21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Айчыннае тэлебачанне зробіць яшчэ пяць крокаў да беларускасцi

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Айчыннае тэлебачанне зробіць яшчэ пяць крокаў да беларускасцi

Чакаем новых праграм i фiльмаў на роднай мове?

Днямi адбылася сустрэча старшынi Таварыства беларускай мовы iмя Францыска Скарыны Алега Трусава i старшынi Белтэлерадыёкампанii Аляксандра Зiмоўскага. Пасля яе СМI гучна затрубiлi — айчыннае тэлебачанне значна больш "беларусiзуецца". Значыць, прыхiльнiкi роднай мовы нарэшце дамаглiся свайго!

У старшынi БТРК на гэты конт крыху iншае меркаванне — так, сустрэча адбылася па iнiцыятыве ТБМ, i па 5 з 7 прапанаваных пунктаў па пашырэннi ўжытку беларускай мовы было дасягнутае пагадненне: "Мы прынялi тыя пункты, якiя не супярэчаць палiтыцы нашых тэлеканалаў. Але нiякiх ультыматумаў нiхто не ставiў, сустрэча праходзiла як нармальнае рабочае абмеркаванне. I нават калi б ТБМ звярнулася да нас раней, вынiк быў бы такi ж — бо павелiчэнне колькасцi беларускамоўных праектаў было ў нашых планах".

Добра, кiраўнiкi сустрэлiся i пагутарылi, а чаго ў вынiку чакаць гледачам? Па пунктах:

— заснавання невялiкай (10—15 хвiлiн) перадачы "Гаворым па-беларуску";

— стварэння цыкла беларускамоўных перадач, першая з якiх будзе прысвечана 600-годдзю перамогi беларусаў у складзе войска Вялiкага Княства Лiтоўскага ў Грунвальдскай бiтве;

— з’яўлення перадачы (пры садзейнiчаннi Iнстытута мовы i лiтаратуры iмя Я. Коласа i Я. Купалы НАН Беларусi), прысвечанай 10-й гадавiне Мiжнароднага дня роднай мовы, заснаванага паводле рашэння ЮНЕСКА;

— правядзення раз на месяц на тэлебачаннi тэматычных "круглых сталоў" па пытаннях беларускай мовы, лiтаратуры i культуры;

— нарэшце, вяртання на айчынныя тэлеканалы замежных фiльмаў, дубляваных на беларускую мову.

— Аляксандр Леанiдавiч, цi хутка чакаць рэалiзацыi гэтых планаў? — звярнулiся мы непасрэдна да старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Аляксандра ЗIМОЎСКАГА.

— Вы ж разумееце, тэлевытворчасць мае свае правiлы — таму, напрыклад, праца над цыклам перадач пра Грунвальдскую бiтву патрабуе пэўнага часу. Што датычыцца "Хвiлiнкi беларускай мовы", як умоўна назваў гэту iдэю спадар Трусаў, то ў нас ёсць такiя праграмы на радыё, ёсць вопыт iх стварэння, таму гэтая справа пойдзе хутчэй. Хачу зазначыць, што першым крокам будзе запрашэнне спадара Трусава на адно з нашых рэйтынгавых ток-шоу, дзе абмяркоўваюцца спрэчныя пытаннi, якiя хвалююць усё наша грамадства. Вырашылi, што найлепшай пляцоўкай для гэтага абмеркавання будзе ток-шоу "Ход у адказ", якое вядзе на Першым канале Аляксандр Мартыненка — гэта ўжо ў найблiжэйшых планах.

— Цi можна назваць канкрэтных асобаў, якiя будуць адказваць за той цi iншы праект?

— Думаю, займацца iх рэалiзацыяй будзе дырэкцыя, якая раней называлася "лiтдрама" — мы зараз выявiм, хто з супрацоўнiкаў больш здатны да гэтай работы, каб гэта адчувалася цiкавым па змесце, выкананнi i абавязкова высакаякасным, каб выконвалiся нормы сучаснага правапiсу i г.д.

— Што датычыцца дубляжу замежных фiльмаў на беларускую мову — раней на канале "ЛАД" была такая практыка, пераагучвалiся фiльмы вытворчасцi дзяржаўнага французскага канала, але паступова ўсё спынiлася. Цяпер дубляж будзе адноўлены па гэтай жа схеме цi нейкiм iншым чынам?

— Дубляж будзе здзяйсняцца крыху iнакш. Тыя фiльмы, якiя прапаноўваюцца Белтэлерадыёкампанii для набыцця i паказу, я лiчу, павiнны быць дубляваныя на беларускую мову, але займацца гэтым павiнны тыя, хто iх прапаноўвае — дыстрыб’ютары, кiнавiдэапракат. Да таго ж трэба ўлiчваць патрабаваннi пракатчыкаў. Да прыкладу, па ўмовах пракату фiльма "Страсцi Хрыстовы" гук павiнен быў заставацца арыгiнальны, мы мелi права толькi зрабiць субтытры. А вось, скажам, фiльм "Каты" Анджэя Вайды — лiчу, ён варты i павiнен быць сапраўды дубляваны на беларускую. Хоць пачаць цяпер варта ўсё ж субтытраў, бо якасны дубляж вымагае часу, вялiкай колькасцi акцёраў...

— Грошай.

— Грошы, як кажуць, знойдзем. Але найперш, мяркую, патрэбныя добрыя акцёры i лiтаратуразнаўцы.

— Цi праводзiлi вы даследаваннi, якая беларускамоўная праграма на сёння — самая рэйтынгавая? Па водгуках гледачоў складваецца ўражанне, што галоўныя сiмпатыi маюць "Калыханка" i "Тэлебарометр"...

— Не, мы не вялi падобных даследаванняў — проста таму, што не падзяляем тэлевiзiйныя прадукты па моўным прынцыпе. Напрыклад, калi ў выпусках навiнаў цi ў "Панараме" ёсць сюжэт на беларускай мове — ён прыцягвае вялiкую ўвагу ўжо таму, што самi гэтыя праграмы i час iх выхаду ў эфiр — найбольш рэйтынгавыя. Або наш праект "Зямля беларуская", цалкам беларускамоўны — адзiн з самых запатрабаваных i высокарэйтынгавых, бо ён цiкавы i блiзкi гледачам. Так што галоўны падыход у нас — тэлевiзiйны прадукт павiнен быць якасным, незалежна ад таго, на якой мове ён зроблены.

...Дададзiм: у якасцi прыемнага бонусу частка фiрменных сувенiраў Белтэлерадыёкампанii будзе аформленая па-беларуску. Што да яшчэ дзвюх прапаноў Таварыства беларускай мовы — у перспектыве зрабiць Першы канал тэлебачання цалкам беларускамоўным, а беларускамоўную рэкламу даваць па меншым кошце, чым рускамоўную — iх разгляд пакуль што адкладзены.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота прэс-службы БТРК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чакаем новых праграм i фiльмаў на роднай мове? Днямi адбылася сустрэча старшынi Таварыства беларускай мовы iмя Францыска Скарыны Алега Трусава i стар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика