннi заканадаўства. Пры гэтым КДК у 2008 годзе скарацiў колькасць кантрольных мерапрыемстваў. Было таксама адзначана, што цяпер праверкi праводзяцца ў строгай адпаведнасцi з указам № 689 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні кантрольнай i нагляднай дзейнасцi" ад 19 снежня 2008 года. Так, у студзенi гэтага года былi выпiсаны 174 прадпiсаннi на правядзенне праверачных мерапрыемстваў супраць 758 за такi ж перыяд мiнулага года. Прэзiдэнт пацвердзiў патрабаванне правяраць толькi факты парушэнняў па iснуючай аператыўнай iнфармацыi. Значная работа ў пачатку гэтага года праведзена па спыненні незаконных валютна-абменных аперацый. Дэпартаментам фiнансавых расследаванняў КДК затрымана 39 асобаў, якiя ажыццяўлялi незаконную куплю-продаж валюты. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны аб вынiках праверкi рэканструкцыi, рэстаўрацыi, аднаўлення i добраўпарадкавання гiстарычнага цэнтра Мiнска, якiя павiнны весцiся ў адпаведнасцi з комплекснай праграмай. Выяўлены шэраг парушэнняў, звязаных з дзейнасцю iнвестараў. Старшыня КДК далажыў аб нерацыянальным выкарыстаннi ўнiкальных прыродных тэрыторый i аздараўленчых аб’ектаў на iх у Мiнскiм раёне. У лютым 2007 года Прэзiдэнт даў даручэнне навесцi парадак на гэтых тэрыторыях i забяспечыць iх рацыянальнае выкарыстанне. Аднак, як паказалi праверкi, сiтуацыя не змянiлася. Цяпер будынкi i збудаваннi аб’ектаў аздараўленчага прызначэння (базы адпачынку, аздараўленчыя лагеры) на тэрыторыi Мiнскага раёна не закансерваваны. Тэрыторыi i памяшканнi забруджаны смеццем i бытавымi адходамi, абсталяванне прыведзена ў непрыгоднасць, маёмасць разрабавана. Мерапрыемствы, прадугледжаныя Мiнскiмi абласным i гарадскiм выканкамамi на 2007-2008 гады па выпраўленню сiтуацыi, не выкананы. Абласнымi i раённымi кантралюючымi органамi, Дзяржкаммаёмасцi, Мiнпрыроды i Мiнiстэрствам аховы здароўя не прымаюцца дзейсныя меры для таго, каб уласнiкi гэтых аб’ектаў навялi парадак. У блiжэйшы час КДК будзе дэталёва разбiрацца з гэтымi фактамi невыканання даручэнняў Прэзiдэнта. Разгледжаны таксама iншыя пытаннi, звязаныя з дзейнасцю Камiтэта дзяржкантролю. У прыватнасцi, Аляксандр Лукашэнка даручыў у другiм паўгоддзi стварыць адпаведную камiсiю i дэталёва разгледзець выкананне дырэктыў № 1, 2, 3. У першую чаргу — Дырэктывы № 3 аб эканомii i беражлiвасцi. Зянон Ломаць падкрэслiў, што будуць заслухоўвацца службовыя асобы дзяржорганаў кiравання, якiм Прэзiдэнт персанальна даручыў забяспечыць рэалiзацыю гэтых дакументаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў ў час даклада Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку старшыня КДК Зянон Ломаць. Прэзiдэнт праiнфармаваны аб вынiках работы Камiт |
|